Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
Совместный проект
>>>
На заметку потребителю
>>>
Люди в белых халатах
>>>



Культура

№9 от 27 февраля 2020 года

А як гэта ў першы? Моцна!
А як гэта ў першы? Моцна!

Апошняя сцэна спектакля – прызнанне ў пачуццях цацкі мядзведзіка свайму юнаму сябру – сціснула горла: «Я цябе люблю. Я цябе люблю. Я цябе люблю…». Ты гадзіну і дваццаць хвілін то весела смяяўся, то ўпотайкі плакаў – перажываў, што ў канцы не можаш выдавіць з сябе ані гука вуснамі, толькі далонямі. Гучнымі і доўгімі апладысментамі мы дзякавалі артыстам і рэжысёру вербаціму «Першы» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы за магчымасць адматаць на чароўнай кінаплёнцы кадры з далёкага блізкага мінулага… І адчуць смак манкі з камячкамі, пах рыбнай катлеты, патанчыць падчас абедзеннага сну, арганізаваць уцёкі з дзіцячага садку і нават адкрыць для сябе сэкс… Які ж гэта цудоўны сусвет пад назвай «дзяцінства»!

Тэатральная праграмка да вербаціму заслугоўвае асобных «брава». Мы атрымалі не толькі традыцыйны набор інфармацыі: дзе і калі адбываецца спектакль, хто ў ім грае і хто над ім працаваў. Гэта яшчэ зборнік фотаздымкаў-паштовак акцёраў «Першага» – Валянціны Гарцуевай, Крысціны Дробыш, Паўла Астравуха, Івана Кушнярука і яркія вытрымкі з іх дыялогаў. Гэтыя паштоўкі, зробленыя фатографам Кацярынай Арціменей, можна як запра шэнні адаслаць родным, знаёмым і расказаць пра новы паспяховы праект Купалаўскага. Што я з задавальненнем і раблю.

«… момант такога шчасця, што цябе зразумелі бацькі, што цябе прынялі, што дазволілі…»
Маім сябрам, маладым бацькам: Ганне і Яўгену, Настассі і Генадзю з пажаданнямі – будзьце ўважлівымі да сваіх дзяцей Вы і самі яшчэ не далёка сышлі ад дзяцінства, але ж і вам будзе карысна ўзгадаць сваё маленства і паглядзець, як мы ўсе па-рознаму ўспрымаем адны і тыя ж дзеянні, словы. Дробязей не існуе. Што ў аднаго выклікае смех, то для другога можа быць трагедыяй. Некаму непрыемна, калі яго здымаюць, як ён сядзіць на начным гаршчку. Другі не разумее, чаму, па меркаванні дарослых, ён не можа гуляцца са сваімі любімымі цацкамі, што значыць, ён стаў дарослым? Цацкі – гэта асобная тэма. Можа, з імі нельга развітвацца ніколі? Яны, як абярэгі, робяць нас шчаслівымі і ахоўваюць нас ад няшчасцяў. Увогуле дзеці вераць, што іх бацькі суперчалавекі. Адзін з герояў спектакля перакананы, што яго маці можа бачыць тое, што і яго вочы. Застанёмся ж для сваіх сыночкаў і дочачак добрымі цудатворцамі.


«… маміны валасы пахнуць так, што ў мяне ад шчасця слёзы пачынаюць капаць…»
Рэжысёру-пастаноўшчыку Раману Падаляку, яго сааўтару дакументальнай п’есы Міхасю Зую, з віншаваннямі Раман, гэта другая ваша рэжысёрская работа, якая знайшла водгук у маім сэрцы. А калі лічыць па тым, што білеты цяжка набыць на ваш першы спектакль «Радзіва Прудок», які ідзе на сцэне Купалаўскага з мая 2018-га, то не толькі ў маім. Пра «Першы» інфармацыя таксама хутка перадаецца з вуснаў у вусны, таму пасля прэм’еры 8 студзеня 2020-га вебрацім праходзіць пры аншлагу. У чым сакрэт поспеху? Можа, ў выбары тэм. Гэта жывыя гісторыі. Яны простыя і звычайныя, і мы не звяртаем на іх увагу. Пакуль не знаходзіцца майстар-расказчык, які ператварае гэта ў мастацтва. Тыя, хто даслаў свае ўспаміны пра дзяцінства, пабачылі сябе пасля «Першага» пад іншым вуглом.

