Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
Люди в белых халатах
>>>
На заметку потребителю
>>>
Специальный проект
>>>



Конкурсы

№44 от 29 октября 2015 года

Думкі пра Беларусь
Думкі пра Беларусь


Кахаю...
Люблю...
Беларускаму краю
бясконца я слова «люблю» паўтараю.
Данута Бічэль-Загнетава

Белы бусел… Белая Русь… Беларусь. Многія звязваюць назву нашай краіны з буслом. Ен таксама белы, чысты, як і мая Радзіма. Гэтая птушка, якая лунае над нашымі краявідамі, ахінаючы іх ад нягод і няшчасця. Вось і мая думка, нібыта бусел, уздымаецца ўверх да блакітнага неба. І ў гэты момант хочацца крыкнуць на ўвесь белы свет: «Людзі, як можна не любіць нашу зямлю, зямлю пад белымі крыламі!»

Мая краіна, мая Бацькаўшчына – усяго чатыры словы, але ж якая моц гучыць у іх, колькі пяшчоты, колькі гонару маюць яны! Наша вечна маладая, квітнеючая і такая старажытная беларуская зямля.  Мая Радзіма – Беларусь! Яна – асаблівая!
Яе ціхая чароўнасць выяўляецца паступова: у мяккіх пералівах ранішняга неба над размытай лініяй гарызонту, у зеляніне прывольна раскінутых палеў, у гаючым водары хваевага бору, у сумным крыку журавоў.

Кажучы пра прыгажосць прыроды, трэба сказаць і пра сакавітасць, мілагучнасць нашай беларускай мовы. Яно і някепска ведаць суседскую мову, але найперш трэба ведаць сваю. Так, кожная мова мае нешта цікавае, але той мілагучнасці, якая есць у мове роднага краю, нідзе не пачуеце.
Застаўшыся сам-насам з думкамі, хочацца сказаць вялікі дзякуй сваей матулі. Нізка кланяюся табе, мая дарагая, за тое, што ўзгадавала мяне сярод беларускіх палеў і лугоў, паміж дубраў шумлівых, ля крыніц гаючых, сярод гаеў пявучых. Шчыра дзякуй табе за тое, што напоўніла мае сэрца любоўю да сваей Бацькаўшчыны, да роднай мовы, навучала шанаваць і паважаць сваіх продкаў, народныя традыцыі і культуру.

Я лічу, што над маей Беларуссю самае высокае, самае блакітнае неба. Тут самае чыстае, самае салодкае паветра. Тут самы звонкі дзіцячы смех. Тут жывуць самыя добразычлівыя, працавітыя, памяркоўныя і самыя сумленныя людзі. І я шчаслівы ад таго, што  жыву сярод гэтых шчырых людзей на цудоўнай беларускай зямлі, за якую  моцна-моцна трымаюся сваімі каранямі. Таму і не страшаць мяне ніякія жыццевыя віхуры, бо я ведаю, ўпэўнены: мая Айчына дапаможа сыну.
Мы, сучасная моладзь, удзячны лесу за тое, што маем магчымасць дакрануцца да сівой мінуўшчыны нашай Бацькаў-шчыны: паслухаць званы святой Сафіі, пачуць галасы Радзівілаў ў сценах Нясвіжскага палаца,атрымаць асалоду ад архітэктуры Мірскага замка, зачаравацца непаўторнай  прыгажосцю жырандолі Паўлюка Багрыма, паразважаць пра жыцце пад засенню дуба, які пасадзіла Эліза Ажэшка на зямлі ляхавіцкай, прайсціся сцяжынкамі Яна Чачота ў Рэпіхаўскім парку.

…Час спыняецца. Выдатны вечар! Добрае надвор’е, сядае сонца, і на небе з’яўляецца месяц. Цішыня. Паглядзіш на неба — і зоркі такія блізкія,  здаецца, працягнеш рукі, то можна дакрануцца да іх. Як добра дыхаецца! Гэта з-за таго, што я нарадзіўся на гэтай Зямлі, тут — мая Радзіма!
Я люблю сваю краіну за яе самабытнасць, цудоўную прыроду, культуру, мяккасць фарбаў. За тое, што магу жыць, жыць вольна, без прыгнету і страху за свае жыцце, жыцце маіх родных, сяброў і знаемых. Я люблю цябе, Белая Русь!
Я люблю сваю Беларусь, захапляюся ею, схіляюся перад яе мінулым і веру ў яе светлую будучыню.
Гэта і есць мае разуменне Любові да Радзімы…
Мая адданасць табе, мая Айчына, мая Беларусь!

Юрый ДЗЕМІД, ДУА «Востраўская сярэдняя школа», Ляхавіцкі  район  Брэсцкай  вобласці



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

Правила проведения мероприятия на лучшую организацию подписки на газету «7 дней» на 1-е полугодие 2021 года

...Лучший почтальон страны живет в Мозыре, а самая профессиональная команда – из Минской области.

В День единения народов Беларуси и России в Национальном пресс-центре чествовали победителей конкурса на лучший литературный перевод с русского на белорусский язык ранее неизвестного стихотворения Максима Богдановича «Дистихи».

27 марта определены победители конкурса на лучший литературный перевод с русского на белорусский язык ранее неизвестного стихотворения Максима Богдановича «Дистихи».