Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
Совместный проект
>>>
На заметку потребителю
>>>
Специальный проект
>>>



Праздники

№51 от 19 декабря 2019 года

Хрыстус нарадзіўся, не бойцеся прыняць яго!
Хрыстус нарадзіўся, не бойцеся прыняць яго!

Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага на Божае Нараджэнне 2019

Дарагія браты і сёстры, суайчыннікі! «Хрыстус нарадзіўся, Бог аб’явіўся».

Гэтымі словамі мы абвяшчаем радасцьсвята Божага Нараджэння, якое найперш павінна насіць духоўны характар, бо Бог у вобразе чалавека ўвайшоў у наша жыццё.

Аднак у апошнія часы ўсё часцей праяўляецца тэндэнцыя вонкавай яго падрыхтоўкі і святкавання паводле воклічу старажытных рымлянаў: «Хлеба і гульняў». Вірус спажывецтва і задавальненняў разбурае наша маральнае жыццё і хрысціянскія традыцыі. Мы не дазваляем Езусу сваёй ласкай нарадзіцца ў нашых душах і Ён не прысутнічае ў нашым жыцці.

У той самы час Бог прапануе значна большую перспектыву, чым супермаркет, матэрыяльныя каштоўнасці ці задавальненні. Менавіта, вечнасць, да якой нас вядзе Езус, нараджэнне Якога святкуем.

Нягледзячы на працэсы секулярызацыі, чалавецтва адзначае свята Божага Нараджэння. Сведчыць пра гэта лета-злічэнне, якое бярэ свой пачатак ад нараджэння Езуса, папулярныя калядныя канікулы і канцэрты, практыка святочных віншаванняў і т.п.

Евангельскі аповед пра нараджэнне Хрыста ўжо 20 стагоддзяў зачароўвае сэрца людзей. Яслі з Немаўляткам Езусам, Марыяй, Юзафам і хатнімі жывёламі; пастушкі, анёльскія хоры і Бэтлеемская зорка. Гэта ўсё так прыгожа і так захапляе, што мы становімся падобнымі да дзяцей. Таму з радасцю паўтараем словы Евангелля: «Нарадзіўся сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан».

Езус збавіў нас ад граху? Але ці на гэтым Яго заданне завяршылася? У наш час шматлікіх крызісаў мы ўсё больш пераконваемся, што без Божай інтэрвенцыі не зможам вырашыць нашых праблем.

А іх шмат. Найперш – гэта крызіс сям’і, якая з’яўляецца падмуркам грамадства. Большасць сем’яў разведзена. Таму падмурак нашага грамадства нясталы, што не прадказвае яму добрай будучыні, бо дзеці застаюцца без належнай апекі і выхавання абодвух бацькоў. Хто іх выхоўвае? Не сям’я, а вуліца і сродкі масавай камунікацыі. У выніку чаго дзеці ізалююцца і становяцца залежнымі ад сучасных тэхналогій і амаральных звычаяў.

Завоблачнымі з’яўляюцца статыстыкі абортаў. Мы павінны шанаваць жывёлы і годна адносіцца да іх. Але ці не здзіўляе нас тое, што за забіццё сабакі нас могуць пакараць, а забіццё дзіцяці ва ўлонні маці дазволена? Сям’я, якая павінна быць «санктуарыям жыцця», перамяняецца ў месца самагенацыду нацыі.

Амаральная сексуальная адукацыя ўсімі праўдамі і няпраўдамі прасоўваецца ў навучальныя ўстановы і грамадства. Адкідваецца традыцыйная мадэль сям’і і прапагандуюцца аднаполыя саюзы.

Такая і падобная практыка сучаснага жыцця вядзе ў бездань. А свет без Бога з’яўляецца светам загубленага чалавецтва, як кажа папа Бэнэдыкт XVI. Таму мы павінны сказаць нашае станоўчае «не» антыхрысціянскім тэндэнцыям!

У ноч Божага Нараджэння анёл сказаў пастушкам: «Не бойцеся!». Гэтыя словы адрасаваны таксама і людзям нашага часу, падобна як 20 стагоддзяў таму яны былі скіраваны да пастушкоў. Мы атрымалі Збаўцу, які не пакідае нас саміх і заўсёды бароніць. Гэта самая вялікая радасць і адзінае рашэнне ўсіх нашых праблем.

