Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
Совместный проект
>>>
Специальный проект
>>>
Люди в белых халатах
>>>



Фронтовой альбом

№32 от 08 августа 2019 года

Бамбяць снарадамі, б’юць, страшна...
Бамбяць снарадамі, б’юць, страшна...

Часам здаецца, што вайна існуе для таго, каб людзі навучыліся шанаваць мір... Мір, які для нас абаранілі нашы продкі. Такiя, як Пелагея Конанаўна Галубцова – жыхарка в. Кругі Магілёўскага раёна, ветэран Вялікай Айчыннай вайны.

Калі пачалася вайна, Пелагея Конанаўна 17-гадовай дзяўчынай добраахвотна адправілася на фронт. «Цяпер як падумаю, божа мой! Трэба ж было дадумацца пайсці на вайну! Ой, адважная была, ой, адчайная!» – прызнаецца яна. Працавала санітаркай у перасоўным шпіталі №2751, практычна на перадавой. «Бамбяць снарадамі, б’юць, страшна... – з жахам успамінае Пелагея Конанаўна той час і дадае: – Але вайна нават не дае нам часу смуткаваць па загінуўшаму сябру, ды і боль ад гора страты чамусьці прытупляецца...». Яна даглядала параненых, дапамагала пераносіць хворых. Цяжка ўявіць, з чым давялося сутыкнуцца Пелагеі.

З шпіталем яна прайшла праз многія гарады і населеныя пункты. Да Берліна заставалася ўсяго 100 кіламетраў, калі напаткала радасная вестка пра Перамогу. «Хто плакаў, хто танчыў. Я такая шчаслівая была!» – распавядае Пелагея Конанаўна. На радзіму вярталася толькі зімой ў 1956 годзе. Складана было, але лёс збярог Пелагею Конанаўну.

У пасляваенныя гады Пелагея Галубцова актыўна ўдзельнічала ў аднаўленні народнай гаспадаркі: працавала ў калгасе звеньявой. Нялёгка было: з раніцы і да цямна, уручную грузіла на машыны лён і салому. За добрасумленную працу і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў была адзначана шматлікімі ўзнагародамі, сярод якіх – ордэн Леніна. Аднак самае каштоўнае для Пелагеі Конанаўны – сын, тры ўнука і тры праўнука, якія не забываюць і клапоцяцца аб сваёй маці і бабулі.

Мне б вельмі хацелася, каб мы, новае пакаленне, дзеля жыцця якога было складзена столькі галоў, умелі шанаваць гэты вялікі подзвіг і ні ў якім разе не забывалі, што няма нічога страшней за вайну! Я спадзяюся, што мы, людзі сучаснасці, зробім усё магчымае, каб захаваць мір на нашай шматпакутнай зямлі.

Лізавета Кірыловіч, Людміла Сычанава, в. Грыбаны Магілёўскага раёна



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

На фотографии воздушный экипаж Анатолия Вячеславовича Першакова (он в центре).

Это был самый честный офицер – мой дед, ветеран Великой Отечественной войны  Василий Иванович Иванов.

В белорусских семьях свято чтут подвиги своих предков, как бесценные реликвии, хранят их ордена, медали, фотографии и письма с фронта. Моей семье также дороги воспоминания о дедушке.

Он был большим оптимистом и жизнелюбом, мой отец – ветеран и инвалид Великой Отечественной войны...