Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
Люди в белых халатах
>>>
На заметку потребителю
>>>
Совместный проект
>>>



Фронтовой альбом

№15 от 11 апреля 2019 года

Дабрыня, спагада, чуласць, сардэчнасць…
Дабрыня, спагада, чуласць, сардэчнасць…

Горка ўсведамляць, што з кожным годам радзеюць рады ветэранаў, тых, хто прайшоў вайну і мог бы расказаць аб ёй людзям.

…Хворае заўсёды баліць… І яшчэ больш, калі гэта боль душы. Калі ўспаміны – у дрыготкіх пальцах натруджаных рук, у здрадліва бліснуўшай слязе, у затуманеным позірку далёка-далёка.

Мікалая Архіпавіча Канаплёва ў Сар’і ведаюць усе. На свае гады, яшчэ даволі рухавы, без працы – ні дня. І рукі ў яго, гавораць, залатыя. «Былі! – удакладняе Мікалай Архіпавіч. – Сілы ўжо не тыя. А так і ў тэхніцы разбіраюся нядрэнна і з цяслярскай справай знаёмы».

Нарадзіўся Мікалай у вёсцы Кальцоўка Мурамскага раёна Омскай вобласці ў вялікай сям’і: бацька, маці, шасцёра дзяўчат і чатыры хлопцы. Мірнае жыццё перарвалася, калі яму было васемнаццаць год. Юнаком ён трапіў у 282-ю Омскую дывізію, але ж зусім ненадоўга. У лютым 1942 года разам з 826-ым артылерыйскім палком ён пападае на фронт, дзе ў першы раз і прымае «баявое хрышчэнне».

Артналёты, кананады, страшэнныя бамбардзіроўкі, цяжкія пераходы, недасыпанне і голад – усе гэтыя нягоды франтавога жыцця Мікалай пераносіў мужна.

У гэтым жа, 1942 годзе, Мікалаю і яго сябрам была даручана абарона горада Дзям’янска. У баі за гэты горад быў забіты камандзір Даўжэнка, паранены яго сябры, быў паранены і сам Мікалай. І сёння ён задае сабе пытанне: як жа ўцалеў, як застаўся жывы? Увесь шынель быў пасечаны асколкамі. Ледзь жывы, ён дапоўз да сваіх. Потым быў адпраўлены ў шпіталь.

Пасля шпіталя ў сваю часць ён не трапіў, а быў накіраваны ў 29-ый заградатрад. Затым былі жорсткія баі за Карэла-Фінскую ССР, Польшчу, Румынію, Чэхаславакію. У Празе яму давялося бачыць генерала Уласава. Потым была служба ў 16 батальёне сувязі ў Венгрыі. Дэмабілізаваўся Мікалай у 1947 годзе. За свае баявыя заслугі мае адзінаццаць узнагарод: ордэн Айчыннай вайны II ступені, медаль «За адвагу» і іншыя.

На вайне салдаты застаюцца ў душы мірнымі людзьмі. Яны сумуюць па родных і блізкіх, балюча перажываюць горыч страт франтавых сяброў, кахаюць. У Венгрыі Мікалай пазнаёміўся з мадзьяркай Ірмай, з якой сябраваў, пакуль не быў адпраўлены ў Кемераўскую вобласць, дзе сустрэўся са сваёй будучай жонкай. Бацькі жонкі былі родам з Беларусі, і ёй удалося перацягнуць Мікалая да сваёй радні. У 1949 годзе яны пераехалі ў Беларусь, у вёску Сар’ я. Адразу Мікалай пайшоў на працу ў калгас. Працаваў шчыра, самааддана. І толькі ў 1983 годзе пайшоў на заслужаны адпачынак.

Мікалай Архіпавіч шмат чаму навучыўся ў жыцці, шмат чаго перажыў, ведае, што такое сапраўднае гора і сапраўдная радасць. Але ж гады бяруць сваё. 5 снежня 2017 года Мікалая Архіпавіча не стала.

Дабрыня, спагада, чуласць, сардэчнасць… Вось тыя якасці, якія, на маю думку, так сёння патрэбны людзям у адносінах адзін да аднаго. Асабліва патрэбны гэтыя якасці ў адносінах да людзей з пасівелымі скронямі, да нашых ветэранаў.

Наталья Драцевич, Верхнедвинский район, Витебская область



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

На фотографии воздушный экипаж Анатолия Вячеславовича Першакова (он в центре).

Это был самый честный офицер – мой дед, ветеран Великой Отечественной войны  Василий Иванович Иванов.

В белорусских семьях свято чтут подвиги своих предков, как бесценные реликвии, хранят их ордена, медали, фотографии и письма с фронта. Моей семье также дороги воспоминания о дедушке.

Он был большим оптимистом и жизнелюбом, мой отец – ветеран и инвалид Великой Отечественной войны...