Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
Люди в белых халатах
>>>
На заметку потребителю
>>>
Совместный проект
>>>



Социум

№51 от 21 декабря 2017 года

Нараджэнне Хрыстова – божы дар жыцця, святла і любові
Нараджэнне Хрыстова – божы дар жыцця, 
святла і любові

Віншаванні Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага на Божае Нараджэнне 2017

Глыбокапаважаныя браты і сёстры, людзі добрай волі!
Хрыстус нарадзіўся, Бог аб’явіўся

Сардэчна вітаю вас гэтым святочным воклічам у радаснае і збаўчае свята Раства Хрыстова.

Прарок Ісая яшчэ ў восьмым стагоддзі перад нашай эрай прадказваў нараджэнне Збаўцы як караля сусвету.

Яго прароцтва ажыццявілася ва ўцелаўленні Божага Сына, які нарадзіўся ў сціплых яслях у Бэтлееме. У нараджэнні Сына Божага ў такіх абставінах праявілася бязмежная любоў Бога да чалавека і салідарнасць з усім чалавецтвам. Яго любоў не абмяжоўваецца тымі, хто нарадзіўся ў багатай і знатнай сям’і. Яна не залежыць ад легальнага і сацыяльнага статуса чалавека. У вачах Бога кожны чалавек з’яўляецца найбольшай каштоўнасцю і створанай па Яго вобразу і падабенству асобай.

Таму як асобы, святкуючы Божае Нараджэнне, мы павінны засяродзіцца на праўдзе аб Божым дары жыцця, праяўленні бязмежнай любові Бога да чалавека і значэнні боскага святла, якое заззяла ў Бэтлееме.

Божае Нараджэнне – гэта свята жыцця. Вечны Бог становіцца чалавекам, каб паказаць, што ў таямніцы Богаўцелаўлення вечнасць сутыкаецца з часовасцю, каб яе ўчыніць вечнасцю. 

Мы з’яўляемся сведкамі ўкаранення культуры смерці, што праяўляецца ў практыцы забойства ва ўлонне маці ненароджанага жыцця і невырашанай праблемы смяротнага пакарання.

Касцёл бароніць жыццё, а смяротнае пакаранне лічыць знявагай супраць яго недатыкальнасці і чалавечай годнасці. Божы закон «Не забівай» з’яўляецца абсалютным як да нявінных, так і вінаватых. 

Надзея, якую абвяшчалі прарокі ў Старым Запавеце, ажыццявілася ў нараджэнні Езуса Хрыста. У Ім і мы атрымліваем новую надзею ў сучасным свеце, небасхіл якога не з’яўляецца бясхмарным, бо ўплыў секулярызму, маральнага рэлятывізму, матэрыялізму і этычнай абыякавасці чыніць яго не ўпэўненым у сваёй будучыні.

У наш час, калі вакол так многа святла і адначасова пануе духоўная цемра, мы як быццам пераносімся ў часы прарока Ісаі, які, засяроджваючыся на святле і цемры, прадстаўляе парадокс чалавечага існавання. Знаходзячыся ў цемры, мы з большай свядомасцю ацэньваем святло.

Езус ёсць святло свету, якое свеціць у цемры, і цемра яго не можа агарнуць. Таму нават у самай складанай сітуацыі застаецца надзея, і яна – ў Хрысце. Святло з’яўляецца крыніцай жыцця. Калі б сонца перастала свяціць, то на зямлі перастала б існаваць жыццё. Таксама без Бога няма духоўнага жыцця.

Таму мы павінны дазволіць святлу Бэтлеемскай зоркі свяціць у нашых сэрцах. Нельга дазволіць, каб яго загасілі ветры бязвер’я сучаснага свету і духоўнай абыякавасці. Мы таксама пакліканы пераказваць святло Хрыста ў сучасны свет, каб ён жыў не ў духоўнай цемры, але ў святле Евангелля.

Люстэрка, не будучы крыніцай сонечнага святла, можа яго пераслаць туды, куды сонечны свет не дасягае. Таксама і мы павінны быць такімі духоўнымі люстэркамі. Гэта наша місія ў сучасным свеце – свяціць спачуваннем, праўдай і справядлівасцю ў кожнай сітуацыі нашага жыцця.

У Бэтлеемскіх яслях Бог паказаў сваю любоў як дар самога сябе. Божая любоў – гэта не сентыментальная любоў, а любоў, якая выяўляецца ў ахвяры сябе чалавецтву. Уцелаўленне Сына Божага – гэта першы крок такой любові, якая потым праявілася ў абвяшчэнні Божага слова, справах міласэрнасці, адпушчэнні грахоў і дасягнула свайго апагею ў пасхальнай таямніцы крыжовай смерці і ўваскрасення.

