Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
На заметку потребителю
>>>
Совместный проект
>>>
Люди в белых халатах
>>>



Фронтовой альбом

№7 от 13 февраля 2020 года

Цана кожнага кавалка хлеба
Цана кожнага кавалка хлеба

Вайна. Колькі год прайшло... А яна не забываецца. У памяці людской застаецца навечна. Можа, пара ўжо забыцца? Але хіба можна забыць, якой цаной здабыта Вялікая Перамога? Вайна здаецца нам страшнай і праз 75 гадоў.

Радзеюць рады ветэранаў. Тых, хто непасрэдна са зброяй у руках змагаўся супраць фашысцкай навалы. Мы павінны пайменна ведаць тых, хто абараняў родную зямлю ад ворага. На жаль, у нашым аграгарадку не засталося ні аднаго ветэрана. Але заўсёды напярэдадні свята Вялікай Перамогі мне ўспамінаецца мой дзядуля. Тады, слухаючы яго гаворку, мне было страшно, нават слёзы маглі быць на маіх вачах. Але ў памяці назаўсёды засталіся яго подзвігі.

На долю майго дзядулі, Паўла Вiктаровiча, выпаў цяжкі лёс, поўны розных выпрабаванняў. І гэтыя выпрабаванні пачаліся з самага яго нараджэння. У той час, калі ён з’явіўся на свет, у нашай краіне ішла Першая сусветная вайна, адбываліся рэвалюцыйныя хваляванні. І таму яму прыходзілася цярпець і голад, і холад. Але перамог ён усё, выжыў і вырас.

Ішоў час. 22 чэрвеня 1941 года ў 4 часы раніцы пачалася Вялікая Айчынная вайна. Для ўсяго народа нашай краіны гэта была цяжкая і страшэнная вайна. Не абмінула яна і нашу вёсачку. Вестка аб пачатку вайны застала яе жыхароў знянацку. І толькі пасля вызвалення Івацэвічаў жыхары нашай вёскі былі прызваны ў армію і адпраўлены на фронт. Сярод іх быў Павел Віктаровіч.

Неаднойчы яму прыходзілася глядзець смерці ў вочы. У студзені пасля фарсіравання Одэра Павел Сцяпанавіч разам са сваім камандзірам і таварышамі пайшлі на начлег у хату, якая была непадалёк. Калі ён выйшаў з хаты, убачыў нямецкі абоз. Адзін з немцаў наставіў аўтамат на Паўла. Але ён не разгубіўся: рэзка збіў нямецкі аўтамат і наставіў свой. У гэты час на дапамогу прыйшлі баявыя таварышы. Пачалася перастрэлка. Камандзір пусціў ракету. Свае пушкі пачалі абстрэл па немцах. У выніку гэтага бою немцы былі ўзяты ў палон. А Паўлу Сцяпанавічу за яго мужны ўчынак быў уручаны ордэн Славы ІІІ ступені.

Вайна працягвалася. Амаль кожны дзень патрэбна было весці баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Так, у сакавіку 1945 года іх полк трымаў абарону Одэра. Завязаўся бой з немцамі, падчас якога амаль увесь полк быў знішчаны. У жывых засталося чацвёра нашых салдат. У іх ліку быў і Павел Вiктаровiч. Менавіта гэтыя чацвёра салдат разбілі немцаў, а некалькіх нават узялі ў палон. Але на гэтым іх выпрабаванні не скончыліся. Байцам яшчэ прыйшлося пераплываць невялічкую рэчку. Вада ў сакавіку, вядома, халодная, але гэта не спыніла воінаў. Пасля гэтага бою ўсе чацвёра атрымалі медалі «За адвагу».

Калi дзядуля расказваў пра вайну, у яго заўсёды на вачах былі слёзы. Іх ён тлумачыў радасцю перамогі, горыччу паражэнняў і болем за страту сваіх таварышаў. Павел Сцяпанавіч расказваў: «Дзеці, на вайне адчуваеш, якой цаной дастаецца кожны кавалак хлеба. Часта кавалак хлеба трэба было расцягнуць на некалькі дзён».

Вайна – гэта гісторыя, боль і памяць народа. Мы, унукі, нізка кланяемся ўсім, хто здабыў нам Вялікую Перамогу. Неяк асабліва цёпла хочацца сказаць словы ўдзячнасці героям апошняй вайны. Іх уклад у Перамогу вялікі і вымераць яго нічым нельга. Кожны дзень іх жыцця – гэта бясстрашны подзвіг.

Таццяна Віктаровіч,
а/г Горталь, Івацэвіцкі раён



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

На фотографии воздушный экипаж Анатолия Вячеславовича Першакова (он в центре).

Это был самый честный офицер – мой дед, ветеран Великой Отечественной войны  Василий Иванович Иванов.

В белорусских семьях свято чтут подвиги своих предков, как бесценные реликвии, хранят их ордена, медали, фотографии и письма с фронта. Моей семье также дороги воспоминания о дедушке.

Он был большим оптимистом и жизнелюбом, мой отец – ветеран и инвалид Великой Отечественной войны...