Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
Специальный проект
>>>
Совместный проект
>>>
На заметку потребителю
>>>



Фронтовой альбом

№5 от 30 января 2020 года

Тры здымкi
Тры здымкi

З Іванам Васільевічам Бабанём я быў знаёмы са школьных гадоў. Добра памятаю сустрэчы з ім, былым простым салдатам, адным з мільёнаў «кавалёў» слаўнай Перамогі над фашызмам.

Iван Васільевіч быў частым госцем у нас, тадышніх школьнікаў, дзяліўся ўспамінамі. А я як прылежны вучань, які цікавіўся гісторыяй, краязнаўствам, занатоўваў іх. У час адной з сустрэч, гартаючы свой сямейны альбом, дзе сярод іншых былі фотаздымкі ваенных і пасляваенных часоў, Іван Васільевіч падарыў мне тры фота 1945 года (такіх у яго аказалася па два экземпляры), якія прапаную паглядзець і заадно пазнаёміцца з адным з успамінаў ветэрана.

Даеш Берлін!

– Памятаю не толькі дні, а і кожную гадзіну баёў за Берлін. Мне не хапае слоў, каб пераказаць пякельнасць тых дзён, калі на галовы сыпаліся палаючыя галавешкі, каменне, цэгла, не лічачы ўжо асколкаў снарадаў і мін…

За кожным вуглом былі варожыя аўтаматчыкі, кожны дом даводзілася браць штурмам. З першага паверха выб’ем немцаў, а з другога яны кідаюць гранаты… Вельмі цяжка было бачыць смерць сяброў напярэдадні Перамогі… Нашай крывёй была паліта, лічы, кожная пядзя зямлі на подступах да варожай сталіцы…

Асабліва даўся мне ў знакі мой апошні бой. Было гэта 29 красавіка 1945 года ў адным з прыгарадаў Берліна. Поўным ходам ішла наступальная аперацыя. Пад нагамі зямля ад разрываў бомб і снарадаў ходырам хадзіла.

Я з мінамётам, заняўшы зручную пазіцыю, адзiн за другiм пасылаў «пачастункі фюрэру». Немцы агрызнуліся шалёным агнём. Не мінулі варожыя кулі і мяне: адной быў паранены ў правую руку, другой прастрэлена левае плячо… Вестку пра нашу Перамогу пачуў ужо ў шпіталі…

Мікалай АНТОНЧЫК, а/г Шчорсы, Навагрудскі раён



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

На фотографии воздушный экипаж Анатолия Вячеславовича Першакова (он в центре).

Это был самый честный офицер – мой дед, ветеран Великой Отечественной войны  Василий Иванович Иванов.

В белорусских семьях свято чтут подвиги своих предков, как бесценные реликвии, хранят их ордена, медали, фотографии и письма с фронта. Моей семье также дороги воспоминания о дедушке.

Он был большим оптимистом и жизнелюбом, мой отец – ветеран и инвалид Великой Отечественной войны...