Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
Репортаж «7 дней»
>>>
Давайте обсудим
>>>
150 золотых маршрутов моей Беларуси
>>>



Помним! Гордимся!

№26 от 28 июня 2018 года

Векапомнае. Не патрэбна ніякаму часу вайна!
Векапомнае. Не патрэбна ніякаму часу вайна!

Чым большы ўзрост у гістарычных дат, тым большая адлегласць аддзяляе нас ад падзей, якія сталі лёсавызначальнымі для краіны і для кожнага жыхара. Але колькі асу не прайшло б,памяць не старэе і не сціраецца, як і боль у сэрцы. У сям´і Анатоля Мікалаевіча і Аляксандры Кузьмінічны Сеўруковых не толькі адна на дваіх юрыдычная адукацыя, але і гістарычная памяць пра бацькоў-пераможцаў Вялікай Айчыннай вайны.

Дачка салдата Перамогі...
Краіны маёй абеліскі
Блішчаць, быццам зоркі ў цьме...

Мой бацька Кузьма Якаўлевіч Піваварэвіч – карэнны паляшук: нарадзіўся ў вёсцы Альшаны Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў 1922 го-дзе. Цяпер гэта аграгарадок, дзе пражывае каля васьмі тысяч чалавек, а тады была звычайная вёска з драўлянымі хатамі без усялякіх выгод, з зямельнымі надзеламі, на якіх мае землякі шчыравалі, не пакладаючы рук.

Кузьму было 19, калі пачалася вайна. Разам з аднавяскоўцамі хлопец «стаў пад ружжо» – быў адчайны і смелы, не думаў, што можна загінуць: трэба было абараняць Радзіму – абараняў. Служыў Кузьма Якаўлевіч у артылерыйскіх войсках, спрытна ўпраўляўся з гаўбіцай, якую пяшчотна называў «сяброўкай».

Яна дапамагала салдатам вызваляць ад нямецкай навалы Беларусь, Польшчу, Германію... 2 мая 1945 года на подступах да Берліна ішлі цяжкія кровапралітныя баі. Нямецкі снарад трапіў у гаўбічны разлік, у складзе якога быў паляшук Кузьма Піваварэвіч. Салдат атрымаў цяжкае раненне і сустрэў доўгачаканую вестку аб Перамозе на шпітальным ложку. Бог даў, вылечыўся – і героем, у гімнасцёрцы, упрыгожанай ардэнамі і медалямі, вярнуўся ў родныя Альшаны.

Тут ажаніўся, нарадзіліся пяцёра дзяцей. Сыны вывучыліся – хто на будаўніка, хто на ветэрынарнага ўрача. Унук, якога ў гонар дзеда назвалі Кузьмой, таксама стаў ветэрынарам.

У кабінеце гісторыі Альшанскай СШ №1 Столінскага раёна вісіць партрэт майго бацькі. Для школьнікаў – ён герой вайны і салдат Перамогі, для нас, дзяцей, проста тата, шчыры і руплівы беларус, які стаў сведкам і ўдзельнікам вялікіх гістарычных падзей. Бацькі ўжо няма, але Дзень Перамогі для нас быў і застаецца самым дарагім і светлым святам.

Ён вызваляў Беларусь.
Трапечацца вечны агеньчык,
Як сэрцы палеглых салдат...

Мой муж Анатоль Мікалаевіч Сеўрукоў працаваў пракурорам, стаяў на ахове інтарэсаў Беларусі і яе грамадзян. Заслужаны работнік праваахоўнай сістэмы цяпер на заслужаным адпачынку. Клапатлівы муж і бацька шмат гадоў насіў у душы рану – чужога дзядзьку называў бацькам і нічога не ведаў пра лёс роднага.

Напярэдадні 70-гадовага юбілея вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Анатоль Сеўрукоў, які вёў шматгадовую пошукавую працу, атрымаў з Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь копіі дакументаў, дзе былі такія каштоўныя звесткі пра яго роднага бацьку.

– Мой бацька Мікалай Паўлавіч Сеўрукоў родам з вёскі Усланка Абаянскага раёна Курскай вобласці Расіі, нарадзіўся ў 1913 годзе. У 1935–1937 гадах служыў у 7-м кавалерыйскім палку НКУС у Іркуцку. Там жа скончыў палкавую школу малодшых камандзіраў і атрымаў званне старшыны. У 1939-м быў зноў мабілізаваны ў Чырвоную Армію, удзельнічаў у вызваленні Заходняй Беларусі, а дакладней – Докшыцкага раёна: вёскі Беразіно, дзе я нарадзіўся незадоўга пасля заканчэння вайны, вёскі Ускром'е, дзе прайшло маё дзяцінства, Докшыц, адкуль мяне прызвалі на тэрміновую службу, – расказвае Анатоль Мікалаевіч. – Перад самай вайной бацька скончыў курсы аўтатрактарных механікаў, працаваў на Усланскай МТС брыгадзірам трактарнай брыгады. Яго шлях салдата Вялікай Айчыннай пачаўся 9 чэрвеня 1941 года. Удзельнічаў у баях на Смаленскім накірунку, быў камандзірам узвода коннай разведкі пры палку. Пад Вязьмай трапіў у акружэнне, 13 кастрычніка 1941‑га апынуўся ў лагеры ваеннапалонных у Маладзечна. У сакавіку 1942 года ўцёк адтуль і ўступіў ў партызанскую брыгаду «Жалязняк». Быў радавым, камандаваў узводам і ротай. За мужнасць і гераізм  узнагароджаны медалём «Партызану Айчыннай вайны І ступені», медалём «За адвагу», ордэнам Чырвонай Зоркі.

