Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
На заметку потребителю
>>>
Люди в белых халатах
>>>
Совместный проект
>>>



Праздники

№13 от 29 марта 2018 года

Пасха – шлях у будучыню
Пасха – шлях у будучыню

Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень 2018 (скарочаны варыянт)

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры, людзі добрай волі!

1. Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Гэтым пасхальным воклічам вітаю ўсіх вас у самае галоўнае свята хрысціянства – Пасху Хрыстову. Сёння мы засяроджваемся на вечна жывой і актуальнай праўдзе нашай веры аб уваскрасенні Хрыста. Нездарма св. апостал авел вучыць, што «калі Хрыстус не ўваскрос, то марнае і прапаведаванне нашае, і вера ваша марная» (1 Кар 15, 14). Таму ўваскрасенне Хрыста – гэта падмурак нашай веры.

Мы з настальгіяй успамінаем тыя месцы, дзе нарадзіліся, правялі дзіцячыя гады і ўзрасталі, і адначасова ўсведамляем, што мінулага нельга вярнуць, нельга павярнуць гадзіннік нашага жыцця назад.

2. Гэтую праўду вельмі добра зразумела Марыя Магдалена ў велікодную раніцу. Яна не хацела нічога іншага, як толькі вярнуцца ў былыя добрыя часы, як мы часта кажам, каб адчуваць сябе так, як быццам ніколі не было трагедыі жахлівай пятніцы з укрыжаваннем Езуса на Галгоце.

Ці можам мы цяпер перанесціся ў тыя часы, калі Езус навучаў на берагах Галілейскага возера, чыніў цуды, суцяшаў бедных? Ці можам павярнуць гадзіннік назад? Мы можам суперажываць Марыі Магдалене, але не можам затрымаць часу і павярнуць яго назад.

Навука і сучасныя тэхналогіі, калі не абяцаюць павярнуць час назад, то імкнуцца, прынамсі, яго запаволіць. Салоны амаладжэння і касметалагічныя кабінеты становяцца ўсё больш папулярнымі. Аднак іх абяцанні не вырашаюць галоўнага, а менавіта не гарантуюць вечнага жыцця і шчасця.

Калі такія і падобныя сучасныя тэндэнцыі стараюцца затрымаць час, то Пасха вядзе нас наперад.

3. Пасха – па-габрэйску Пэсах, што азначае «пераход». Габрэі святкавалі Пэсах на ўспамін цудоўнай ночы, калі яны пакінулі Егіпет – месца свайго рабства. Перад імі адкрыўся шлях у будучыню, у зямлю абяцаную.

Таксама і Пасха, якую мы святкуем ва ўспамін уваскрасення Хрыста, з’яўляецца святам не мінулага, але будучыні. Вялікдзень абвяшчае нам праўду аб тым, што будучыня мае сэнс, бо ёй валодае не хтосьці іншы, а ўваскрослы Хрыстус. Уваскрослы Хрыстус нашу часовасць ператварае ў вечнасць.

Гэта і ёсць тая мэта, да якой вядзе нас Вялікдзень, ператвараючы цемру нашага жыцця ў ззяючыя нябесным святлом дні. Дзякуючы Пасхальнай таямніцы смерці і ўваскрасення Хрыста, у чым праявілася Яго бязмежная міласэрнасць, мы нарадзіліся да новага жыцця і атрымалі надзею вечнага.

4. Адна гісторыя распавядае пра тое, як падчас пошукаў патанулай падводнай лодкі вадалаз нарэшце ўбачыў яе і пачаў хадзіць у сваім падкаваным жалезам абутку па яе корпусе. Знаходзячыся ў жалезнай магіле патанулай лодкі, маракі пачулі яго крокі і азбукай Морзэ спыталіся, ці ёсць надзея. Вадалаз адказаў: так, надзея іх выратаваць ёсць, – і маракі сапраўды былі выратаваны.

Гэта вобраз сучаснага свету, аб якім мы павінны памятаць, калі адзначаем свята Уваскрасення Езуса. Чалавецтва знаходзіцца ў жудаснай пастцы, як быццам у цёмнай магіле патанулай падводнай лодкі. У такой крытычнай сітуацыі яно чакае словаў надзеі.

