Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
На заметку потребителю
>>>
Люди в белых халатах
>>>
Специальный проект
>>>



Фронтовой альбом

№37 от 12 сентября 2019 года

«Выканаў тваё даручэнне, мама!»
«Выканаў тваё даручэнне, мама!»

Нарадзіўся Дзмітрый Пятровіч Хмель ва ўкраінскім пасёлку Бершадзь. Перад вайной паспеў скончыць сямігодку і першы курс педагагічнага вучылішча. Але стаць настаўнікам не ўдалося: пачалася вайна. Паступіў у індустрыяльны ліцэй, які адкрыўся ў верасні 1941 года. Але і яго скончыць не атрымалася: у сакавіку 1944 года ў Бершадзь уступілі войскі 2-га Украінскага фронту.

У доме сям'і Хмель размясціўся штаб фронту. Так Дзмітрый пазнаёміўся з камандуючым штаба маршалам Коневым. Неяк маршал, убачыўшы ліцэйскую форму хлопца, пацікавіўся, чыя і адкуль. «А ў лагарыфмічных табліцах разбіраешся?» – было наступнае пытанне камандуючага.  Пасля своеасаблівага экзамену Конеў прапанаваў юнаку павучыцца на арттапавылічальных курсах, тым больш што Дзмітрыя ўжо прызвалі ў армію. За два месяцы курсаў ён стаў арттапавылічальнікам.

Новаспечанага спецыяліста накіравалі на 3-ці Беларускі фронт. Дзмітрый быў трэцім са сваёй сям'і, хто пайшоў абараняць родную зямлю ад немцаў. На фронце ўжо ваявалі бацька і старэйшы брат. Перад адыходам на фронт мама дала сыну з сабой абразок Свяціцеля Мікалая з наказам, каб ён з ім пераможцам вярнуўся дадому.

Са штаба фронту быў накіраваны ў 5-ю армію 3-га Беларускага фронту, якой камандаваў маршал Крылоў.

Удзельнічаў у вызваленні Віцебска, Оршы, Мінска, Ліды, Вільнюса, Каўнаса. Перайшоў мяжу Усходняй Прусіі.

Да таго часу Дзмітрый сумяшчаў ужо дзве пасады – арттапавылічальніка і наводчыка, у яго распараджэнні быў разлік с 100-міліметровай гарматай.

На тэрыторыі Усходняй Прусіі хлопца цяжка параніла. Ён атрымаў заданне: знішчыць варожы дзот. З заданнем справіўся, але падчас яго выканання атрымаў цяжкае раненне. Ад выбуху дзота ў неба падняўся слуп зямлі, і Дзмітрыя засыпала. Адшукала яго пахавальная каманда толькі праз суткі.

Пасля лячэння вярнуўся ў сваю 5-ю гвардзейскую армію. М.І. Крылоў, убачыўшы хлопца, праслязіўся. Сказаў, што яго палічылі памерлым і адправілі дадому ліст аб тым, што юнак загінуў смерцю храбрых. Мікалай Іванавіч стаў рыхтаваць дакументы на прысваенне Дзмітрыю Хмелю звання Героя Савецкага Саюза. Але гэта, на жаль, так і засталося на паперы.

Вайна для хлопца скончылася ў сярэдзіне красавіка 1945 года, пасля ўзяцця Кёнігсберга і Пілау. Дзмітрый Пятровіч успамінае: «Я прыклаў руку да абразка Свяціцеля Мікалая, які перад адыходам на фронт мне з наказам дала мама, і сказаў: «Выканаў тваё даручэнне, мама!».

Вярнуўся дадому і паступіў адразу на другі курс Адэскай духоўнай семінарыі. У 1946 годзе разам з некалькімі выкладчыкамі, якія накіроўваліся ў Беларусь, паехаў у Жыровічы. Там і атрымаў адукацыю. Направілі на Лагойшчыну, дзе праслужыў 8 гадоў.

У 1957 годзе пераехаў у Нясвіж, родны горад жонкі Алены Пятроўны. Тут быў прызначаны настаяцелем Свята-Георгіеўскага храма ў Нясвіжы і благачынным трох раёнаў – Нясвіжскага, Клецкага і Капыльскага.

Узнагарод за сваё жыццё Дзмітрый Пятровіч атрымаў нямала. За баявую дзейнасць самыя дарагія: ордэн Айчыннай вайны I ступені, медалі «За адвагу» «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй»; за духоўную – ордэн крыжа Ефрасінні Полацкай, ордэн Сергія Раданежскага, ордэн Уладзіміра, князя Кіеўскага, ордэн Данііла, князя Маскоўскага. Акрамя таго, Д.П. Хмель – ганаровы грамадзянін Нясвіжа, яму прысвоена званне ганаровага настаўніка Нясвіжскай вайсковай часці.

«Я рады, што ў мяне такое няпростае, але цікавае жыццё. Кожную хвіліну, служачы Богу і людзям, памятаў наказ майго баявога камандзіра М.І. Крылова, у якога бацька таксама быў служыцелем царквы. Даведаўшыся, што я пайшоў у святары, ён напісаў мне: «Служы так, як мой бацька служыў людзям: каб ні адзін чалавек ад цябе не пайшоў пакрыўджаным». Я ўсё жыццё служыў, выконваючы гэты загад», –  сказаў айцец Дзмітрый.

Вольга Варэнік, г. Нясвіж



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

На фотографии воздушный экипаж Анатолия Вячеславовича Першакова (он в центре).

Это был самый честный офицер – мой дед, ветеран Великой Отечественной войны  Василий Иванович Иванов.

В белорусских семьях свято чтут подвиги своих предков, как бесценные реликвии, хранят их ордена, медали, фотографии и письма с фронта. Моей семье также дороги воспоминания о дедушке.

Он был большим оптимистом и жизнелюбом, мой отец – ветеран и инвалид Великой Отечественной войны...