Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
Совместный проект
>>>
На заметку потребителю
>>>
Люди в белых халатах
>>>



Фронтовой альбом

№12 от 21 марта 2019 года

«Я вярнуўся, бо ты чакала…»
«Я вярнуўся, бо ты чакала…»

Хутка данеслася вестка аб пачатку вайны ў лепельскую вёску Сталюгі. Сярод мужчын, якія трапілі пад мабілізацыю, быў Іван Дзёмка. Толькі перад Калядамі трагічнага 41-га года ён вярнуўся дахаты з войска.

Праводзілі на вайну бацькоў і сыноў усёй вясковай грамадой, сярод якой была і дзяўчына Вольга – суседка і каханая Івана. Праклятая вайна пераблытала ўсе планы маладых – яны збіраліся пажаніцца. Адзіным успамінам аб суджаным на чатыры гады стаў для Вольгі фотаздымак і словы, сказаныя каханым на развітанне: «Чакай мяне!»

Як распавядаў потым Іван, пабыў на розных франтах. Спачатку трапіў у кавалерыю. Праўда, больш даводзілася не шашкай махаць, а ваяваць у пешым страі. Нейкі анёл-ахоўнік засцерагаў  ад куль і снарадаў. Мо ратавала думка аб Вользе, якой абяцаў вярнуцца хоць з пекла. I якая верыла, чакала яго. Удзельнічаў сяржант Дзёмка ў абароне Масквы. Адтуль гнаў ворага прэч з нашай зямлі. Толькі летам 1944 года бацькі атрымалі ад сына першую вестачку, што жывы, даб'е ворага ў яго логаве і вернецца ў родныя Сталюгі, да бацькоў і каханай Вольгі.

Польшчу, Чэхаславакію – паў-Еўропы прайшоў Іван. Перамогу сустрэў у Германіі. Затым ваяваў з японцамі на Далёкім Усходзе. Дэмабілізаваўся восенню 1945 года. Душа рвалася дахаты, аднак чамусьці  было сорамна паказацца на вочы аднавяскоўцам і любай дзяўчыне ў  прагорклай ад салдацкага поту і зношанай гімнасцёрцы, хаця на ёй і ззялі ордэн Чырвонай Зоркі, медалі «За абарону Масквы», «За адвагу». Таму ляжаў у кустах пад Рудняй, пакуль не сцямнела, каб незаўважаным прыйсці ў Сталюгі. «Магчыма, я выжыў толькі таму, што ты мяне чакала», – былі першыя словы Івана, сказаныя пры сустрэчы з Вольгай. У хуткім часе дзяўчына  стала яго жонкай.

Вайна для кожнага не прайшла лёгка, асабліва для тых, хто выпіў яе крывавую чашу да дна. Так было і з Іванам Несцеравічам. Не мог ён без слёз на вачах глядзець фільмы пра вайну. Адразу ўзгадваліся маладыя гады, праведзеныя ў ваенных паходах, франтавыя таварышы, загінуўшыя ў баях.

Валерый ТУХТА, в. Велеўшчына, Лепельскi раён, Вiцебская вобласць



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

На фотографии воздушный экипаж Анатолия Вячеславовича Першакова (он в центре).

Это был самый честный офицер – мой дед, ветеран Великой Отечественной войны  Василий Иванович Иванов.

В белорусских семьях свято чтут подвиги своих предков, как бесценные реликвии, хранят их ордена, медали, фотографии и письма с фронта. Моей семье также дороги воспоминания о дедушке.

Он был большим оптимистом и жизнелюбом, мой отец – ветеран и инвалид Великой Отечественной войны...