Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
На заметку потребителю
>>>
Люди в белых халатах
>>>
Специальный проект
>>>



Фронтовой альбом

№42 от 17 октября 2019 года

Мы здабывалі – вам берагчы
Мы здабывалі – вам берагчы

Даўно адгрымелі выбухі вайны. Ужо не адно пакаленне ведае аб яе жахах, голаду і холаду толькі са старонак кніг ды экранаў тэлевізараў. Жывых жа сведкаў застаецца ўсё меньш і меньш. Таму ім мы павінны быць удзячныя ўдвайне. Яны – наша памяць, напамін аб тым, што вайна не павінна вярнуцца на нашу зямлю, на малую радзіму кожнага з нас. Хачу расказаць аб ветэране вайны, які жыве ў нашай вёсцы.

Міхаіл Міхайлавіч Лёсік нарадзіўся ў вялікай сялянскай сям’і. Сям’я жыла небагата – ці лёгка пракарміць шэсць ратоў? Дзеці рана станавіліся дарослымі. Таму ў дождж і сцюжу, у холад і спякоту шасцігадовы хлапчук павінен быў зарабляць уласны хлеб, пасучы статак кароў.

Вучыцца не было часу (скончыў 5 класаў польскай школы, дзе родная мова не была ў пашане). Калі падрос, неабходна было дапамагаць бацькам у іх бясконцай працы. Праца ў лесе на загатоўцы карчоў, згадзіцеся, нялёгкая работа для падлетка.

І Вялікую Айчынную вайну Міхаіл Міхайлавіч сустрэў у лесе. Прыйшлося працаваць на яго нарыхтоўцы.

Адразу ж пасля вызвалення Беларусі ён запісаўся ў рады Савецкай арміі. Сапёр 20-й дывізіі прайшоў з баямі па Усходняй Прусіі, дзе быў паранены. Асабліва жорсткімі былі баі пад Кёнігсбергам. Яны назаўсёды засталіся ў памяці ветэрана. Тут атрымаў  сваю першую ўзнагароду – медаль «За ўзяцце Кёнігсберга». Дзень Перамогі сустрэў у шпіталі.

Дэмабілізаваўся Міхаіл Міхайлавіч у маі 1946 года. Вярнуўся ў родную вёску. Калі быў арганізаваны калгас «Радзіма Якуба Коласа», стаў адным з першых членаў гэтай гаспадаркі і працаваў там да выхаду на заслужаны адпачынак.

Сваёй самаадданай працай Міхаіл Міхайлавіч заваяваў любоў і павагу землякоў. Праўленне калгаса неаднаразова ўзнагароджвала яго каштоўнымі падарункамі. Працавітасць і адданасць роднай зямлі адзначана медалём «Ветэран працы».

Гады няўмольна прабеглі. Узрост наклаў адбітак на здароўе ветэрана, але ён ніколі не адмаўляецца ад сустрэчы з маладым пакаленнем, расказвае пра ваенныя падзеі. Чырвонай стужкай кожнага яго аповеду праходзяць радкі: «Вайны быць не павінна. Беражыце мір!».

Маргарыта МАЛЯЎКА,
в. Мікалаеўшчына,
Стаўбцоўскі раён  



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

На фотографии воздушный экипаж Анатолия Вячеславовича Першакова (он в центре).

Это был самый честный офицер – мой дед, ветеран Великой Отечественной войны  Василий Иванович Иванов.

В белорусских семьях свято чтут подвиги своих предков, как бесценные реликвии, хранят их ордена, медали, фотографии и письма с фронта. Моей семье также дороги воспоминания о дедушке.

Он был большим оптимистом и жизнелюбом, мой отец – ветеран и инвалид Великой Отечественной войны...