Езус кажа: «Я з вамі ва ўсе дні, аж да сканчэння веку». А калі Ён з намі, то і мы павінны быць з Ім, бо ў Яго былі ўключаны ў сакрамэнце хросту. Бо калі Бог з намі, то хто супраць нас?

У сучасным свеце абарона праўды і барацьба за хрысціянскія каштоўнасці патрабуе надзвычайнага гераізму. Дзякуй Богу, у нас скончыўся час ганенняў на веру. Аднак наступае час ганенняў у «белых пальчатках». Дэмакратычным спосабам прымаюцца нязгодныя з Божым правам законы, вера спіхаецца на перыферыю жыцця і высмейваецца, праяўляюцца акты блюзнерства, прафанацыі і нішчэння рэлігійных сімвалаў. Чыніцца ўсё гэта найчасцей пад падставай правоў чалавека на абсалютную свабоду і талерантнасць без маральнай адказнасці.

Цыцэрон казаў, што вяршыня закона з’яўляецца вяршыняй беззаконня. Таму самая вялікая талерантнасць становіцца вяршыняй неталерантнасці. Разбураецца ўстаноўлены Богам маральны парадак. Прапагандаваць амаральныя справы становіцца нормай, а маральныя – праблемай. У выніку чаго наступае сістэматычная маральная дэградацыя чалавека, сям’і і цэлых народаў.

Касцёл атрымаў ад Езуса місію абвяшчэння Евангелля ўсяму чалавецтву, і ніхто, а таксама і людзі нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі не могуць быць выключаны з магчымасці пачуць Добрую Навіну. Аднак у імя вернасці сваёй місіі Касцёл павінен абвяшчаць поўнае Евангелле – не выключаючы яго патрабаванняў. Пашана для асоб нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі не можа весці да прыняцця ідэалогій, якія імкнуцца перавярнуць традыцыйныя хрысціянскія звычаі з ног на галаву і ўчыніць рэвалюцыю ў галіне маральнасці, што вядзе да духоўнага спусташэння, кажа папа Францішак.

У наш час супрацьстаяння Божай праўды з неапаганствам мы становімся перад неабходнасцю радыкальнага этычна-рэлігійнага выбару: захаваць вернасць вучэнню Хрыста ці ігнараваць яго.

Праз паслугу Касцёла Хрыстус прыходзіць да нас, таксама як 20 стагоддзяў таму прыйшоў у Бэтлееме. Ён нічога не адбірае, але толькі ўзбагачае духам мудрасці і любові, міласэрнасці і вытрываласці, а таксама адорвае супакоем, радасцю, шчасцем і новай надзеяй. Таму неабходна адкрыць дзверы Хрысту, бо толькі ў Ім мы зможам пазнаць саміх сябе, як заклікае св. Ян Павел II.

Віншую ўсіх вас з радасным і збаўчым святам Нараджэння Хрыстова!

Віншую хрысціян, якія разам з намі яго адзначаюць!

Са словамі віншаванняў звяртаюся да нашых братоў і сясцёр праваслаўных, якія за два тыдні будуць святкаваць свята Божага Нараджэння!

Віншую ўсіх людзей добрай волі!

Сын Божы стаўся чалавекам, каб мы ў сэнсе Божай ласкі сталіся багамі. Таму не бойцеся ў мітусні сучаснага свету і святочных клопатаў знайсці час для Езуса! Не бойцеся прыняць Яго ў нашыя сэрцы! Не бойцеся, бо святло Бэтлеемскай зоркі дае нам новую надзею, нават насуперак надзеі!

Са святам Раства Хрыстова і наступаючым Новым годам!

Даручаючы ўсіх вас апецы Багародзіцы, якая нарадзіла свету Збаўцу, свае святочныя зычэнні ўмацоўваю благаслаўленнем у імя Айца,+ і Сына і Святога Духа. Амэн.



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике


Как отметили праздники в Польше, где с 28 декабря объявили общенациональный карантин? Сравниваем Новый год в белорусской и польской столицах.


Пандемия внесла свои коррективы: нынешний Новый год наши белорусские звезды будут встречать в тихой, домашней атмосфере. Без аплодисментов, громыхания музыки и фейерверков.


Вифлеемский огонь мира – не просто пламя. Это символ Рождества для католиков на всей земле.


Во всех городах Беларуси празднование Дня Независимости по традиции начнется с торжественного митинга и возложения цветов к мемориалам. А закончится республиканской акцией «Споем гимн вместе» и красочными фейерверками.