Камерная сцэна, на якой ідуць спектаклі, стварае ўнікальную прастору, дзе гледачы і акцёры ўваходзяць у асаблівы кантакт. І з залы здаецца, што твае эмоцыі, перажыванні ўплываюць на ігру акцёраў.

Дэкарацыі, музыка… «Я» – гэта больш чым літара. І ў спектаклі выдатна гэта прадэманстравана. Гэта цэлы сусвет. «Я» маленькага чалавека – гэта алмаз. Ці стане ён брыльянтам – залежыць ад таго, у чые рукі ён трапіць. Дзіця  – гэта яшчэ і белы аркуш. Чысты і светлы. Якія пачуцці, перажыванні, думкі на ім занатуюцца – такім будзе і дарослае жыццё.

«…цяпло мамінай рукі – яна забірае мяне з садка і вядзе дадому…»
Маёй маці, Еве Максімаўне, са словам «дзякуй» Я ўпершыню ноччу ў лесе – вяртаемся дахаты з суседняй вёскі. Лета. Цёпла. Цёмна. Ціха. Іду па кроках старэйшых. Баюся сустрэць, убачыць, пачуць нешта неверагоднае. На палянцы ў траве нешта зазіхацела. Цуд? Светлякі? Гэта ж я! Так мяне мама ласкава кліча – Светлячок. Гэтыя жукі-светлякі – мая папараць-кветка. Загадваю жаданне: хачу стаць чараўніцай і рабіць розныя добрыя справы. Сённяшняе жаданне: хачу яшчэ доўга чуць у свой адрас «дачушка»! Многія мае ўспаміны пра дзяцінства – светлыя, за што я вельмі цябе люблю, родная мая.

«…дзіўнае пачуццё гонару, таму што я ледзь не памерла, а тата мяне выратаваў…»
Маёй сяброўцы і будучаму псіхолагу Наталлі, з рэкамендацыяй – можаш знайсці шмат падказак для работы «Першы» – не спектакль у звыклай для нас форме. Гэта – вербацім, дакументальны жанр. Новы для Купалаўскага. Першая спроба за сто год існавання тэатру. Каманда, якая над ім працавала, папрасіла сваіх гледачоў падзяліцца непрыдуманнымі гісторыямі з серыі «першы раз». Так мы сталі сааўтарамі сцэнарыя. У мяне было адчуванне, што я знаходзілася на пасяджэнні клуба ананімных дзетсадаўцаў. Многія псіхатраўмы мы атрымалі, калі былі яшчэ маленькімі хлопчыкамі і дзяўчынкамі. Каб вярнуцца эмацыянальна туды хутчэй, можна выкарыстоўваць рэчы: цацкі, маленькі стульчык, вялікі куфэрак. А таксама пераапрануць людзей у аднолькавыя чорныя сукенкі. Ніякай індывідуальнасці.

Глядачка Святлана Кірсанава

P.S. Я б параіла паглядзець «Першы» тым, хто працуе з маленькімі асобамі. Увогуле ўсім, бо ўсе мы выйшлі з дзяцінства



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике


Желание написать книгу время от времени посещает многих. Вот только авторами становятся далеко не все. Вместе с писателем Алексеем Горбуновым разбираемся в том, легко ли создать шедевр, существует ли формула бестселлера, чему учат на «писательских курсах» и к какой оборотной стороне славы нужно быть готовым.

«Ганди молчал по субботам» – модная постановка, репетиция которой заканчивается на сцене Гомельского областного драматического театра. С его художественным руководителем Сергеем Лагутенко мы говорим о том, за чем на самом деле зритель ходит на спектакли, есть ли конкуренция у театров и обижаются ли актеры, если им не досталась главная роль.

Волшебный мюзикл, народное шоу, битва за титул «Властелин села» и другие причины отправиться в эти выходные на Купалье в Александрию.

В Национальном историческом музее открылась экспозиция «Друкарскі двор XVI стагоддзя», посвященная Международному дню музеев. Посетители смогут не только увидеть печатный станок, но и воссоздать на нем первую страницу Библии Франциска Скорины, а также сделать бумагу по старинной технологии. Корреспонденты «7 дней» одними из первых ознакомились с уникальными артефактами.