Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
Совместный проект
>>>
Люди в белых халатах
>>>
На заметку потребителю
>>>



Фронтовой альбом

№11 от 12 марта 2020 года

Гонар маёй сям’i
Гонар маёй сям’i

Размова пра вайну – нярэдкая тэма ў маёй сям’і. Слухаючы аповеды бабулі Аляксандры Аляксееўны Сухаравай, маці Ірыны Васіл’еўны Іваноўскай і выкладчыка гісторыі Валянціны Уладзіміраўны Лыжанавай, прыйшоў да высновы, што вайна абудзіла годнасць людзей, раскрыла ўсё прыгожае, узнёслае, што было схавана ў душах: самаадданы патрыятызм, еднасць і сяброўства братэрскіх народаў.

Мне здаецца, што такой любові да Радзімы, самаахвярнай гатоўнасці аддаць за яе жыццё не было ніколі. Лічу, што мы, сённяшняе пакаленне, не маем права ў паўсядзённых клопатах, у радасных падзеях сучаснага жыцця забываць тых, хто даў нам магчымасць жыць у свабоднай краіне.

Мой прадзядуля, Аляксей Пятрыкін, нарадзіўся ў 1897 годзе ў Тульскай вобласці. 20-гадовым  прыняў удзел у Кастрычніцкай рэвалюцыі, уступіў у камуністычную партыю. У Чырвонай арміі даслужыўся да капітана. Перад вайной разам з сям’ёй пера-
ехаў пад Маскву ў Пушкінскі раён і працаваў на абарончым прадпрыемстве. У чэрвені 1941 года дабраахвотна пайшоў у народнае апалчэнне і быў назначаны камандзірам 3-га стралковага батальёна. У канцы верасня 1941 года апалчэнцы занялі абарону ў раёне Панізоўя.

Фашысты планавалі прарваць абарону і наблiжалiся да Масквы. Яны накіравалі свой танкавы ўдар на апалчэнцаў. Гранатамі і бутэлькамі з бензінам воіны батальёна адбівалі атакі танкаў і мотапехоты. Пазіцыі ўтрымліваліся з вялікай цяжкасцю. Дзякуючы мужнасці і адвазе байцоў, нашы войскі не адступілі. Акупанты разгарнулі новую дывізію пры падтрымцы 40 танкаў і авіяцыі. Вораг нёс вялікія страты, але сілы былі няроўныя. У гэтым баі атрымаў цяжкае раненне мой прадзядуля.

У 1991 годзе мая бабуля была запрошана ў 17 стралковую дывізію ў горад Пушкін Маскоўскай вобласці. Ветэраны вайны размаўлялі пра тое, як цяжка было змагацца з вінтоўкай- трохлінейкай, са старой французскай пушкай устаяць супраць закаванай у жалеза арды. Але байцы стаялі і змагаліся да апошняй кроплі крыві.

Пасля вайны ў Пушкіне быў створаны музей, дзе захоўваюцца лісты і фотаздымкі і майго прадзядулі.

Апалчэнцы паказалі ўсяму свету, што значыць згуртаванасць, адвага, мужнасць. І я ганаруся тым, што ў нашай сям’і свята ўшаноўваецца памяць аб загінуўшых героях Вялікай Айчыннай вайны. Сёння ў Беларусі працягваецца работа па ўшанаванню воiнаў: рамантуюцца помнікі, адкрываюцца музеі. З пакалення ў пакаленне перадаецца павага да народнага подзвігу.

Закончыць свой аповед хочацца словамі з кнігі Васіля Быкава «Доўгая дарога дадому»: «Тады людзей на ўзводы нават не дзялілі. Добра, калі пісар паспее перапісаць прозвішчы, а то ідуць безыменнымі. І гінуць. Таму столькі ў нас цяпер «невядомых салдат», «згінуўшых без вестак …».

Уладзіслаў Іваноўскі, г. Вiцебск



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

На фотографии воздушный экипаж Анатолия Вячеславовича Першакова (он в центре).

Это был самый честный офицер – мой дед, ветеран Великой Отечественной войны  Василий Иванович Иванов.

В белорусских семьях свято чтут подвиги своих предков, как бесценные реликвии, хранят их ордена, медали, фотографии и письма с фронта. Моей семье также дороги воспоминания о дедушке.

Он был большим оптимистом и жизнелюбом, мой отец – ветеран и инвалид Великой Отечественной войны...