Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
Специальный проект
>>>
На заметку потребителю
>>>
Совместный проект
>>>



Фронтовой альбом

№15 от 11 апреля 2019 года

У 43-м прыйшла павестка
У 43-м прыйшла павестка

Вайсковая служба Фёдара Лойкі пачалася ў Чыце. Там ён на працягу 6 месяцаў праходзіў перадфрантавую падрыхтоўку. Нечакана захварэў. Некаторы час знаходзіўся на лячэнні ў шпіталі горада Пензы. Увесь час вельмі хацелася накіравацца на фронт. Затым трапіў у 2-ю польскую армію, служыў там інструктарам палка і дальнамершчыкам.

Адказная задача ўскладалася на плечы маладога Фёдара Лойкі: ад таго, наколькі дакладна ён вызначыць адлегласць да варожага аб’екта, які трэба было знішчыць зенітчыкам, залежаў часам зыход аперацыі. У яго ўсё атрымлівалася: вызначаныя каардынаты не давалі прамахнуцца. І кожны раз ён рызыкаваў сабой, бо дальнамершчыкі былі мішэнямі для снайпераў.

Так з баямі дайшоў да Балтыкі, пасля вызваляў Варшаву.

На подступах да Берліна было асабліва цяжка: фашысты трывала замацаваліся на сваіх апошніх рубяжах.

Палку, дзе служыў Фёдар Лойка, заставалася да Берліна 16 кіламетраў. Пасля бясконцых баёў раптам наступіла цішыня…

Пасляваенныя гады. Служба ў міліцыі

- Алё! Гэта міліцыя? У нас тут, у Кавалях….! – парушыў цішыню ў Ляхавіцкім РАМ тэлефонны званок.

А ў аддзеле – толькі малады міліцыянер Фёдар Лойка. Астатнія направіліся ў лес, дзе праходзіла аперацыя па затрыманні чарговай банды. Голас, які казаў у трубку, зрываўся ад хвалявання. – Сямёра бандытаў забралі каня, пагрузілі на воз нарабаванае дабро і паехалі ў бок Ляхавічаў. Чакайце! Яны будуць прабірацца на вакзал.

Калі ўбачыў каня і бандытаў, вырашыў схітраваць. Стрэліўшы, скамандаваў нібыта залегшым побач калегам: «Хлопцы, бяжыце за могілкі! Так мы іх затрымаем!»

Перапалоханы конь панёс. Метраў праз трыста, рэзка павярнуў убок, калёсы перавярнуліся. Бандыты кінуліся ўрассыпную. Аднаго з іх Лойка змог дагнаць. Той на бягу дастаў пісталет і стрэліў у міліцыянера. Куля прасвістала міма. Фёдар, не разгубіўшыся, ударыў злачынцу вінтоўкай па галаве, і ён паваліўся на зямлю як падкошаны.

У гэты час ўстрывожаныя гараджане паведамілі аб тым, што адбываецца, ў пракуратуру. На месца здарэння прымчаўся пракурор. Лойка далажыў: выкрадзеныя рэчы валяюцца ў кювеце ля перавернутых драбін, бандыты, якія напалі на жыхароў вёскі Кавалі, схаваліся, аднаго з іх ён забіў. І павярнуўся, каб паказаць, дзе ляжыць цела. А яно... знікла! Аказалася, Лойка аглушыў ворага, і той толькі страціў прытомнасць. Пакуль ішла размова з пракурорам, ён апрытомнеў і ўцёк. Застаўся толькі яго пісталет.

Фёдар Лойка потым некалькі дзён хадзіў па вакзале – менавіта туды прабіраліся бандыты, значыць, шукаць іх варта на чыгуначнай станцыі. На трэці дзень удалося апазнаць зніклы «труп». Ні падыходзіць, ні трапляцца на вочы ўцекачу не стаў, а ціхенька патэлефанаваў у аддзел:

- Ці не памыліўся я?.. Ужо вельмі падобны. Ды і галава абвязана. Ўсё ж такі моцна я яго прыкладам трэснуў!

На гэты раз злачынец не ўцёк ад праваахоўнікаў. Пасля суд, улічыўшы ўсе «заслугі» бандыта, прысудзіў яго да 25-гадовага зняволення.

Зусім юным Фёдар Фёдаравіч стаў салдатам і пачаў свой нялёгкі баявы шлях. Служыў у падраздзяленні зенітнай артылерыі. З баямі дайшоў да Балтыкі, вызваляў Варшаву. Усяго толькі 16 кіламетраў не дайшоў да Берліна: спыніла вестка пра Перамогу.

Аднак для Фёдара Лойкі ваенная служба з заканчэннем Вялікай Айчыннай вайны не скончылася. У 1946 годзе быў дэмабілізаваны. Затым быў накіраваны на Ляхавіччыну на працу ў міліцыю. Змагаўся з фашыстамі, якія засталіся на тэрыторыі раёна пасля вайны, здраднікамі і бандытамі.

Фёдар Лойка ніколі не марыў быць работнікам праваахоўных органаў, а стаў ім назаўжды. У канцы 40-х у якасці оперупаўнаважанага па транспартных здарэннях Фёдар быў накіраваны ў Тулу. Служыў у Арле, затым на Урале. Завочна вучыўся у Ленінградскай ваенна-палітычнай школе і атрымаў новае прызначэнне – на Поўнач, намеснікам начальніка адной з калоній для асоба небяспечных рэцыдывістаў.

У Ляхавічы вярнуўся заслужаным пенсіянерам, але яшчэ шмат гадоў працаваў на розных прадпрыемствах горада (аграрны коледж, ПМК-13, кансервны завод).

І сёння Фёдар Фёдаравіч Лойка на перадавой. Ён член прэзідыўма райсавета ветэранаў, саліст вядомага не толькі ў раёне хору “Сівізна”, выдатны бацька і легендарны дзядуля.

Вiталiй Таўкач, г. Ляхавiчы

 



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

На фотографии воздушный экипаж Анатолия Вячеславовича Першакова (он в центре).

Это был самый честный офицер – мой дед, ветеран Великой Отечественной войны  Василий Иванович Иванов.

В белорусских семьях свято чтут подвиги своих предков, как бесценные реликвии, хранят их ордена, медали, фотографии и письма с фронта. Моей семье также дороги воспоминания о дедушке.

Он был большим оптимистом и жизнелюбом, мой отец – ветеран и инвалид Великой Отечественной войны...