…Мудрость жизни всегда глубже и обширнее мудрости людей, сказал кто-то из классиков. Но в суете и вечной занятости всегда ли мы это замечаем?
Валентина Довнар, автор книги «Каб сказаць... І пачулі», которая на днях вышла в минском издательстве «Харвест», таким редким даром обладает. Ее образки-миниатюры — это подслушанные, подсмотренные и запечатленные в слове мгновения жизни. Грустные и смешные, яркие и будничные, они под пером автора превращаются в маленькие притчи о вечных истинах. О любви и предательстве, правде и лжи, детях и стариках, дружбе и одиночестве…
При этом не стоит искать в миниатюрах прямой назидательности. Написанные точным, выразительным и удивительно простым языком (родным, белорусским), они лишены тривиальных выводов. Мудрость жизни в них каждый читатель должен услышать сам. Соглашаясь (или нет) с автором.
Светлана ПАВЛОВА
Разумных многа…
Шкада — капелюша няма, а то б зняла: Леанідаўна ў свае 80 (ды яшчэ і з хвастом) перад Вялікаднем вокны памыла — усе чатыры, ды на чацвёртым паверсе, высозныя...
Што цікава: толькі да кухоннага дайшла, госць на парог — муж пляменніцы («Ну такі разумны, такі разумны...»). Па справе заехаў, хвілін з 20 прабыў: падрабязна расказаў пра вайну ў Сірыі і «раскладку сілаў» у ЗША, з‘еў усё, што цётка зрабіла сабе на абед («Не шкада, крый Бог, але ж хоць бы спытаў...»), запіў гарбатай і падаўся далей.
...Ну не дурны ж? Праўда?
Узвышанае і зямное
Найперш — малюнак з натуры, паводле Брыля.
Вёска. Вуліца і кабетка на ёй. А ўжо прыбраная...
— Куды ты ідзеш? — пытаецца нехта з суседзяў.
— Ды ў горад...
— Чаго?
— Па сваёй патрэбе.
— Слухай, а навошта так далёка?
Усё, услед за класікам можна ўсміхнуцца. А можна...
Да калегі са Швецыі госця зімой прыязджала. Жыла ў Мінску, у гасцініцы, а вось падарожнічала — па ўсёй краіне. Нават у вёску трапіла.
Адна з самых нечаканых высноў, зробленых перад ад’ездам: «Вашы мужчыны зусім не любяць вашых жанчын».
— Гэта вы... з чаго ўзялі?! — аж дух заняло ў калегі.
Госця сказала. Сказала, што, калі б любілі (і насамрэч!), то ніколі б не дазволілі, не вымусілі (даслоўна!) «хадзіць па патрэбе туды, куды яны ходзяць»...
Замежнікі... Чужыя людзі. Да абсалютнай большасці нашых, тутэйшых, нават думка не прыйдзе звязаць настолькі высокае, можна сказаць, незямное, з... настолькі ж зямным. Сумясціць...
Несумяшчальнае?
Трое
Раніца. Тралейбус. На чарговым прыпынку цётку ў салон прынесла — з вазком, з памідорнай расадай. І загорнутая яна як быццам, а бяды нарабіла... «Да осторожней вы!.. Все брюки испачкали!» — узвіўся побач малады мужчына. «Едьте в такси, если вы их так бережете!» — кінула ў адказ цётка. «Товарищи! Не надо конфликтов!» — звярнулася да іх важная кабета з пярэдняга сядзення. Але «бакі» яе «не пачулі». «Это вам, с багажом, в такси надо ездить! Нет, попривыкали — на халяву, в троллейбусе, лишь бы не платить», — агрызаўся пакрыўджаны. «Мужчина, — папрасіла яго «міратворца», — берегите свое достоинство!» Не маўчала і кабета з расадай: «А вы мою пенсию получите, — даводзіла яна мужыку, — и месяц поживите. В Минске... Я посмотрю, за что вы заплатите!» — «А без денег — не фиг разъезжать! Дома сидите!» — не сунімаўся запэцканы. «Ага… И что я дома высижу? Дырку в штанах?!» — гнула дачніца. «Свои штаны вам, значит, жалко?! — працягваў мужчына. — А мои — можно пачкать и рвать?» — «Товарищи, не теряйте свой нравственный облик!» — прасіла «дыпламатка».
Люд у салоне маўчаў — люд у салоне слухаў.
І, мусіць жа, згаджаўся?.. Хто — з мужчынам у запэцканых (зранку!) светлых штанах, хто — з жанчынай, што ехала кудысь са сваёю расадай, а хто — з «міратворцай», якая (мяркуючы па мове) так добра помніла заклікі ЦК КПСС.