Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
На заметку потребителю
>>>
Специальный проект
>>>
Совместный проект
>>>



Фронтовой альбом

№22 от 29 мая 2019 года

Ішла дзяўчына па вайне…
Ішла дзяўчына па вайне…

Кажуць, што вайна – гэта справа мужчын. Ды толькі без іх, вялікіх працаўніц вайны, перамогі не было б. Адной з такіх працаўніц вайны была Баравік Ніна Іванаўна.

З фатаграфіі з далёкага пераможнага 45-га глядзіць на нас маладая, прыгожая дзяўчына. Адкрыты твар, ласкавы пагляд, ледзь улоўная ўсмешка на вуснах. Гледзячы на яе, цяжка ўявіць, што за плячыма ў гэтай маладзенькай дзяўчыны доўгія франтавыя будні, якія вядуць адлік з сакавіка 1943 г. Пасля заканчэння школы медсясцёр была мабілізавана ў Чырвоную армію, залічана на службу ў ХППШ – 5144 палатнай медсястрой. І пачаліся трывожныя, з нямецкімі абстрэламі і бамбёжкамі, бяссонныя дні і ночы.

«Хоць мы знаходзіліся далёка ад перадавой, але невыносны грукат даносіўся да нашай палаткі: роў матораў, лясканне металу, выбухі снарадаў. Здавалася, што лопнуць перапонкі і сэрца разарвецца, – дзялілася перажытым Ніна Іванаўна. – Ці было  страшна? Яшчэ як! Асабліва ў першыя дні, месяцы. А потым крыху прывыклі. Ды і не было часу звяртаць на гэта ўвагу. Мы дзень і ноч займаліся параненымі байцамі. Задрэмлеш на нейкія 1–2 гадзіны падчас чарговага бою – і зноў за працу. Помню, прывезлі салдата, раненага ў галаву, раблю перавязку і ледзь трымаюся, каб не заплакаць, а ён мне шэпча: «Не горюй, сестричка»… Не я яго, а ён мяне падбадзёрваў. А ў аднаго раненне ў грудзі, ен кідаецца, крычыць, рвецца ў бой і заціхае… назаўсёды (плача). Вось да чаго так і не змагла прывыкнуць – гэта да смерці. Колькі было яе на маіх вачах, і кожная смерць – гэта боль, душэўныя раны, якія не ў сілах залячыць нават і час».

Таму і не любіла Ніна Іванаўна ўспамінаць пра вайну. Як яна гаварыла, што нават памяццю не хоча вяртацца ў тое пекла. А калі прасілі выступіць перед моладдзю або даць інтэрв’ю, гаварыла: «Ну які я герой? Я ж не страляла!». Так, не страляла – гэта была паўсядзённая праца, якая прыраўноўваецца да гераізму: вяртаць да жыцця, лячыць, даглядаць, падбадзёрваць, дапамагаць, здаваць кроў для цяжка параненых. Ніна Іванаўна ўзгадала, як адзін салдат-украінец, якому пералілі яе кроў, жартаваў: «Узяў бы цябе ў жонкі, ды нельга: мы ж з табой цяпер па крыві родныя…».

А вось вытрымкі з узнагароднага ліста: «…т. Баравік валодае тэхнікай пералівання крыві… Праз яе рукі прайшло каля 2,5 тысячы параненых» і заключэнне: «Дастойна ўзнагароды медалём «За баявыя заслугі». А ў даведцы, выдадзенай Баравік Ніне Іванаўне ад 06.10.1945 г. запісана 18 (!) падзяк «за хорошую работу по уходу за раненными».

Такая была вайна ў ст. сяржанта медслужбы Баравік Н.І., якая ваявала не страляючы, змагалася за жыцці людзей, адваёўваючы іх ў смерці. А на пытанне: «Чаго Вам больш за ўсё хацелася на свеце?» – нязменна адказвала: «Каб толькі не было вайны, каб усе жылі ў міры». І гэта яе жаданне для нас гучыць сёння як запавет, як наказ берагчы мір.

Ирина Кожемяко, г. Орша



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

На фотографии воздушный экипаж Анатолия Вячеславовича Першакова (он в центре).

Это был самый честный офицер – мой дед, ветеран Великой Отечественной войны  Василий Иванович Иванов.

В белорусских семьях свято чтут подвиги своих предков, как бесценные реликвии, хранят их ордена, медали, фотографии и письма с фронта. Моей семье также дороги воспоминания о дедушке.

Он был большим оптимистом и жизнелюбом, мой отец – ветеран и инвалид Великой Отечественной войны...