Жив или погиб?
Весна, начало мая 1945 года, Березовский район, деревня Междулесье. Сельский почтальон принес моей прабабушке Ксении Михайловне Долгун треугольный конверт, на котором, помимо домашнего адреса, были строки: «Извещение о гибели военнослужащего». В народе его окрестили просто – похоронка. В ней было сухо написано: «Ваш муж, красноармеец Долгун Николай Игнатьевич… пропал без вести… в апреле 1945 года».
С этой довоенной фотографии, с надеждой на совместное будущее, смотрят мой прадед Николай Игнатьевич Долгун и прабабушка Ксения Михайловна. Молодая семья, в которой есть сын (мой дед). И тут война: голод, оккупация. При отступлении, весной 1944-го, нацисты сожгли семейный дом, пришлось ютиться у родни. В сентябре моего прадеда призвали в Красную армию, он ушел на фронт. Оттуда пришло несколько весточек, война шла к завершению. Но в апреле 1945 года, меньше чем за месяц до Великой Победы, мой прадед пропал без вести.
И вот настал долгожданный счастливый день – 9 мая 1945 года. Прабабушка не один месяц после Победы ждала и надеялась на то, что супруг вернется с войны. Но чуда не случилось. По деревне поползли слухи, что Николай Игнатьевич сдался и попал в плен, что он предатель. Разговоры на эту тему прекратил сослуживец и односельчанин моего прадеда, который подтвердил, что под Берлином в середине апреля они были вместе. Был бой и бомбежка, после которой Николай Долгун и пропал без вести, вероятнее всего, случилось прямое попадание снаряда.
Мирные послевоенные годы были тяжелые. Ксения Михайловна растила одна сына Николая (моего дедушку), которого назвали в честь отца. Ей удалось воспитать его настоящим человеком, который состоялся как мужчина и как гражданин своей страны.
А прадед погиб под Берлином, не дожив до Великой Победы считаные дни. У него не было медалей, он не увидел Победы и своей семьи. Но Николай Игнатьевич Долгун погиб, защищая свою семью и Родину. Поэтому память о нем жива в сердцах нашей семьи по сей день и будет передаваться из поколения в поколение.
Егор Гронский, г. Береза, Брестская обл.
Вайна ў гісторыі маёй сям’і
На Беларусі, а таксама і ў нашай вёсцы, напэўна, няма такой сям’і, якую б не закранула ваеннае ліхалецце. Кожная сям’я ў далёкім 1941 годзе адпраўляла на фронт любага мужа, бацьку, сына, брата.
Адпраўлялі з надзеяй, што прыйдуць, вернуцца іх дарагія людзі. Але не ўсім наканавана было дачакацца светлага Дня Перамогі. Многія загінулі, прапалі без вестак, а іх родныя і зараз не ведаюць пра лёс сваіх дзядоў і прадзедаў.
Не мінула бокам гэтая страшная вайна і нашу сям’ю. Мой дзед Іван Дзмітрыевіч Пешка таксама змагаўся з фашыстамі.
Пайшоў ён на фронт аж у 1944 годзе, так як наша вёска з самых першых дзён была акупіравана немцамі.
На той час майму дзеду спо-ўнiлася трыццаць тры гады. Ён быў жанаты і меў дзвюх дачок. Нялёгка было расставацца са сваёй сям’ёй, але ж радавала тое, што фашыстаў гналі на захад. Паў-Еўропы змераў ён ботамі, бо быў байцом пяхотнага палка. У адным з баёў яго цяжка параніла ў ногі, і апынуўся ён ў шпіталі горада Каўнаса. Пасля вярнуўся ў строй і быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны.
Медаль «За ўзяцце Кёнігзберга» атрымаў пасля вызвалення гэтага горада ад фашыстаў. Ён рассказваў, што вельмі цяжкімі былі баі. Многія з нашых аднавяскоўцаў палеглі там. Пра гісторыю астатніх узнагарод мне не ўдалося даведацца, што вельмі шкада.
Вярнуўся дзядуля дадому ў 1945 годзе. Яго старэйшай дачцэ, а маёй цётачцы Антаніне, было тады шэсць гадкоў, а малодшай Ганначцы – тры. Нялёгка было жыць ў пасляваенны час: трэба было хату адбудоўваць, карміць сям’ю, якая станавілася большай. Нарадзілася яшчэ дзевяць дзяцей, чацвёра з якіх памерла. Такую вялікую сям’ю трэба было паднімаць на ногі, таму дзядуля ў калгасе працаваў ды яшчэ гаршкі рабіў і вазіў прадаваць ў суседнія вёскі.
Час ішоў, павырасталі дзеці, пайшлі на свой хлеб. Сталі нараджацца ўнукі, а іх ні многа ні мала, а шаснаццаць. Мы вельмі любілі бываць ў гасцях у дзядулі з бабуляй. Яны і смачным абедам накормяць, і цукеркамі пачастуюць. Ды і дазвалялі пабегаць па двары ўволю.
Многа цяжкасцей прыйшлося перажыць майму дзеду, але ён ніколі не наракаў на свой лёс. Многа працаваў, быў заўседы бадзёрым і жыццярадасным, таму і пражыў дзевяноста гадоў, дачакаўшыся яшчэ і дваццаць аднаго праўнука. Са сваёй жонкай, а маёй бабуляй Аляксандрай пражылі ў пары шэсцьдзесят сем гадоў ды і пакінулі гэты свет у 2002-м з розніцай у два месяцы.
Шкада, што пры жыцці дзядуля мала расказваў пра вайну, напэўна, не хацеў успамінаць. А мы, унукі, на той час мала цікавіліся.
Цяпер ёсць акцыі «Беларусь помнiць», «Франтавы альбом», у якіх мы можам прыняць удзел. Яны дапамагаюць людзям помніць пра сваіх родных і блізкіх, якія цаной свайго жыцця здабылі Перамогу і падаравалі нам мір. Мы нізка кланяемся ім, ветэранам, тым, хто яшчэ жывы, і тым, каго ўжо няма.
Марыя Гмiр, Столiнскi раён