Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
Специальный проект
>>>
На заметку потребителю
>>>
Совместный проект
>>>



Фронтовой альбом

№13 от 28 марта 2019 года

Пакуль жыве памяць
Пакуль жыве памяць
 Для Івана Паўлавіча Грыня вайна пачалася так, як і для многіх жыхароў заходніх раёнаў…

Цішыню летняга ранку парушыў гул варожых самалётаў, якія ляцелі на ўсход. Камсамольцаў вёскі Навіны тэрмінова сабралі ў сельскі Савет. Далі першае баявое заданне – неадкладна ўручыць павесткі аб прызыве ў дзеючую армію ваеннаабавязаным.

Іван збіваўся з ног, ён бегаў з хутара на хутар, з вёскі ў веску, а праз тры дні яму сказалі: «Немцы ідуць… трэба адступаць…». Іван пагутарыў з адным, другім камсамольцам, і баявая сямёрка рушыла на ўсход.

…Такое радаснае было жыццё, такі прастор для моладзі – а тут пажары, разбурэнні, забойствы… Сцяўшы зубы, юнак крочыў на ўсход. Па дарозе не раз бачыў, як чорныя самалёты з фашысцкай свастыкай скідвалі бомбы на бежанцаў, на навакольныя вёскі. Хутчэй бы атрымаць вінтоўку, уліцца ў рады воінаў, каб знішчыць забойцаў. Але такая справа для Івана Паўлавіча  выпала толькі глыбокай восенню 1941 года.

Калі юнаку паведамілі, у якую часць яго залічылі, сэрца моцна зашчымела. Сапёр, мінёр… Тут трэба вінтоўка, кулямет, каб касіць праклятых ворагаў… Але адзін пажылы салдат супакоіў хлопца: «Не хвалюйся, браце. Убачыш такое, што ўсё жыццё будзеш памятаць…»

Хутка фронт. Немцы далёка прасунуліся на ўсход, але пагналі іх ад Масквы, актывізавалася наступленне і больш на поўдзень. Вось тут і пачаліся першыя баявыя будні для Івана Грыня. Уласна кажучы, не будні, а перш за ўсё – начныя дзеянні. Для наступаючых войскаў трэба было ачышчаць праходы ад мін. Калі надыходзіў змрок, ціха крадучыся, на нейтральную паласу паўзлі сапёры, яны выяўлялі і абясшкоджвалі міны, каб даць дарогу танкам і пяхоце.

Быў у Івана Грыня такі момант, калі жыццё вісела на валаску… Ішоў ён па снезе і наступіў на скакучую міну, якая падскочыла вышэй галавы і разарвалася. Цяжка растлумачыць, як застаўся чалавек жывы… Лёс..

Ні днём, ні ноччу салдаты не ведалі адпачынку. Вызвалілі горад Бранск, а далей пайшла родная Беларусь. Добруш, Рэчыца, Калінкавічы, а потым украінскія гарады Оўруч, Сарны, Ковель і першы польскі горад Хэлм. Некалькі разоў быў ранены, але не прасіўся юнак у шпіталь. Адляжаўся у санітарнай часці – і зноў на пярэдні край, у бой…

У 1944 годзе Івана Паўлавіча прынялі ў рады партыі.

Пайшла польская зямля. Руіны і руіны… Сяржант бачыў босых, галодных дзяцей, вымаў з зашмальцаванай торбы апошнія кавалкі цукру і аддаваў ім…

Баі на Вісле. Невялікі плацдарм ля Казімежа. Немцы вось-вось гатовы спіхнуць пехацінцаў у раку. Але зрабілі сваю справу сапёры. Яны густа расставілі міны, крок –  і фашысту смерць… У абароне стаялі паўгода – а пасля пайшлі ў наступленне. І на гэты раз шмат было працы ў сапёраў, яны не толькі знялі свае міны, але зрабілі праходы ў нейтральнай паласе. І так да самага Берліна, а пасля да Эльбы.

Грудзі воіна ўпрыгожвалі два ордэны Чырвонай Зоркі, два ордэны Айчыннай вайны ІІ ступені, ордэн Славы ІІІ ступені, дванадцаць медалёў.

Пасля вайны сапёрна-інжынерны батальён, у якім служыў Іван Паўлавіч Грынь, перакінулі на Каўказ. Тут былы воін пакахаў гараджанку Ганну Іванаўну, якая агітавала застацца ў горадзе, але Івана цягнулі родныя мясціны, родныя Лаўцы. З маладой энергіяй Іван узяўся за аднаўленне народнай гаспадаркі.

Наталія Юшкевіч, школьны бібліятэкар ДУА «Пятрэвіцкі ВПК дзіцячы сад – школа» сумесна з праўнукамі ветэрана Івана Паўлавіча Грыня Паўлам і Палінай Мантуш



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

На фотографии воздушный экипаж Анатолия Вячеславовича Першакова (он в центре).

Это был самый честный офицер – мой дед, ветеран Великой Отечественной войны  Василий Иванович Иванов.

В белорусских семьях свято чтут подвиги своих предков, как бесценные реликвии, хранят их ордена, медали, фотографии и письма с фронта. Моей семье также дороги воспоминания о дедушке.

Он был большим оптимистом и жизнелюбом, мой отец – ветеран и инвалид Великой Отечественной войны...