Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
На заметку потребителю
>>>
Специальный проект
>>>
Люди в белых халатах
>>>



Фронтовой альбом

№40 от 03 октября 2019 года

Малюся за цябе, дзядуля...
Малюся за цябе, дзядуля...

Кожны год, ідучы на парад 9 Мая, успамінаю са шчымлівым болем у сэрцы свайго дзядулю Пецю, Пятра Зінавеевіча Пчолкіна, якога не стала 26.10.1994 года. Ціхі, спакойны, працавіты…Такім ведала яго з дзяцінства, калі прыязджала ў в. Замшына Лёзненскага раёна, каб дапамагчы яму і бабулі па гаспадарцы.

Нягледзячы на адукацыю ў 6 класаў сямігодкі, што скончыў у 1935 годзе, у вольны ад працы час заўсёды бачыла дзеда з газетай у руках. А такога часу было мала. Дзядуля амаль усё жыццё працаваў у калгасе «Віцебскі рабочы» ў роднай вёсцы. Быў не толькі калгаснікам, давялося папрацаваць і кладаўшчыком, і апальшчыкам.

Пра вайну ніколі не казаў. Не любіў такіх размоў. Дакументы, узнагароды расказваюць пра гэты час, а яшчэ мой бацька Міхаіл, якому пашчасціла хоць трошкі нешта пачуць.

Калі пачалася вайна з Фінляндыяй, дзед ваяваў на паўвостраве Ханка. Павінен быў дэмабілізавацца

ў 1941 годзе, але пачалася Вялікая Айчынная вайна. Яго разам з іншымі байцамі перакінулі абараняць Ленінград. Замярзаў і галадаў у забалочаных акопах, атрымліваючы паёк-асьмушку хлеба. Што гэта для маладых салдат? Елі мох, каб заглушыць голад.

У адным з баёў дзядуля быў цяжка паранены і з 1943 па 1945 знаходзіўся на лячэнні ў эвакуацыйным шпіталі № 1350 г. Краснаярска РСФСР. Быў на валаску ад смерці, бо ад асколачнага ранення пачалася гангрэна. Ратуючы дзядулю жыццё, урачы ампутавалі нагу.

У 1945-м вярнуўся на радзіму. Пенсія па інваліднасці складала 9 р.10 к. Давялося працаваць, каб пракарміць сям’ю, якую стварыў у 1948 г. з маёй бабуляй Таццянай Іосіфаўнай. Нарадзіліся  дзеці: Міхаіл (1949), Уладзімір (1951), Сяргей (1955), Любоў (1958). Усе мае дзядзькі і цётка стварылі сем’і, ужо маюць унукаў, жывуць у Віцебску. На жаль, нядаўна памёр дзядзька Уладзімір.

Малюся за цябе, дзядуля, і дзякую за тваё жыццё-подзвіг. Як бы табе ні было цяжка, ты ніколі не скардзіўся, не ныў. Ты быў мужны і смелы, бо ордэны і медалі проста так не даюць. Ты навучыў мяне працавітасці і сціпласці…

Светлана Пчелкина, г. Витебск



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

На фотографии воздушный экипаж Анатолия Вячеславовича Першакова (он в центре).

Это был самый честный офицер – мой дед, ветеран Великой Отечественной войны  Василий Иванович Иванов.

В белорусских семьях свято чтут подвиги своих предков, как бесценные реликвии, хранят их ордена, медали, фотографии и письма с фронта. Моей семье также дороги воспоминания о дедушке.

Он был большим оптимистом и жизнелюбом, мой отец – ветеран и инвалид Великой Отечественной войны...