Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
Совместный проект
>>>
На заметку потребителю
>>>
Специальный проект
>>>



Конкурсы

№52 от 24 декабря 2015 года

Радзіма. Айчына. Бацькаўшчына
Радзіма. Айчына. Бацькаўшчына

З самага маленства  чула гэтыя словы. Я яшчэ не ведала, што яны азначаюць, але так любіла сядзець у куце на лаве, назіраючы, як бабуля вышывае рушнікі, любіла есці на сняданак яечню з печы, а яшчэ любіла  чароўныя вясковыя паданні пра  Багародзіцу, якая калісьці ступала на гэтую зямлю.
Час ішоў. Я, па-ранейшаму, ведала вельмі мала, але чамусьці была ўпэўнена, што бабулі вельмі патрэбна мая дапамога. Таму я лезла ў яе вышыванкі, ствараючы неверагодныя вузлы, а яшчэ я лазіла з віламі ў печ, спрабуючы выцягнуць адтуль гаршкі з духмяным абедам. І першае, і другое атрымлівалася ў мяне дрэнна. У выніку, перапэцканая сажай і слязьмі, я сядзела на печы і назірала, як бабуля выпраўляе плады маёй дапамогі. «Падрасці, Святланка, і справа зладзіцца. Яшчэ навучышся ўсяму», — сказала мне тады бабуля. І я, як амаль паслухмяная ўнучка, расла.

Час ішоў. Калі я падцягнулася на дзесятак сантыметраў, а першы школьны званок паклікаў мяне за вучнёў-скую парту, я вырашыла, што бабуля павінна мяне чаму-небудзь навучыць. І яна слова сваё стрымала.  Перада мной рассыпаліся ў той дзень клубочкі яркіх рознакаляровых нітак. Шывок за шыўком я назірала, як на бялюткай канве з’яўляюцца роўненькія чырвоныя крыжыкі. Я глядзела, як зачараваная, і мне не верылася, што з гэтых маленькіх крыжыкаў можна пасадзіць сад, пабудаваць дом і стварыць сапраўдную казку.
З  той пары з-пад маёй іголкі  выйшаў не адзін сюжэт, я нават ўдзельнічала ў стварэнні беларускага нацыянальнага касцюма для школьнага музея, але вышыўка і па сённяшні дзень застаецца для мяне нечым сакральным.
Прыблізна ў той час мне стаў адкрывацца сэнс тых самых запаветных слоў: Радзіма, Айчына, Бацькаўшчына. Кожны раз, калі я чула гэтыя словы, маё сэрца напаўнялася хваляваннем. А хутка да гэтых слоў дадалося  яшчэ адно: Спадчына.
Янка Купала пазнаёміў мяне з ім. Было гэта ў класе трэцім, напэўна. Канешне, тады я яшчэ дрэнна разумела, хто такі Янка Купала, але быў верш, які мне вельмі падабаўся. Я расказвала яго дома, ў школе. Напэўна, добра расказвала, бо мяне сталі запрашаць чытаць гэты верш у іншых класах, з гэтым вершам ўдзельнічала ў розных мерапрыемствах і конкурсах.
Радзіма. Айчына. Бацькаўшчына.


Я падрасла, але, як і раней, любавалася бабулінымі рушнікамі, любіла слухаць вясковыя паданні і есці яечню, седзячы ў куце на лаве. Дарэчы, на гэтай самай лаве я ўпершыню самастойна спрабавала пісаць вершы пра сваю Радзіму. Мне падабалася, як гучыць роднае слова. І гэтае слова ішло ад непасрэднага дзіцячага сэрца.
Час ідзе. Але штосьці застаецца нязменным.
Я магу ўспомніць яшчэ не адну гісторыю, звязаную с маім адкрыццём для сябе Радзімы. Зараз  многае стала зразумелым. Я смакую родную мову, атрымліваючы асалоду ад гучання беларускага слова. Я прыязджаю ў бабуліну вёску, якая амаль што вымерла, але для мяне няма месца больш значнага, чым гэты куточак. Айчына там, дзе супакойна думкам. Менавіта тут пачынаецца для мяне мая Беларусь. І я люблю яе, аддана і шчыра.

Святлана Саковіч, настаўніца пачатковых класаў, рускай мовы і літаратуры,
ДУА «Сярэдняя школа № 56 г. Мінска»



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

Правила проведения мероприятия на лучшую организацию подписки на газету «7 дней» на 1-е полугодие 2021 года

...Лучший почтальон страны живет в Мозыре, а самая профессиональная команда – из Минской области.

В День единения народов Беларуси и России в Национальном пресс-центре чествовали победителей конкурса на лучший литературный перевод с русского на белорусский язык ранее неизвестного стихотворения Максима Богдановича «Дистихи».

27 марта определены победители конкурса на лучший литературный перевод с русского на белорусский язык ранее неизвестного стихотворения Максима Богдановича «Дистихи».