Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
Люди в белых халатах
>>>
На заметку потребителю
>>>
Совместный проект
>>>



Праздники

№52 от 24 декабря 2015 года

Беларусь, не бойся прыняць Хрыста!
Беларусь, не бойся прыняць Хрыста!

Пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2015
Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!
Сардэчна вітаю вас словамі анёла, які абвясціў бэтлеемскім пастушкам аб нараджэнні Збаўцы. Убачыўшы Божага пасланца, яны напалохаліся. З упэўненасцю можна сказаць, што і мы ўчынілі б тое самае, калі б нам з’явіўся анёл. Але Божы пасланец іх супакоіў, кажучы, што ў горадзе Давіда нарадзіўся Збаўца, якога чалавецтва з нецярпеннем чакала.
Тут добра ўспомніць сцэну Звеставання, калі Марыя, пачуўшы, што Бог выбраў Яе ў якасці Маці Збаўцы, таксама напалохалася. Тады арханёл Габрыэль супакойваў Яе словамі: «Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус (…), бо для Бога няма нічога немагчымага».
Знамянальна, што сёлетнюю ўрачыстасць Нараджэння Хрыста мы святкуем у Год Божай Міласэрнасці. Прыйсце Божага Сына ў свет у чалавечым вобразе было знакам бязмежнай Божай міласэрнасці да чалавека, якая праяўляецца і далей у паслузе Касцёла і да якой мы ўсе пакліканыя.
Божае Нараджэнне стала сапраўднай рэвалюцыяй у гісторыі чалавецтва, бо Сын Божы стаўся чалавекам для нас і нашага збаўлення, прынёс у гэты грэшны свет новы закон любові да бліжняга і адарыў яго збаўчай ласкай.
Падобная духоўная рэвалюцыя павінна адбыцца і ў кожным з нас, каб мы моцна трымаліся сваёй веры і не дазволілі спіхнуць яе на ўзбочыну жыцця, але з высока паднятай галавой ішлі праз яго, ведаючы, што нашай мэтай ёсць шчаслівая вечнасць.
Папа Францішак кажа, што без веры ў Хрыста мы хаця і можам рабіць добрыя рэчы, аднак не можам быць сапраўдным Касцёлам, як Абранніцай Хрыста.
Адсюль вынікае вялікая дылема: кім быць — паклоннікамі Хрыста ці Яго сапраўднымі вызнаўцамі? Вельмі часта мы становімся першымі, а не другімі. Кажам, што з’яўляемся веруючымі, чынім шмат добрага, але ў той жа час не вызнаём Хрыста як свайго Пана, не заўсёды прымаем удзел у нядзельнай ці святочнай святой Імшы і не жывём згодна з маральным законам.
Даверыцца Хрысту — азначае пайсці за Яго голасам; як Пётр, выйсці з чаўна XXI стагоддзя, каб ісці па хвалях узбуранага возера нашага часу, які нам навязвае свой стыль жыцця. Езус нас не пакідае адных у гэтым чаўне, але ідзе ў яго напрамку і кажа: «Будзьце адважнымі, гэта Я; не бойцеся!». Гэтым самым Ён заклікае не трымацца навязанага нам светам секулярнага стылю жыцця, а знайсці свой хрысціянскі і яго сведчыць.
Сучасны свет вельмі моцна занепакоены фінансавым крызісам і ліхаманкава шукае шляхоў выйсця з яго. Здаецца, што найважнейшай справай з’яўляюцца банкі, фінансавыя рынкі і палітыкі, якія дыскутуюць аб тым, як выратаваць банкрутаў.
У той жа час неабходна падкрэсліць, што сучасны свет змагаецца не толькі з фінансавым, але і з культурным і духоўным крызісам. Матэрыяльныя каштоўнасці і прыемнасці сталі новымі багамі, якім усе пакланяюцца і падпарадкоўваюць сваё жыццё. З праслаўленнем фальшывых бажкоў чалавецтва адварочваецца ад адзінага і сапраўднага Бога.
Божы закон лічыцца саста-рэлым, неактуальным і ўспрымаецца як рэлікт мінулых часоў. Усё больш маладых людзей жыве без шлюбу, і такі стыль жыцця лічыцца знакам свабоды і сучаснасці. Кожнае пятае дзіця ў нашай краіне выхоўваецца ў няпоўнай сям’і. А колькі разводаў і іншых сямейных трагедый, звязаных з насіллем, алкагалізмам, наркаманіяй!
Наш час — гэта таксама час вельмі небяспечных залежнасцяў ад азартных і камп’ютарных гульняў, шопінгу, інтэрнэту, алкагалізму, наркаманіі, неўпарадкаванага сексуальнага жыцця і г.д.
