Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
Люди в белых халатах
>>>
На заметку потребителю
>>>
Специальный проект
>>>



Фронтовой альбом

№34 от 22 августа 2019 года

Сем год вайны
Сем год вайны

У маім насценным календары адзначаны даты, за якімі стаяць лёсы членаў маёй сям’і, гісторыя краіны. Сярод гэтых дат адна з самых галоўных – 9 Мая. Для мяне і маёй сям’і гэта не проста Дзень Перамогі. Гэта дзень, калі мой дзядуля Нікіфар Іванавіч Кашура вярнуўся з вайны жывым. Ён выжыў, прайшоўшы дзве вайны: савецка-фінскую і Вялікую Айчынную. Вайна доўжылася для яго амаль сем год. Сем год жахаў і выпрабаванняў. Сем год холаду і нягод.

Кожны год 9 Мая я прымаю актыўны ўдзел у акцыі «Беларусь помніць!» Разам з крычаўлянамі крочу па вуліцах горада і з гонарам нясу партрэт свайго дзядулі – Нікіфара Іванавіча. Маё сэрца перапаўняюць эмоцыі. Калона расце, усё больш людзей далучаецца да шэсця. На хвіліну мне здаецца, што героі вайны з партрэтаў ідуць з жывымі нашчадкамі ў адным страі.

Мой дзядуля, партрэт якога я трымаю ў руках, уяўляецца маладым юнаком… Невысокага росту салдат у ваеннай форме смела рвецца ў бой. Ён умела камандуе ротай мінаметнага палка № 2056. Яму не церпіцца паскорыць надыход перамогі 1945 года. Але да гэтай даты яшчэ шмат чаго яму давядзецца перажыць. Будуць баі, раненні, кантузіі і шпіталі. Шмат выпрабаванняў выпадзе на яго долю. Але моцны чалавек стойка вытрымае ўсе выпрабаванні лёсу.

Дзядуля не любіў хваліцца сваімі подзвігамі, ён амаль нічога не расказваў пра вайну. Для яго гэта было балюча. Але Дзень Перамогі для яго быў святы. Гэта была самая вялікая ўрачыстасць. У гэты дзень збіралася вялікая сям’я за сталом. Прыязджалі сваякі з суседніх вёсак, з Клімавіч, Крычава, Магнітагорска і Масквы. Я тады была яшчэ зусім малой, многае не запамінала, многаму не надавала значэння. Але мне ўрэзалася ў памяць тое, што ўсе госці віншавалі майго дзядулю. Успамінаецца гаворка пра шчаслівае выратаванне дзядулі. Госці ўзгадвалі пра кантузію, якую атрымаў ён, пра абмаражэнне рук і ног другой ступені ў Фінскую вайну. Дзядуля расказваў, як адзін ваенны ўрач сказаў: «Пражывеш ты яшчэ 10 год». Другі ўрач прарочыў: «Пражывеш яшчэ год 20». А дзядуля пражыў яшчэ пасля гэтага 44 гады. Кожны год ён радаваўся, што жывы, і казаў: «Урачы не ўгадалі, я жыву!» Дзядулі не стала ў 1983 годзе. Але для нас ён жывы, пакуль жыве памяць аб ім. Гэта неабходна нам, жывым.

У гэтым годзе наша краіна адзначае 75-ю гадавіну з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пройдзе шмат мерапрыемстваў, у якіх я прыму актыўны ўдзел. А яшчэ, я гэта ведаю, зноў прайду ў страі ў час акцыі «Беларусь помніць!» і прывяду сюды 7 унукаў, 13 праўнукаў майго дзядулі Нікіфара Іванавіча Кашура. А на календары 9 Мая пазначу асобным колерам і зраблю надпіс: «Трэба помніць, каб жыць!»

Жанна ЧИЖИК, г. Кричев



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

На фотографии воздушный экипаж Анатолия Вячеславовича Першакова (он в центре).

Это был самый честный офицер – мой дед, ветеран Великой Отечественной войны  Василий Иванович Иванов.

В белорусских семьях свято чтут подвиги своих предков, как бесценные реликвии, хранят их ордена, медали, фотографии и письма с фронта. Моей семье также дороги воспоминания о дедушке.

Он был большим оптимистом и жизнелюбом, мой отец – ветеран и инвалид Великой Отечественной войны...