Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
Люди в белых халатах
>>>
На заметку потребителю
>>>
Специальный проект
>>>



Фронтовой альбом

№4 от 23 января 2020 года

Штрафнікі ішлі напралом
Штрафнікі ішлі напралом

Многія з нас мала што ведаюць пра штрафныя роты і батальёны. Тых, хто туды трапляў, чакалі вельмі суровыя баявыя выпрабаванні. Яшчэ ў 1998 годзе  мой дзядуля, Іван Георгіевіч Белаўсаў, падзяліўся сваімі ўспамінамі. Не, ён не быў штрафніком, а толькі камандаваў узводам, маючы вайсковае званне лейтэнанта.

Пасля Рубцоўскага пяхотнага вучылішча ў маі 1942 года дзядуля трапіў на перадавую.У той час ішлі жорсткія баі на усіх франтах. Іван Георгіевіч быў паранены.

«Дзякуй богу, – успамінаў ён, – куля раніла ў левае плячо. Аўтамат мог трымаць правай рукой. Але давялося прабыць у шпіталі каля месяца. Потым зноў – перадавая. У раёне Вялікіх Лук атрымаў кантузію і асколачнае раненне ў правую руку. Лячыўся ў шпіталі ў Маскве.  У лістападзе 1943 года выпісалі ў запасны афіцэрскі полк. Вось адсюль і трапіў у штрафны батальён, а ў снежні таго ж года 20-гадовым лейтэнантам прыняў і узвод. Да студзеня 1945-га з штрафным батальёнам ваявалі ў складзе 31-й арміі. Былі на плацдарме ў раёне Асінторфа, пад Оршай, ва Усходняй Прусіі, у Літве».

Потым былі ўспаміны пра найбольш яркія франтавыя эпізоды. «Справа ў тым, што ў батальёне знаходзіліся былыя лейтэнанты, капітаны, маёры ўсіх радоў войск, якія па тых або іншых прычынах прайшлі праз трыбунал, былі разжалаваныя, пазбаўлены званняў і ўзнагарод. Асобныя аказваліся ў штрафніках, можна сказаць, выпадкова. Вадзіць іх ў атакі было прасцей, чым мець справу з салдатамі, якія не нюхалі пораху. Многія штрафнікі з гонарам выконвалі загады, добра арыентаваліся ў складаных абставінах. Фашысты з вялікай перасцярогай адносіліся да штрафнікоў, паколькі яны з неймавернай адвагай iшлі і ў разведку, і ў пекла ваенных схватак».

Пасля вайны І.Г. Белаўсаў знаходзіўся на курсах удасканалення афіцэрскага саставу, служыў у Бабруйску, Барысаве, Валкавыску. Дэмабілізаваўся ў 1954 годзе і стаў жыць у горадзе на Бярэзіне. Доўгі час працаваў на Беларускім шынным камбінаце. Праводзіў работу па патрыятычнаму выхаванню моладзі.

9 Мая я разам са сваім сынам і з партрэтам Івана Георгіевіча прымалі  ўдзел у акцыі «Беларусь памятае».

Алена Белаўсава, г. Бабруйск



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

На фотографии воздушный экипаж Анатолия Вячеславовича Першакова (он в центре).

Это был самый честный офицер – мой дед, ветеран Великой Отечественной войны  Василий Иванович Иванов.

В белорусских семьях свято чтут подвиги своих предков, как бесценные реликвии, хранят их ордена, медали, фотографии и письма с фронта. Моей семье также дороги воспоминания о дедушке.

Он был большим оптимистом и жизнелюбом, мой отец – ветеран и инвалид Великой Отечественной войны...