Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
Специальный проект
>>>
Совместный проект
>>>
На заметку потребителю
>>>



Фронтовой альбом

№12 от 21 марта 2019 года

У сэрцы нашым назаўжды
У сэрцы нашым назаўжды

Усэрцы нашым назаўжды
Любiце гэтую сваю святую зямлю аддана i да канца.
Iншай Вам не дадзена, ды і непатрэбна.

                                                       Уладзiмiр Караткевiч

Памяць нашай зямлі аб яе гераічным мінулым захоўваецца і ў старадаўніх гарадзішчах, і ў курганах, пад якімі спяць яе абаронцы. Але перш за ўсё памяць нашай зямлі – гэта людзі. Колькі б дзесяцігоддзяў не прайшло, у нашых сэрцах застанецца памяць пра тых, хто прайшоў вогненны шлях самай крывавай і бязлітаснай у гісторыі чалавецтва бітвы. Наш абавязак – свята захоўваць гэту памяць і перадаваць гераічныя летапісы нашай краіны з пакалення ў пакаленне.

З кожным годам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны становіцца ўсё менш. Паступова вытанчаецца тая нітка гераічнага мінулага, якая пакуль яшчэ звязвае сучаснае грамадства з пакаленнем пераможцаў.

Мы ганарымся, што ў аграгарадку Старыя Цярушкі Салігорскага раёна жыве ветэран Васіль Максімавіч Лахай. Нарадзіўся наш зямляк 17 снежня 1924 года ў вёсцы Галіца Салігорскага раёна. Тут ён скончыў 4 класы мясцовай школы, працаваў у калгасе. Дзевятнаццацігадовым юнаком быў прызваны ў рады Савецкай арміі. Ваяваў на 3-м Беларускім фронце. Удзельнічаў у баях пад Вялікімі Лукамі, Вязьмай, Ленінградам. З Вялікай Айчыннай вайны Васіль Максімавіч вярнуўся ў званні сяржанта. Мае баявыя ўзнагароды.

«Каб вы здаровенькія былі, каб доўга жылі, пагадавалі дзетак сваіх, унучкаў і праўнучкаў», – жадае Васіль Максімавіч школьнікам, калі тыя наведваюцца да ветэрана. Менавіта ён ведае цану жыцця пад мірным небам і жадае дзецям, каб яны ніколі не бачылі жахаў вайны. 

Гэта шчасце, што мы маем магчымасць пачуць хрыплы ад хвалявання голас сівога ветэрана, які расказвае нам пра вайну, убачыць сваімі вачамі жывых герояў Перамогі. Вось толькі салдатаў Перамогі з кожным годам застаецца ўсё менш. Але пакуль мы памятаем пра іх, яны жывуць сярод нас!

Ніколі не забывайце тых, хто аддаў сваё жыццё, каб мы зажылі сваім! 
                      



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

На фотографии воздушный экипаж Анатолия Вячеславовича Першакова (он в центре).

Это был самый честный офицер – мой дед, ветеран Великой Отечественной войны  Василий Иванович Иванов.

В белорусских семьях свято чтут подвиги своих предков, как бесценные реликвии, хранят их ордена, медали, фотографии и письма с фронта. Моей семье также дороги воспоминания о дедушке.

Он был большим оптимистом и жизнелюбом, мой отец – ветеран и инвалид Великой Отечественной войны...