Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
Люди в белых халатах
>>>
Специальный проект
>>>
На заметку потребителю
>>>



Фронтовой альбом

№51 от 19 декабря 2019 года

Дзеля міру на зямлі
Дзеля міру на зямлі

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Іосіфу Ігнатавічу Курловічу з вёскi Любашава Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці споўнілася 16 гадоў. Ён паспеў скончыць 7 класаў і ўступіць у камсамол. З прыходам немцаў давялося хавацца, бо яму пагражала смяротная кара.

Камсамолец падтрымліваў сувязь з партызанамі.

У ліпені 1944 года юнак стаў байцом Чырвонай Арміі. Ваяваў у 69-й артылерыйскай брыгадзе 62-й арміі 1-га Беларускага фронту, дзе стаў разведчыкам. І сёння помніць прозвішчы камандзіраў: палкоўніка Яфімава і маёра Ямпольскага.

На фронце Іосіф праявіў сябе смелым, адважным байцом. Дзякуючы яму быў знішчаны варожы дзот, тры варожыя бліндажы, куляметная кропка.

У адным з баёў Іосіфа Ігнатавіча параніла.

За мужнасць і гераізм Іосіф Курловіч узнагароджаны ордэнам Чырвонай  Зоркі і ордэнам Айчыннай вайны I і II ступені, медалямі  «За вызваленне Варшавы», «За вызваленне Прагі», «За ўзяцце Берліна».

Дамоў вярнуўся ў 1947-м. У роднай вёсцы сустрэў прыгажуню Марыю. У 1949 годзе маладыя пажаніліся. У сям’і нарадзілася дзве дачкі і сын. Пазней на свет з’явіліся чатыры ўнукі, а затым – чатыры праўнукі. Ужо 70 год сям’я Курловіч жыве ў згодзе і каханні.

Увесь час Іосіф Ігнатавіч працаваў у леспрамгасе: спачатку майстрам, а затым інжынерам.

У свае амаль што 95 гадоў Іосіф Ігнатавіч вядзе актыўны спосаб жыцця: прымае ўдзел у мерапрыемствах раёна, часта сустракаецца з моладдзю. Заўжды жаданы госць у прафесіянальным ліцэі. Навучэнцы лічаць за вялікі гонар аказваць дапамогу ветэрану.

На ўсіх жыццёвых этапах  Іосіф Ігнатавіч застаецца яркай асобай, цудоўным чалавекам, які з’яўляецца прыкладам мужнасці, гераізму, працы!

75 гадоў таму назад малады юнак пайшоў на фронт вызваляць Радзіму дзеля міру на зямлі!

Нізкі паклон, Іосіф Ігнатавіч! Дзякуем Вам за магчымасць жыць і працаваць, упэўнена глядзець у будучыню. Колькі гадоў нi адлучала б нас ад тых страшных падзей Вялікай Айчыннай вайны, памяць аб вашых подзвігах, самаахвярнасці назаўжды застанецца ў нашых сэрцах.

Аксана ВЫСОЦКАЯ,
г. Ганцавiчы



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

На фотографии воздушный экипаж Анатолия Вячеславовича Першакова (он в центре).

Это был самый честный офицер – мой дед, ветеран Великой Отечественной войны  Василий Иванович Иванов.

В белорусских семьях свято чтут подвиги своих предков, как бесценные реликвии, хранят их ордена, медали, фотографии и письма с фронта. Моей семье также дороги воспоминания о дедушке.

Он был большим оптимистом и жизнелюбом, мой отец – ветеран и инвалид Великой Отечественной войны...