Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
На заметку потребителю
>>>
Люди в белых халатах
>>>
Совместный проект
>>>



Конкурсы

№22 от 28 мая 2015 года

Расколатае неба над Чачэрскам
Расколатае неба над Чачэрскам
 Гэты нарыс — пра майго прадзеда (брата маёй прабабулі Усцінні) Іосіфа  Васільевіча Шкурдзіна, пра яго геройскі подзвіг у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Стаяў гарачы жнівеньскі дзень 1941 года. Жорсткія баі з фашысцкімі захопнікамі, якіх была найбольшая колькасць менавіта на Гомельскім накірунку. Расколатае спякотнае неба над Чачэрскам запоўніў гул авіяматораў, трэск кулямётаў, усюды чуліся  разрывы зенітных снарадаў. Ішлі цяжкія няроўныя баі нашых лётчыкаў з фашысцкімі асамі. Яны рабілі па некалькі баявых вылетаў у дзень,  і іх першапачатковай задачай было — спыніць ворага, стрымаць  яго дзеянні, прыкрыць нашы войскі з неба. Кожны дзень цяжкія паветраныя баі, страты, гібель баявых сяброў.
Лётчык-пілот, малодшы лейтэнант, камандзір звяна 171 знішчальнага авіяпалка Іосіф Васільевіч Шкурдзін (дадатак 1) змагаўся з ворагам у родным небе, абараняў жыццё як сваёй вёскі Гніліца, дзе засталіся яго  бацькі і маладая жонка, так і жыхароў усёй Беларусі. Чачэрск і Гніліца — напрамкі каля 30 кіламетраў, а на самалёце ўсяго некалькі хвілін — і родны дом. Пільна ўглядаўся Іосіф у неба, трапна біў фашыстаў з кулямёта і кідаў снарады на гітлераўскіх захопнікаў.

Спякотны летні дзень  15 жніўня. У неба ўзнімаюцца баявыя самалёты нашых адважных лётчыкаў. Гэта ўжо быў  трэці баявы вылет майго прадзеда. Жорсткі няроўны бой з групай самалётаў праціўніка. У хуткім часе загарэліся тры нямецкія машыны, але падбіты і самалёт  Іосіфа. Скончыліся баепрыпасы, сам паранены, але ўсё ж апошнімі намаганнямі скіроўвае самалёт ад вёскі Загор’е (Чачэрскі раён) у поле, чым выратоўвае жыцці многіх людзей. Моцны ўзрыў ускалыхнуў усё наваколле.
Гэта быў апошні бой Іосіфа ў  небе над Чэчэрскам за мірнае і квітнеючае жыццё  аднавяскоўцаў і родных яму людзей, у памяці якіх ён застаўся назаўсёды.
Звесткі пра яго гібель узятыя з пісьма брата Аляксандра ад 28.01.1990 г., якое зараз захоўваецца ў школьным музеі, а паведамленне аб тым, што лётчык Шкурдзін Іосіф Васільевіч  прапаў без вестак прыйшло ў бацькоўскую хату ў вёску Гніліца Краснапольскага раёна толькі пасля вызвалення раёна ў кастрычніку 1943 года.
Верылася і не верылася, што няма ўжо больш Іосіфа, прыгожага, маладога, вясёлага вясковага хлопца. Маці, Хрысціна Фёдараўна, 1887 года нараджэння, ведала, што з васьмі  яе дзяцей — чацвёра  на фронце з першага дня вайны: Іван, Іосіф, Валодзя і Марыя. Ад усіх ідуць пісьмы, а ад Іосіфа няма. Можа, паранены, можа, ў палоне, можа, вернецца яшчэ сын. Як прыгожа расце, набіраецца сілы вярба Іосіфа пад акном хаты, пасаджаная ім перад самай  вайной. Расце і  яго дачушка Галіна, якая ўжо ласкава шчабеча: «Мама, баба, тата».
Адгрымела вайна, а матчына сэрца чакае любага сына. «Не можа быць, каб сын прапаў без вестак», — кожную хвіліну думала маці. Куды толькі не пісалі браты і сёстры ў пошуках Іосіфа. Адказ быў адзіны: прапаў без вестак 15 жніўня 1941 года.

Толькі настойлівыя і доўгія пошукі,   родны брат Аляксандр нават быў на прыёме у міністра абароны СССР генерала арміі Д. Язавым, далі свае станоўчыя вынікі (звесткі ўзятыя з пісьма брата ад 12.06.1988 г., якое зараз захоўваецца ў школьным музеі). І ў 1988 годзе стала вядома, што Іосіф Васільевіч Шкурдзін загінуў 15 жніўня 1941 года пад Чачэрскам і пахаваны ў брацкай магіле на Замкавай гары (дадатак 3). Вечная яму слава і памяць, нізкі паклон ад усіх,  хто жыве пад мірным небам.
А, мы нашчадкі, назаўсёды захаваем памяць пра герояў той жудаснай вайны, у якой загінуў кожны трэці беларус.
Але Другая сусветная вайна для нас  не будзе  скончана да таго часу, пакуль не ўвекавечаны рэшткі  апошняга салдата, пакуль не стануць вядомыя іх імёны.
Гэта патрэбна не мёртвым, а жывым.
Ніхто не забыты, нішто не забыта.

Марыя Крэмзікава, вучаніца 11 класа ДУА «Ленінскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад –
сярэдняя школа Краснапольскага раёна»



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

Правила проведения мероприятия на лучшую организацию подписки на газету «7 дней» на 1-е полугодие 2021 года

...Лучший почтальон страны живет в Мозыре, а самая профессиональная команда – из Минской области.

В День единения народов Беларуси и России в Национальном пресс-центре чествовали победителей конкурса на лучший литературный перевод с русского на белорусский язык ранее неизвестного стихотворения Максима Богдановича «Дистихи».

27 марта определены победители конкурса на лучший литературный перевод с русского на белорусский язык ранее неизвестного стихотворения Максима Богдановича «Дистихи».