Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
Совместный проект
>>>
Люди в белых халатах
>>>
На заметку потребителю
>>>



Фронтовой альбом

№29 от 18 июля 2019 года

Ён змагаўся за мір
Ён змагаўся за мір

Вайна! Гэта слова выклікае жах, неапісальны страх. Я шмат чула і чытала пра вайну, ведаю пра мільёны загінуўшых людзей, пра тысячы разбураных гарадоў і вёсак.

Але ўсё, што я адчуваю, не параўнаць з тым, што было на самой справе. Холад, голад, разруха і смерць – як гэта жудасна! У гэтым пераканалася, калі пазнаёмілася з ўспамінамі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Сцяпана Васільевіча Шамаля, які нарадзіўся ў 1911 годзе ў вёсцы Стаялава Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Жыў у вёсцы Стаялава. Адукацыя – 3 класы. Да вайны працаваў сталяром. Яго ведалі не толькі ў вёсцы, але і ў раёне. У яго шмат было работ: сталы, шафы, зэдлікі і інш. Усім гэтым карысталіся жыхары Клічаўшчыны. Сам Сцяпан Васільевіч любіў чысціню і парадак, каб у хаце было прыбрана і наварана. Сапраўдны быў гаспадар.

Калі пачалася вайна, Сцяпана Васільевіча прызвалі ў рады савецкай арміі. Яму было 30 год, меў чатырох сыноў.

У час вайны быў сяржантам, камандзірам аддзялення палка (часць 333 СД 1118 СП, рота аўтаматчыкаў).

У кастрычніку 1943 года рота ехала на конях праз узлесак. І тут, адкуль ні вазьміся, немцы. Пачалася перастрэлка. У гэты момант Сцяпан Васільевіч выехаў наперад, каб закрыць камандзіра. Сцяпан Шамаль яго ўратаваў, але атрымаў раненне ў шчаку і кантузію. За гэты ўчынак Сцяпана Васільевіча ўзнагародзілі ордэнам Чырвонай Зоркі.

За ўсю вайну ён заслужыў шмат узнагарод.

Пражыў цяжкае жыццё, дажыў да васьмідзесяці васьмі гадоў. Пакінуў пасля сябе сем дзяцей. Пахаваны ў роднай вёсцы Стаялава Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Вартасць чалавека вымяраецца не толькі важнасцю мэт, якія ён перад сабой ставіць, але і сродкамі, што выкарыстоўвае для іх дасягнення. І ў гэтым Сцяпан Васільевіч бездакорны. Ён ніколі не ствараў нязручнасці суседзям і іншым людзям. Ён, як і іншыя, са зброяй у руках змагаўся за мір, за сённяшні светлы дзень.

Хочацца з удзячнасцю схіліць перад ветэранамі галаву за Перамогу, за жыццё! I сказаць моладзі: «Імкніцеся да лепшага жыцця і больш ніколі вайны на нашай зямлі не дапускайце».

Людмiла Сукора, г. Клічаў



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

На фотографии воздушный экипаж Анатолия Вячеславовича Першакова (он в центре).

Это был самый честный офицер – мой дед, ветеран Великой Отечественной войны  Василий Иванович Иванов.

В белорусских семьях свято чтут подвиги своих предков, как бесценные реликвии, хранят их ордена, медали, фотографии и письма с фронта. Моей семье также дороги воспоминания о дедушке.

Он был большим оптимистом и жизнелюбом, мой отец – ветеран и инвалид Великой Отечественной войны...