Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
Специальный проект
>>>
Люди в белых халатах
>>>
На заметку потребителю
>>>



Фронтовой альбом

№46 от 14 ноября 2019 года

Наш старшыня
Наш старшыня

Час нястрымна рухаецца наперад. Не застаецца побач ветэранаў. Але памяць аб іх – у нашых сэрцах назаўсёды.

…Гэтага прыгожага статнага мужчыну пазнавалі здалёк: «Наш старшыня». Ніхто не застаўся без яго дапамогі, падтрымкі. Для кожнага ў яго былі цёплае слова, парада.

Антон Антонавіч Рубацкі нарадзіўся 16 лютага 1926 года ў вёсцы Адамполье Валожынскага раёна. Але лёс склаўся так, што сям’я трапіла ў Расію.

У снежні 1943-га Антон Антонавіч прызваны ў армію ў Ніжнім Тагіле. Прайшоў навучанне ў танкавай брыгадзе на  тэхніка-кіраўніка танка Т-34. З красавіка 1944 года ваяваў у саставе 5-й гвардзейскай танкавай арміі 2 Беларускага фронту. Удзельнічаў у вызваленні Варшавы, штурме Берліна.

А.А. Рубацкі ўзнагароджаны двумя ордэнамі Чырвонай Зоркі: за ўдзел у Варшаўска-Познаньскай аперацыі і за прарыў наступлення ў раёне Франкфурта–Одэра; ордэнам Славы ІІІ ступені за ўзяцце Берліна. Узнагароджаны медалямі «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна».

Аб ваенных падзеях успамінаў заўсёды сціпла і з болем: падбітыя 5 танкаў, загінуўшыя члены экіпажаў… Самому цудам удалося застацца ў жывых. Два раненні. Пасля другога, калі жалезны асколак назаўсёды застаўся ў пазваночніку, быў пераведзены ў артылерысты. Артылерыстам штурмаваў Берлін і сустракаў Перамогу.

Вярнуўся на Валожыншчыну ў 1949 годзе.

У мірныя гады працаваў старшынёй калгаса. Быў мудрым кіраўніком і дарадцам. Ніколі не цураўся простага чалавека. Людзі з цеплынёй успамінаюць, як ён, дзе б ні ехаў, заўсёды спыняўся на сваёй «Волзе», каб падвезці і бухгалтара, і палявода, і жывёлавода. Усім хапала месца ў старшынёўскай машыне. 

А калі Антон Антонавіч пачынаў спяваць – змаўкалі нават салаўі…

Быў жанаты. Выгадаваў трох дачок і сына.

У 1993 годзе Антона Антонавіча не стала.

Сівыя скроні…
Моцны духам…
Яго запомнім назаўжды
Такога, з заліхвацкім чубам,
Душою вечна маладым…
Паклонімся ў пояс, нізка
Мы кожны год ля абеліска
За нашы мірныя гады.

Алена ГРЫНЬ, аг. Вішнева, Валожынскі раён



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

На фотографии воздушный экипаж Анатолия Вячеславовича Першакова (он в центре).

Это был самый честный офицер – мой дед, ветеран Великой Отечественной войны  Василий Иванович Иванов.

В белорусских семьях свято чтут подвиги своих предков, как бесценные реликвии, хранят их ордена, медали, фотографии и письма с фронта. Моей семье также дороги воспоминания о дедушке.

Он был большим оптимистом и жизнелюбом, мой отец – ветеран и инвалид Великой Отечественной войны...