Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
Специальный проект
>>>
На заметку потребителю
>>>
Совместный проект
>>>



Конкурсы

№47 от 19 ноября 2015 года

Незвычайнае ў звычайным
Незвычайнае ў звычайным

Гэтым летам надарылася адарвацца ад паўсядзённай мітусні (хоць і быў час працоўнага адпачынку) і пакінуць аж на цэлы дзень свой пасёлак. І вось праз акно аўтамабіля замільгалі адна за другой дарожныя таблічкі, адмяраючы пачатак і канец населеным пунктам: Халопенічы, Краснаўка, Красналукі, Лепель…
Хутка збіраліся з сям’ёй у дарогу, і з раніцы, як кажуць, не паспеўшы яшчэ добра прачнуцца, пачало хіліць на сон. Але чым далей імчаў аўтамабіль, тым хутчэй пачала знікаць дрымота. Увагу прыцягнуў комплекс прыдарожнага сервісу: шыкоўны будынак кафэ, аздоблены штучным каменем, прасторнае месца для паркоўкі, драўляныя альтанкі для адпачынку на свежым паветры, а ўздоўж магістралі выкаваныя з жалеза фігуры герояў казак, якія не маглі не зацікавіць дзяцей. Спыніліся. Каля казачных герояў, у абдымку з імі і нават на іх, як малыя, фатаграфуюцца дарослыя. Абгледзеўшы гэтыя дзівосы, рушым далей.
Хочацца заўважыць, што па магістралі віцебскага накірунку ехаць  прыйшлося ўпершыню. Можа, па гэтай прычыне дарога здалася больш шырокай, ды і лес не так блізка падыходзіў да яе, калі параўноўваць з мінскай шашой. Хутка дарога з прамой лініі, якой, здаецца, канца – краю няма, пераўтварылася ў сапраўдныя горы, спуск па якіх аж захопліваў дух.

Вось і Бягомль –прыгожы і ўтульны гарадок. І зноў спыняемся. Бо ў самым цэнтры, каля дарогі, стаіць савецкі самалёт ІЛ-14 з партызанскага аэрадрома гадоў Вялікай Айчыннай вайны, прататып амерыканскага самалёта тыпу «Дуглас». Прызнацца, ніколі на ўласныя вочы не прыходзілася бачыць самалёт ў натуральную велічыню, кола якога вышэй твайго росту. Адчуць такую ж моц машыны і параўнаць яе можна, бадай, толькі з нашымі БелАЗамі.

Амаль дзевяць гадзін раніцы. Сонца падымаецца вышэй і вышэй. Наперадзе з-за паварота заблішчэла блакітная роўнядзь вады. Як аказалася, гэты вадаём з’яўляецца пачаткам ракі Бярэзіны. Добра вымашчаная брусчаткай дарожка для пешаходаў вядзе да альтанкі. На ёй вісіць безліч замочкаў, якія пакінулі тут маладажоны — на доўгае шчаслівае жыццё разам.

Далей недалёка ад Бярэзінскага біясфернага запаведніка, каля дарогі, мы ўбачылі мемарыяльны  комплекс.  Тут раней была вёска Шунеўка. Яна — адна з тых вёсак, што былі спалены карнікамі ў ходзе аперацыі «Котбус» у 1943 годзе. Шунеўка паўтарыла лёс Хатыні. Пасля вайны так і не аднавілася. Ідзеш па ўяўных вуліцах спаленай вёскі, стараешся узнавіць падзеі тых часоў. Атрымліваецца з цяжкасцю. Не разумееш, як можна было знішчыць таго, каму быў годзік ці ўсяго толькі сем месяцаў.

Колькі выпакутавала Беларусь у той вайне! Вялікі дзякуй тым, хто здабываў Перамогу! Мы ўдзячны ім за тое, што сёння можам любавацца прыгажосцю нашай незалежнай Беларусі. А прыгостваў у нас дастаткова!
Вось бясконца ўздоўж дарогі рассцілаюцца краявіды некранутай прыроды — Бярэзінскі біясферны запаведнік. Ельнік, меднастволы сасоннік — з аднаго боку, і балота — з другога. Балота — самае сапраўднае. Здаецца, ступіш — і цябе зацягне па самую шыю. Тонкія, гонкія сосны і бярэзінкі, купіны моху, вываратні, на якіх дзелавіта сядзяць дзікія драпежныя птушкі. І ўсё гэта паспяваеш разгледзець з акна аўтамабіля. Карціны зачароўваюць — быццам кадры з кінафільма!
Кругом цішыня, няма нават ветру. Жнівеньская раніца ў самым разгары. І раптам перад вачыма распасціраецца бязмежны водны прастор… Гэта Нарач! Над ёю сцелецца празрыстая дымка. Здаецца, што возера дыхае. Каля берага ляніва праплываюць дзікія качкі. Недзе ўдалечыні лодка рыбака. Навокал такія ціш і прыгажосць, што сэрца напаўняецца радасцю. Прыгадаліся радкі з верша Алеся Ставера:
Каб любіць Беларусь нашу мілую,
Трэба ў розных краях пабываць.
Разумею цяпер, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць.
Што ім тыя пагоды паўднёвыя!
Што ім пышны платанавы рай,
Калі клічуць іх далі сасновыя
I азёрны рабінавы край.
Аказваецца, не трэба ехаць кудысьці далёка, за межы краіны, каб пабачыць штосьці дзівоснае. Часам незвычайнае можна ўбачыць у самым звычайным, трэба толькі ўмець гэта заўважаць.

Аксана ЧОРНАЯ, настаўніца беларускай мовы і літаратуры
ДАУ «Халопенічская сярэдняя школа ім.М.Багдановіча Крупскага раёна»



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

Правила проведения мероприятия на лучшую организацию подписки на газету «7 дней» на 1-е полугодие 2021 года

...Лучший почтальон страны живет в Мозыре, а самая профессиональная команда – из Минской области.

В День единения народов Беларуси и России в Национальном пресс-центре чествовали победителей конкурса на лучший литературный перевод с русского на белорусский язык ранее неизвестного стихотворения Максима Богдановича «Дистихи».

27 марта определены победители конкурса на лучший литературный перевод с русского на белорусский язык ранее неизвестного стихотворения Максима Богдановича «Дистихи».