Спякотнае лета 1994 года, мне дзевяць гадоў. Я гуляю з маiм дзядулем, Фёдарам Сямёнавiчам Овадам, па Рыме (ён цудоўна ведаў iтальянскую мову i часта ездзiў сюды з Беларусi перакладаць то для дзелавых, то для турыстычных груп). Градуснiк у дзесяць гадзiн ранiцы паказваў 30 градусаў па Цэльсiю, але зараз поўдзень i паветра немiласэрна гарачае. Я апрануты ў лёгкую майку, ружовыя шорты i сланцы. Дзядуля – у лёгкай сарочцы, светлых штанах i сандалях з цёмнымi шкарпэткамi.
– Дзядуля, як ты можаш насiць шкарпэткi па такiм надвор’i? – пытаюся я.
– Ведаеш, Пеця, спякота – не холад. Холаду трэба баяцца, а спякоты – не. Тым больш, што ногi у мяне з некаторых пор прыгажосцю не вызначаюцца...
...Гэта быў студзень 1942 года. Мне – 17 гадоў. 3yciм нядаўна я вучыўся ў Ленiнградскiм вучылiшчы каманднага саставу Ваенна-марскога флоту, збiраўся стаць марскiм афiцэрам. Але прыйшла вайна, над Ленiнградам навiсла пагроза акупацыi, i нас, кадэтаў, размеркавалi на фронт. Некаторыя тpaпiлi на Балтыйскi флот, я – у Ладажскую ваенную флатылiю. Адразу – у бой: на вартавым катэры мы падтрымлiвалi эвакуацыю стралковых дывiзiй, якiя аказаліся прыцiснутымi нямецкiмi войскамі да возера. Два разы ў катэр патрапiлi мiнамётныя снарады з берага, загiнулi двое мaix саслужыўцаў (аднаго з ix я ведаў яшчэ па вучылiшчы, ён вучыўся на год раней за мяне i збiраўся стаць адмiралам, пераемнiкам Haxiмава i Мiкалая Кузняцова). Таксама шмат мaix знаёмых, былых курсантаў, загiнула тады пры абароне Валаамскiх астравоў. Мне i катэру, на якiм я служыў, – шчасцiла: мы паспяхова манеўравалi i перавезлi шмат людзей, а таксама пару гаўбiц... Затым, у вераснi, калi кальцо вакол Ленiнграда замкнулася, было некалькi спроб дэсантавацца i разам з 54-й армiяй прарваць блакаду ў раёне Шлiсельбурга, аднак спробы былi няўдалыя: мы cтpaцiлi некалькi соцень чалавек i чатыры кapaблi.
Потым – адступленне, база ў Новай Ладазе, да лiстапада перавозiлі грузы ў Ленiнград, назад дастаўлялі людзей: многiя з ix ужо тады былi ў абсалютна жудасным стане... Голад узяў горад за горла; праз тры месяцы там памёр мой дзядзька Пеця. На борт невялiкага катэра змяшчалася да тысячы чалавек, але борт не прасаджваўся: людзi лiтаральна ператваралiся ў бязважкiх анёлаў.
У лiстападзе возера скавала лёдам. Перад намi паставiлi задачу: арганiзаваць сувязь па лёдзе. 18 лiстапада мы суправаджалi першую аўтакалону, на Ладазе запрацаваў зiмнiк. Практычна кожны дзень вaзiлi харчаванне ў асаджаны горад, эвакуiравалi з яго людзей. Многiя машыны, людзi засталiся на тым лёдзе з-за пастаянных артабстрэлаў, але галоўным ворагам нашым тады быў холад. У студзенi былi днi, калi тэрмометр паказваў мiнус 48...
У адзiн з такiх дзён грузавiк з лекамi, якi мы суправаджалi, зламаўся. Ахоўваючы яго, прабылi на лёдзе больш за cyткi. Калi да нас падаспела дапамога, марозу я ўжо не адчуваў. Наадварот: па целе разлiвалася адурманьваючае, санлiвае цяпло. Прыйшоў я ў прытомнасць ужо ў Новай Ладазе, у палявым шпiталi. На назе ў мяне не было вялiкага пальца. Ампутацьi я не памятаў, доктар толькi сказаў, што мне пашанцавала: каб яшчэ гадзiна, страцiў бы ўсю ступню, а то i жыццё...
Потым былi тыл, iнжынернае вучылiшча, Перамога, паездка ў Iталiю за рэпарацыйнай падводнай лодкай. А спякоты я з тае пары зусiм не баюся...
Пётр АЛЬХОЎСКІ