Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
Специальный проект
>>>
Люди в белых халатах
>>>
Совместный проект
>>>



Фронтовой альбом

№24 от 13 июня 2019 года

Я гэта бачыла сама…
Я гэта бачыла сама…

(З успамінаў Лідзіі Іванаўны Ткачовай (Унгур)

Аднойчы, вяртаючыся дадому з працы, маю ўвагу прыцягнула пажылая жанчына з яснымі блакітнымі вачыма. Яна сядзела адна на лавачцы каля нашага пад’езда і сціпла ўсміхалася. Я прывіталася і прайшла міма. Пасля таго штодзень бачыла гэтую бабулю, пачала з ёю вітацца – і мы пазнаёміліся. Лідзія Іванаўна запрасіла мяне ў госці, пачаставала гарбатай, паказала свой сямейны фотаальбом, расказала пра бачанае і перажытае ў гады ваеннага ліхалецця.

Лідзія Іванаўна нара-дзілася ў станіцы Брухавец Краснадарскага краю ў мнагадзетнай сям’і, дзе было шасцёра дзяцей. У час вайны яна была працаўніцай тылу, размнажала, разыкуючы сваім жыццём, лістоўкі і газеты мясцовай друкарні. Двое яе старэйшых братоў пайшлі на фронт. Адзін з іх, Васіль, загінуў, а другі, Іван, прайшоў усю вайну і быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і шматлікімі медалямі.

Гісторыя, пачутая ад Лідзіі Іванаўны, звязана з трагічным лёсам яе хворага малодшага брата Міхаіла, якога не ўзялі на фронт.

Быў 1942 год...  Станіца акупіравана ворагам. Нямецкі афіцэр з дзеншчыком сталі жыць у доме Унгураў, а гаспадары – у хляве, дзе і хавалі хворага Мішу, каб таго не забралі ў Германію. Юнак усім сэрцам ненавідзеў фашыстаў і задумаў забіць афіцэра. 

Толькі вось перашкодзіў дзяншчык, які ў самы апошні момант перахапіў руку Мішы з сякерай, але не выдаў яго.

– Усё гэта адбылося на маіх вачах, –  сказала Лідзія Іванаўна. – Маўчанне немца крыху прадоўжыла жыццё майму брату, але толькі да 10 лютага 1943 года. У гэты дзень ворагі падпалілі млын. Вясковыя падлеткі, сярод іх быў і Міша, спрабавалі патушыць пажар...  Апошнія хвіліны жыцця брата я бачыла сама. Варожая куля напаткала яго якраз, калі агонь быў патушаны. Помню здзі-
ўленне ў блакітных вачах Мішы, потым тры крокі наперад, погляд на неба...  Яму споўнілася б праз адзін дзень васемнаццаць...

Лідзія Іванаўна з усёй сям’і засталася адна.

Светлана Ломакина,
г. Витебск



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

На фотографии воздушный экипаж Анатолия Вячеславовича Першакова (он в центре).

Это был самый честный офицер – мой дед, ветеран Великой Отечественной войны  Василий Иванович Иванов.

В белорусских семьях свято чтут подвиги своих предков, как бесценные реликвии, хранят их ордена, медали, фотографии и письма с фронта. Моей семье также дороги воспоминания о дедушке.

Он был большим оптимистом и жизнелюбом, мой отец – ветеран и инвалид Великой Отечественной войны...