Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
Специальный проект
>>>
Люди в белых халатах
>>>
Совместный проект
>>>



Фронтовой альбом

№27 от 04 июля 2019 года

Марачка
Марачка

У гарадскім пасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці Пелагею Сцяпанаўну Русак (дзявочае прозвішча Мельнікава) усе ведалі пад ганаровым народным найменнем Марачка.

Яна з'яўлялася адзінай жанчынай пасёлка, якая удзельнічала ў Вялікай Айчыннай вайне ў званні чырвонафлотца, гэта значыць матроса. Пелагея Сцяпанаўна нарадзілася ў 1921 годзе ў вёсцы Айнова Карпагорскага раёна Архангельскай вобласці. Пасля заканчэння сярэдней школы паступіла вучыцца завочна ў педагагічны інстытут, пачала працаваць настаўніцай. Шчаслівае дзявочае жыццё перарвала вайна.

12 красавіка 1942 года была мабілізавана ў берагавую абарону Кольскага паўвострава, які меў вялікае стратэгічнае значэнне. Як і мужчыны, мужна абараняла гэтую зямлю. Дэмабілізавалася 28 красавіка 1946 года ў званні старшага чырвонафлотца. За доблесць узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступенi, дзевяццю медалямі, у тым ліку «За баявыя заслугi», «За Перамогу над Германiяй у Вялiкай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.».

Падчас службы сустрэла свое шчасце. У берагавой ахове Кольскага паўвострава яшчэ да вайны пачынаў тэрміновую службу ўраджэнец вёскі Карзуны былога Рудзенскага раёна Аляксандр Аляксандравіч Русак. У гады вайны, плячом к плячу, змагаліся яны за паўвостраў. Адразу пасля дэмабілізацыі ўзялі шлюб. У красавіку 1946 года прыехалі ў Смілавічы і тут пусцілі свае карані. Пабудавалі ўласны дом, пасадзілі сад, аб якім марылі на Поўначы. Выгадавалі траіх дбайных і сумленных дзяцей. Да 1972 года Пелагея Сцяпанаўна працавала ў Смілавіцкай школе-інтэрнаце. З гэтага года і да выхаду на адпачынак з'яўлялася сакратаром-машыністкай Беларускага завочнага сельскагаспадарчага тэхнікума. Дачка Лідзія Аляксандраўна пайшла па матчынай сцяжынцы. Шчыравала выкладчыкам у гэтым жа тэхнікуме.

Пелагеі Сцяпанаўны не стала ў лютым 1994 года. У сем'ях яе дзяцей свята шануюць памяць маці, бабулі, прабабулі. Не забываюць яе ў Смілавічах. У музеі ўстановы адукацыі «Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж» захоўваецца яе чырвонафлоцкі  білет, які вельмі ўражвае сучасных навучэнцаў.

Іван Ярашэвіч,
г.п. Смілавічы



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

На фотографии воздушный экипаж Анатолия Вячеславовича Першакова (он в центре).

Это был самый честный офицер – мой дед, ветеран Великой Отечественной войны  Василий Иванович Иванов.

В белорусских семьях свято чтут подвиги своих предков, как бесценные реликвии, хранят их ордена, медали, фотографии и письма с фронта. Моей семье также дороги воспоминания о дедушке.

Он был большим оптимистом и жизнелюбом, мой отец – ветеран и инвалид Великой Отечественной войны...