Сярод архіўных дакументаў была характарыстыка-адзнака баявых дзеянняў майго бацькі, камандзіра 5-га атрада брыгады «Жалязняк», якую падпісалі ў 1944-м Героі Савецкага Саюза камандзір брыгады палкоўнік І. П. Ціткоў і камісар гэтай брыгады С. С. Манковіч: «Асабліва праявіў сябе пры разгроме нямецкіх гарнізонаў у Бягомлі, Докшыцах, Параф'янава і Далгінава.
У баях за дарогу Зембін – Мсціж рота Мікалая Сеўрукова знішчыла больш за 40 немцаў, з засады на дарозе Дубовікі – Баяры – дзве грузавыя машыны, забілі 26 салдат і афіцэраў праціўніка, узялі каштоўныя дакументы. У чэрвені 1942 года Мікалай Паўлавіч падарваў эшалон з грузам, знішчыў 16 вагонаў. У баі – смелы, у складаных абставінах – знаходлівы, маральна вытрыманы, дысцыплінаваны і патрабавальны. Ён – узор для сваіх салдат і можа быць памочнікам камандзіра батальёна»...

А вось вытрымка з узнагароднага ліста да ордэна Чырвонай Зоркі: «Вызначыўся пры штурме нямецкіх гарнізонаў Докшыцка-Бягомльскай зоны. Знішчыў 11 гітлераўцаў. Камандуючы ротай пры прарыве лініі акружэння ў чэрвені 1944 года знішчыў 6 агнявых кропак праціўніка, 20 ворагаў, вывеў роту з малымі стратамі»...

– Па волі лёсу, – кажа Анатоль Мікалаевіч, – я ішоў дарогамі бацькі. Так, пасля заканчэння сельскагаспадарчага тэхнікума ў 1969 годзе працаваў ветфельшарам, абслугоўваў вёскі Жамойск і Краснікі Бярэзскаўскага сельсавета Докшыцкага раёна, а нядаўна даведаўся, што пасля вызвалення Беларусі мой бацька жыў і працаваў у гэтых жа вёсках. Курсантам Данецкага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча быў у камандзіроўцы ў Днепрапятроўску, а перад прызывам на тэрміновую службу у Чырвоную Армію там працаваў рабочым на заводзе «Камінтэрн» мой бацька. У 1981 годзе праязджаў Курскую вобласць – адтуль некалі адпраўляўся на фронт тата. У 1939-м ён вызваляў Заходнюю Беларусь, а я на працягу 27 гадоў служыў закону і народу ў заходніх, Пастаўскім і Глыбоцкім, раёнах...

Усе мы, жыхары Беларусі, з удзячнасцю ўспамінаем мужных партызан, падпольшчыкаў, франтавікоў, працаўнікоў тыла, усіх, хто выстаяў у суровыя гады ваеннага ліхалецця і здабыў Перамогу. Вечная ім памяць і спачын!

Адыходзіць у мінулае вайна,
Ды ў сэрцы застаецца рана.
Ледзь патрывожыш – палыхае зноў яна,
Як полымя патухлага вулкана.

Аляксандра СЕЎРУКОВА, загадчыца натарыяльнай канторай Глыбоцкага раёна Віцебскай натарыяльнай акругі,
Анатоль СЕЎРУКОЎ, старшы саветнік юстыцыі ў адстаўцы



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

Солдат Победы. Офицер-политработник, замполит артиллерийской батареи, комсомольский секретарь танкового полка. Полковник в отставке. Ветеран Великой Отечественной войны. Журналист.

Недавно исполнилось 90 лет участнику Великой Отечественной войны, ветерану Вооруженных сил, члену Союза писателей Республики Беларусь полковнику в отставке Николаю Иванову.

Игорь Стасевич, футболист БАТЭ и национальной сборной: Мой дед освобождал Беларусь и Минск, с боями дошел до Варшавы.


Владимир Пугач, лидер группы J:Морс:

— Мой дед Владимир Антонович Ралько (1922–2006) — участник Великой Отечественной войны, стрелок-радист тяжелого бомбардировщика ТБ-3, командир взвода партизанского отряда, почетный гражданин Пинского района, дважды Герой Социалистического Труда. Награжден тремя орденами Ленина, орд