Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
Специальный проект
>>>
Совместный проект
>>>
Люди в белых халатах
>>>



Искусство

№32 от 06 августа 2020 года

Сакрэты чацвёртай кватэры
Сакрэты чацвёртай кватэры

Сёлета святкуем 115 год з дня нараджэння пісьменніка і навукоўцы Петруся Броўкі. А Літаратурны музей яго імя адзначае 40 год з дня свайго заснавання. Ён знаходзіцца ў доме № 30 па вуліцы Карла Маркса ў сталіцы, дзе, па сведчаннях супрацоўнікаў, некалі гуляў кот Бегемот.

Ушацкія людзі

У кватэры вы не знойдзеце дарагіх гарнітураў. Простыя стол, крэсла, канапа. Пры тым, што Пятрусь Броўка быў народным паэтам і меў розныя званні, але яго ўсе запомнілі як простага чалавека. Аднолькава з павагай ён ставіўся як да малых, так і дарослых. Паэт нарадзіўся ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, а тамашнія людзі вызначаліся сціпласцю.

Акуляры як у Гагі

Пётр Усцінавіч заўсёды хадзіў у касцюмчыку. На ўсіх фотаздымках ён – прыгожы, прыбраны, элегантны. Пісьменнік прадстаўляў нашу краіну на самых вышэйшых узроўнях, нават на сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

Аднойчы і для жонкі ён прывёз модныя акуляры ад французскай фірмы. Цікава, што сёння гэткія ж носіць знакамітая спявачка Лэдзі Гага.

Асабістая крыніца

На лепельскай дарозе, калі паэт звяртаўся да сябе на Ушаччыну, ён заўсёды завітваў да рэчкі Эса. Гэту традыцыю ён перадаў сваім сябрам-пісьменнікам: Быкаву, Барадуліну… З тых часін месца пачалі называць броўкавым, ці «крыніцай паэтаў». А зараз яшчэ «Церамок».

10 год за 10 дзён

Маці пісьменніка Алена Сцяпанаўна Броўка загінула ў Асвенцыме. І Пятрусь дзесяць гадоў не мог знайсці ў сабе сілы, каб напісаць пра яе лёс. Аднойчы ён не «выходзіў з хаты дзесяць сутак, пісаў, не лічачы гадзін» з болем і слязьмі. Так з’явілася адна з самых кранальных паэм «Голас сэрца».

Загадка гімна БССР

У Мінску ў 1945 годзе праводзіўся  конкурс на лепшы гімн. Умовы – жорсткія.  Існаваў сакрэтны цэнз –  аўтары павінны былі мець званне лаўрэатаў Сталінскай прэміі, а яшчэ лепш, каб яны  з’яўляліся кіраўнікамі пісьменніцкага і кампазітарскага саюзаў. Тады перамагла песня «Шуміць наша слава» паэтаў Пятруся Броўкі, Кандрата Крапівы і кампазітара Анатоля Багатырова. Гэты саюз найбольш адпавядаў  цэнзу. Але гімн «Шуміць наша слава» так ніхто і не зацвердзіў. Дагэтуль невядома, чаму так здарылася.

Нават і ў Купалы не было!

З усіх беларускіх пісьменнікаў толькі Пятрусь Броўка меў сямітомны збор твораў пры жыцці. Нават у Янкі Купалы быў толькі шасцітомнік. Такая была «такса», уведзеная ўсесаюзнай кнігавыдавецкай манаполіяй – Дзяржкамвыдам СССР. Але Броўку неяк удалося яе абмінуць.

Цяжкае лібрэта

Амаль самай няпростай працай для Броўкі стала напісанне лібрэта да першай беларускай нацыянальнай оперы «Міхась Падгорны». Ён жадаў зрабіць яго падобным да беларускіх песень і ў той жа час захаваць стыль оперы. Пісаў яе тры гады.

Петракі 

Часта Глебку і Броўку блыталі. Напрыклад, у газеце маглі змясціць артыкул пра тое, як выступаў Броўка, а падпісаць «Пятрусь Глебка». Нават Колас і Купала называлі іх проста Петракамі.

У гісторыі кахання Петруся і Алены таксама не абышлося без Глебкаў. Алена Міхайлаўна Рыдзеўская працавала настаўніцай беларускай мовы разам з жонкаю Пятра Глебкі. І вось аднойчы яны дамовіліся сустрэцца на Ждановічах. А там іх ужо чакалі Пётр Глебка і яго сябар Пятрусь Броўка. Так Пётр і Алена пазнаёміліся, пасябравалі і ажаніліся ў 1934 годзе. Жонка стала галоўным чытачом яго вершаў і памочнікам. Менавіта яна была карэктарам і рэдактарам яго твораў.

Амерыканскія туфлі

Элегантныя замшавыя чорныя жаночыя туфлі-лодачкі амерыканскай маркі Citation Пятрусь Броўка некалі прывёз сваёй жонцы Алене Міхайлаўне ў падарунак. Пад шклом у музеі яны стаяць зусім новыя, нібыта толькі з магазіна.

Лайнер з прывідамі

Пісьменнік вяртаўся дадому з падарожжаў на самым вядомым лайнеры «Каралева Мэры», брытанскай кампаніі Cunard Line. Кажуць, што на ім людзі бачылі амаль 600 прывідаў! Захаваліся багажныя біркі Петруся Броўкі з гэтага судна. Супрацоўнікі музея вельмі доўга не маглі знайсці іх. А за тры дні да адкрыцця выставы яны выпадкова з’явіліся ў адным кутку. Нейкая містыка.

Юлія РАМАНЬКОВА



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

Знаменитый белорусский художник-декоратор «Беларусьфильма» Иван Рогатень за 50 лет работы в кино помог создать более 35 фильмов и сериалов.

Исполнитель класса Чезаре Сьепи – так зарубежные критики называют народного артиста Беларуси Владимира Петрова. Легендарный оперный певец в этом году отмечает 35-летний юбилей на сцене, а 3 февраля ему исполнилось 65 лет. О семье, необычных увлечениях и самых ожидаемых премьерах
он рассказал в эксклюзивном интервью газете «7 дней».

Сын Юлий нашел ее в небольшой варшавской квартире, лежащей на кровати. Она так и не дотянулась до лекарств на прикроватной тумбочке. Юлий просидел рядом с матерью еще несколько часов – ее смерть потрясла его. Ведь еще вчера они, смеясь, обсуждали по телефону какие-то планы. Так в канун Нового 1988 года ушла из жизни Янина Жеймо, легендарная и непревзойденная Золушка советского кинематографа, родившаяся в Волковыске. Даже сегодня, бывая на могиле актрисы на Востряковском кладбище, можно увидеть, как люди восхищенно шепчутся: «Это та самая Золушка» – и кладут букеты...

Мелодия настолько завораживала слух, что хотелось зайти под своды святыни, чтобы внимательнее прислушаться. Из таинственной глубины храма звучал орган!