Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
Совместный проект
>>>
На заметку потребителю
>>>
Специальный проект
>>>



Фронтовой альбом

№12 от 21 марта 2019 года

На скрыжаваннях вайны
На скрыжаваннях вайны

Вайна стала часткай лёсу Фамы Арыка. З 1942 года ён быў партызанам “Сталінскага атрада”, затым партызанскай брыгады імя Чапаева. Фама Арыка – удзельнік партызанскага параду 3 ліпеня 1944 года ў г. Мінску, на якім уручылі медаль "Партызану Вялікай Айчыннай вайны" II ступені.

Пасля параду партызанскія брыгады расфарміравалі. Радавога Арыка абмундзіравалі, далі зброю і накіравалі ў воінскую часць для працягу барацьбы з ворагам. Ваяваў Фама ў 114-й асобнай танкавай брыгадзе асобага прызначэння. За паспяховае навядзення пантоннага маста праз раку пад г. Бельскам быў узнагароджаны медалём “За баявыя заслугі".

…Уся зямля гарэла ад агню “кацюш”, усюды валяліся абвугленыя трупы немцаў, ніхто не выжыў. Савецкія войскі, не сустракаючы супраціўлення на працягу 200 км, ішлі на Кёнігсберг. Быў вельмі цяжкі і кровапралітны бой з немцамі. Танкі ішлі лоб у лоб. Фаме давялося ўдзельнічаць у рукапашным баі з немцам, з якім сустрэўся у варожым акопе. У хлопца ўжо скончыліся патроны. У немца заклініла аўтамат. Фаме нічога не заставалася, як кінуцца на ворага з голымі рукамі. Нягледзячы на тое, што той быў старэйшы і вышэйшы, удалося паваліць яго на спіну. Выхапіўшы з яго бота штык ад вінтоўкі, Фама ўсадзіў яго немцу прама ў грудзі. Упершыню давялося забіць чалавека голымі рукамі. Пасля гэтага ў Фамы цэлую гадзіну трэсліся рукі.

У гэтай бітве ён атрымаў асколачнае раненне ў правую руку, яна была раздроблена. Лежачы паранены на полі бою, убачыў, што нямецкі танк рухаецца на яго. У напаўпрытомным стане дастаў з сумкі бутэльку з запальнай сумессю і, крыху прыўзняўшыся, кінуў яе левай рукой. Пасля выбуху танк загарэўся, і з яго пачалі выпаўзаць фашысты. Нашы салдаты іх бралі ў палон. Амаль адразу ж пасля гэтага ад болю Фама страціў прытомнасць.

Ачуўся ў горадзе Іванава. У шпіталі ён знаходзіўся доўгія чатыры месяцы. Пасля гэтага камісавалі. Хлапец стаў інвалідам другой групы.

Няпросты лёс быў у Фамы Арыка. Яго лёс – гэта частка гісторыі нашай зямлі, якую ён любіў.

У Фамы Іосіфавіча вялікая колькасць узнагарод, сярод якіх самыя значныя медалі “За адвагу”, “За баявыя заслугі”, “Партызану Вялікай Айчыннай вайны” ІI ступені, ордэны “Вялікай Айчыннай вайны” I, II і III ступені, ордэн Чырвонай Зоркі. Але самай галоўнай узнагародай лічыў перамогу над фашызмам.

Я лічу, што такім чалавекам можна ганарыцца, і памяць аб ім неабходна захаваць для будучых пакаленняў.

Люцыяна Валканоўская, кіраўнік музея “Спадчына” Бакштаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Іўеўскага раёна



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

На фотографии воздушный экипаж Анатолия Вячеславовича Першакова (он в центре).

Это был самый честный офицер – мой дед, ветеран Великой Отечественной войны  Василий Иванович Иванов.

В белорусских семьях свято чтут подвиги своих предков, как бесценные реликвии, хранят их ордена, медали, фотографии и письма с фронта. Моей семье также дороги воспоминания о дедушке.

Он был большим оптимистом и жизнелюбом, мой отец – ветеран и инвалид Великой Отечественной войны...