Бурнае развіццё тэхналогій і імкненне да як мага большай прадуктыўнасці падрывае праўдзівы сэнс і значэнне чалавечай працы. Нярэдка культура, замяняючы духоўнае свецкім, спрыяе ўкараненню амаральнасці.
Усё гэта, разам з іншымі шматлікімі праблемамі сацыяльнага, грамадскага і палітычнага характару, негатыўна ўплывае на рытм біцця сэрца сучаснага свету і нашага народу. Пры гэтым мы не заўсёды ўсведамляем, што такія праблемы ўзнікаюць па прычыне непрыняцця Божага закону. Таму найбольш небяспечнай пагрозай для хрысціянства з’яўляецца рэлігійная абыякавасць хрысціян.
У выніку гэтага мы самі сабе ствараем сітуацыю глыбокага маральнага крызісу і ў пэўным сэнсе нагадваем «Тытанік», на якім, нягледзячы на набліжэнне катастрофы, аркестр граў да апошняй хвіліны, а пасажыры пілі шампанскае.
 У той жа час народжаны ў Бэтлееме Езус праз паслугу Касцёла прыходзіць да нас. Не трэба баяцца прыняць Яго, бо Ён нічога не адбірае, а дае ўсё, – як вучыць Папа Бэнэдыкт XVI. Каб пазбегнуць негатыўнага ўплыву сучасных секулярных тэндэнцый, неабходна адчыніць Яму дзверы нашых сэрцаў і душаў! Неабходна адчыніць сёння, бо заўтра можа быць позна!
Езу, увайдзі сваёй духоўнай моцай у наша грамадства і аздараві яго! Увайдзі ў нашыя сем’і, якія перажываюць крызіс, каб яны былі моцныя Богам. Увай-дзі ў нашу моладзь, якая хоча быць сучаснай і, знаходзячыся пад уплывам рознага роду спакусаў, змагаецца за сваю хрысціянскую тоеснасць. Увайдзі ў палітычныя, эканамічныя і культурныя сістэмы, каб яны як мага лепш служылі дабру чалавека і спрыялі яго духоўнаму росту. Святлом свайго Евангелля асвятлі наш шлях. Умацуй нашу веру, надзею і любоў!
Дарагія браты і сёстры!
Віншую усіх католікаў з радасным і збаўчым святам Нараджэння Хрыста!
Віншую хрысціян іншых веравызнанняў, якія сёння адзначаюць яго!
Віншую братоў і сясцёр праваслаўных, якія ў хуткім часе будуць святкаваць Божае Нараджэнне!
Віншую ўсіх людзей добрай волі! Сын Божы прыйшоў у гэты свет у вобразе чалавека для ўсіх, а сённяшняе свята ў Беларусі адзначаецца таксама і на дзяржаўным узроўні.
Падобна таму, як нованароджанае немаўля з’яўляецца знакам надзеі для яго бацькоў, таксама і Немаўля Езус нясе новую надзею ўсім нам і нашай Бацькаўшчыне, бо Бог спаслаў свайго Сына, народжанага з Марыі Дзевы, каб аб’явіць нам канчаткова сваю любоў, — як кажа Папа Францішак, абвяшчаючы Юбілейны Год Міласэрнасці.
Таму, Беларусь, не бойся прызнаць у Хрысце Сына Божага, прымі Яго і даверся Яму! Ён сваёй любоўю залечыць твае раны, прывядзе да так патрэбнага ўсім нам цуду паяднання і ўчыніць цябе новай і шчаслівай!
Гэтыя свае пажаданні ўмацоўваю благаслаўленнем у імя Айца, і Сына, і Духа Святога і на знак нашай духоўнай еднасці дзялюся з вамі традыцыйнай аплаткай. Амэн.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч,
 Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

Мінск, 19 снежня 2015 г.
(Скарочаная версія
)



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике


Как отметили праздники в Польше, где с 28 декабря объявили общенациональный карантин? Сравниваем Новый год в белорусской и польской столицах.


Пандемия внесла свои коррективы: нынешний Новый год наши белорусские звезды будут встречать в тихой, домашней атмосфере. Без аплодисментов, громыхания музыки и фейерверков.


Вифлеемский огонь мира – не просто пламя. Это символ Рождества для католиков на всей земле.


Во всех городах Беларуси празднование Дня Независимости по традиции начнется с торжественного митинга и возложения цветов к мемориалам. А закончится республиканской акцией «Споем гимн вместе» и красочными фейерверками.