Сучасны свет ніяк не можа выйсці з эканамічнага і фінансавага крызісаў. Яго скаланаюць палітычныя і сацыяльныя крызісы. З кожным днём нарастае міграцыйны крызіс. Многія краіны свету адмаўляюцца ад устаноўленага Богам інстытуту сям’і як адзінага і непарыўнага саюзу мужчыны і жанчыны, з мэтай нараджэння патомства і яго выхавання, і прапагандуюць гомасексуальныя саюзы з усімі правамі нармальнай сям’і. Божы дар жыцця становіцца таварам, ім можна гандляваць і маніпуляваць, яго можна беспакарана забіваць ва ўлонні маці. Тэрарыстычныя акты трымаюць у страху цэлыя народы, бо невядома, калі і дзе можа здарыцца бяда. Шмат людзей, асабліва маладых, шукае шчасця ў віртуальным жыцці, забываючыся аб тым, што яно прамінае, як туман, нярэдка пакідаючы пасля сябе роспач.

5. Гэтыя і многія іншыя анамаліі сучаснага свету сведчаць аб тым, што ён знаходзіцца ў тупіку, з якога не ведае, як выйсці. Чым больш ён адмаўляецца ад духоўных каштоўнасцяў, тым бліжэй знаходзіцца да прорвы, у якую можа ўпасці. Таму лагічна, што ён усё часцей задае пытанне: «Ці ёсць яшчэ надзея?» Надзея ёсць, і яна ва ўваскрослым Езусе, бо Пасхальная таямніца змяняе свет, і мы маем магчымасць быць удзельнікамі гэтай станоўчай змены.

Першыя хрысціяне неслі на магілы сваіх блізкіх лаўровыя вянкі, якія старажытныя грэкі ўскладалі на галовы пераможцаў алімпійскіх гульняў. На пытанне, чаму яны так робяць, хрысціяне адказвалі, што ў Езусе Хрысце атрымалі перамогу над смерцю і жадаюць ёю жыць. Падобна і мы павінны паступаць.

6. Што для гэтага патрэбна?

Паводле св. апостала Паўла, неабходна ў сакрамэнце хросту памерці для граху, каб жыць у Хрысце (пар. Рым 6, 4).

Будучы ўключанымі ў Хрыста, мы закліканы да таго, каб адкінуць старога чалавека, які канцэнтруецца выключна на самім сабе.

Таксама неабходна пастаянна адкрываць у сабе прысутнасць уваскрослага Пана, які ёсць з намі ў Святым Пісанні, сакрамэнтах і дзейнасці Касцёла, і быць Яго сведкамі ў штодзённым жыцці. Перажываючы з радасцю і моцнай верай Пасхальную таямніцу, мы становімся натхненнем для іншых на іх жыццёвым шляху, вяртаем ім надзею і яе ўмацоўваем.

7. Глыбокапаважаныя браты і сёстры!

Віншую ўсіх вас са святам Пасхі Хрыстовай.

Віншую тых хрысціян, якія разам з намі святкуюць гэтае свята святаў.

Віншую братоў і сясцёр праваслаўных, якія будуць адзначаць свята перамогі Хрыста над злым духам, грахом і смерцю праз тыдзень.

Віншую ўсіх суайчыннікаў.

Ласкі ўваскрослага Езуса, Яго святла і благаслаўлення, моцнай веры і любові Бога і бліжняга ўсім нам і нашай Бацькаўшчыне Беларусі, каб яна з дня на дзень уваскрасала да новага жыцця.

Няхай ўваскрослы Збаўца будзе нашай надзеяй і вядзе ў шчаслівую будучыню – да новай абяцанай зямлі, якой з’яўляецца Божае Валадарства.

Гэтыя велікодныя пажаданні ўмацоўваю благаслаўленнем у імя Айца + і Сына, + і Духа Святога. Амэн.

Арцыбіскуп
Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике


Как отметили праздники в Польше, где с 28 декабря объявили общенациональный карантин? Сравниваем Новый год в белорусской и польской столицах.


Пандемия внесла свои коррективы: нынешний Новый год наши белорусские звезды будут встречать в тихой, домашней атмосфере. Без аплодисментов, громыхания музыки и фейерверков.


Вифлеемский огонь мира – не просто пламя. Это символ Рождества для католиков на всей земле.


Во всех городах Беларуси празднование Дня Независимости по традиции начнется с торжественного митинга и возложения цветов к мемориалам. А закончится республиканской акцией «Споем гимн вместе» и красочными фейерверками.