Падобна Хрысту, праз сведчанне іншым людзям любові, міласэрнасці і спагады нябеснага Айца мы пакліканы даваць на-дзею свету, што можам учыніць, наследуючы Яго прыклад самаадданай любові ў служэнні бліжнім.

Такім чынам Евангелле бу-дзе ўвасабляцца ў жыцці людзей і датыкаць вобласці культуры, эканомікі, палітыкі, сацыяльнай сферы, сям’і, адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі, навукі, тэхнікі, медыцыны і таму падобнае.

Гэтага патрабуе сучасны свет, які ў імя роўнасці, талерантнасці і правоў чалавека забываецца пра правы Бога, а вера маргіналізуецца з мэтай стварыць новы сусветны парадак без Бога. У выніку чаго прынцыпы жыцця сучаснага сэкулярызаванага свету інфіцыраваны вірусам духоўнай хворобы. Еўропа літары права адмаўляецца ад духоўных прынцыпаў, забываючыся пра тое, што чалавек па сваёй прыродзе рэлігійны.

Маргіналізацыя рэлігіі ў публічнай сферы жыцця – гэта не прыкмета прагрэсу, але знак духоўнай дэградацыі. З мэтай пазбегнуць такіх і падобных праблем мы павінны імкнуцца да стварэння моцнай хрысціянскай культуры ў нашых сем’ях, асяро-ддзі і ўсёй беларускай нацыі. Пры гэтым трэба памятаць аб тым, што захаванне этычных прынцыпаў служыць дабру грамадства, а еўрапейскую цывілізацыю і яе гуманізм творыць Евангелле, а не парламентская большасць.

Дарагія браты і сёстры, людзі добрай волі!

Сардэчна віншую вас з радасным і збаўчым святам Нара-джэння Хрыстова!

Няхай яно стане часам разважання над таямніцай Богаўцелаўлення як таямніцы Божага дару жыцця, які мы павінны сцерагчы як зрэнка вока, таямніцы Божага святла, якое прасвятляе цемру граху і таямніцы бязмежнай Яго любові да чалавека, каб адарыць нас новай надзеяй.

Віншую хрысціян, якія ра-зам з намі святкуюць гэтае свята!

Віншую братоў і сясцёр праваслаўных, якія перажываюць Адвэнт і рыхтуюцца да падобнага свята!

Перад небяспечнымі выклікамі сучаснасці мы павінны быць аб’яднаны, каб Хрыстус нарадзіўся сваёю ласкай ў сэрцах усіх людзей і з новай моцай заззяла Яго святло, бо сучасны свет чакае нашага сумеснага хрысціянскага сведчання і абароны духоўных каштоўнасцяў.

Віншую ўсіх людзей добрай волі!

Няхай Каляды і наступаючы Новы 2018 год будуць выпаўнены духоўнай радасцю і Хрыстовым супакоем! Ты ж, наша Радзіма Беларусь, беражы Божы дар жыцця, не гасі святла Бэтлеемскай зоркі і ўмацоўвай узаемную любоў, каб быць шчаслівай і магутнай.

Са святам і з наступаючым Новым годам!



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

С 8 июля официально запретили продавать несовершеннолетним энергетические напитки. Газировка с кофеином, любимая многими подростками, встала в один ряд с табачными изделиями и алкоголем. Прошлись по крупным магазинам в Молодечно и узнали, может ли там школьник запросто купить такой напиток.

У минчанина Льва Тюнина четверо сыновей: старшему 7 лет, а младшему вот-вот исполнится 2 года. И с каждым из них молодой папа был в декрете! Узнали, каково для мужчины провести в таком отпуске больше 6 лет.

Министерство архитектуры и строительства утвердило новые строительные нормы «Среда обитания для физически ослабленных лиц». По задумке разработчиков, этот документ должен сделать безбарьерную среду еще более доступной. Мы поинтересовались у людей с инвалидностью, что они думают о нововведениях и c какими сложностями сталкиваются сейчас.

Министерство архитектуры и строительства утвердило новые строительные нормы «Среда обитания для физически ослабленных лиц». По задумке разработчиков, этот документ должен сделать безбарьерную среду еще более доступной. Мы поинтересовались у людей с инвалидностью, что они думают о нововведениях и c какими сложностями сталкиваются сейчас.