Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
На заметку потребителю
>>>
Совместный проект
>>>
Специальный проект
>>>



Конкурсы

№51 от 17 декабря 2015 года

У пошуках нафты
У пошуках нафты

 — Мэта вашага прыезду?
— Этнаграфічная экспедыцыя.
— Зразумела. Нафту шукаеце?


Я выходжу на вуліцу, каб удыхнуь водар мядовых яблыкаў, чую высокі крык пеўня, які так стараецца разбудзіць усю вёску. Але вёска ўжо не спіць:  хтосьці выганяе на поле каровы, хтосьці ідзе на работу, а хтосьці ўжо капае бульбу. Я таксама спяшаюся выгнаць карову і хуценька вяртаюся дадому, каб дастаць з духоўкі духмяныя піражкі, шчодра змазаныя яйкам, з дамашнім тварагом, смажанай капустай і грыбамі, запраўленымі сметанковым маслам. Смаката! На іх прыемны водар праз некалькі хвілін збіраецца ўся мая сям'я. Так пачынаецца восеньская раніца ў вёсцы...


Многія мае сябры і знаёмыя часта пытаюцца ў мяне, які смак у жыцці на вёсцы, дзе знаходзіцца тая крыніца з нафтай, якая пабуджае мяне і маю сям'ю быць вернай мясцовым традыцыям і звычаям? Напэўна, яна ў сэрцы.
З маленства я вучылася любіць сваю Радзіму, свае родныя мясціны, людзей, якія жывуць побач, кожны дзень быў насычаны непаўторнымі ўражаннямі, якія назаўсёды будуць ў маім сэрцы. Сёння я жыву ў аграгарадку Гудзевічы. Гэта стылізаваная, з даволі развітай інфраструктурай па мясцовым меркам, вёска, у якой пражывае каля 700 чалавек, ёсць сярэдняя школа, дзіцячы сада, пошта, бібліятэка, дом культуры, амбулаторыя, філіялы школы мастацтваў, музычнай школы,  дома быту, чатыры магазіны, свінагадоўчы комплекс, сталовая, малочна-таварная ферма.

Асабліва мы ганарымся сваім літаратурна-краязнаўчым музеем, які быў створаны ў 1965 годзе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Алесем Мікалаевічам Белакозам. Сёння музей налічвае каля 1600 экспанатаў і ўключаны ў праект «Павышэнне прывабнасці трансгранічнага рэгіёну шляхам уключэння этнакультурных рэсурсаў у турыстычную дзейнасць». Я часта наведваю музей, так як экскурсіі і анімацыйныя праграмы ў ім захапляюць сваёй каларытнасцю, мілагучнасцью роднай мовы і цудам сялянскай хаткі, якая напамінае пра нашы карані. А кожную нядзелю і ў святы Гудзевічы напаўняюцца рэхам калакольнага звону. Гэта царква Раства Святой Багародзіцы, якая была пабудавана ў 1877 годзе, запрашае на літургію. Католікі ж збіраюцца на богаслужэнне ў капліцы ці дабіраюцца да касцёла ў суседнюю вёску...

У  Гудзевічах амаль усе ведаюць адзін аднаго, калі ў цябе здарыліся праблемы, табе ніколі не адмовяць у дапамозе. Вясковыя людзі простыя і разважаюць па-простаму, тут толькі моладзь ведае пра гламур, астатнія не імкнуцца ні да якіх навязаных звонку мэтаў, тут проста жывуць і радуюцца жыццю, звонка адзначаюць свае мясцовыя святы і цяжка працуюць на палях і фермах. І мы зусім не жывем за «жалезным» занавесам. У любы час можна адправіцца ў горад, аўтобусам ці ўласным аўтамабілем, каб зазірнуць у шматлікія вітрыны магазінаў, праглядзець блокбастэр у кінатэатры, схадзіць на спектакль ці спусціцца ў метро. Але толькі ў вёсцы такое свежае паветра, такія яркія зоркі, толькі тут знаходзіцца мая Беларусь...
Кожны дзень у вёсцы амаль што падобны адзін да аднаго, але заўважыць гэта за шматлікімі клопатамі не паспяваеш. Тут мне не бывае сумна,  я не маю ніякай патрэбы ў  фітнесе  — мяне  штодзённа чакаюць карова і куры,  дагляду патрабуюць агарод, садовыя дрэвы і кветкі. І кожны дзень я радуюся, гледзячы на вынікі сваёй працы: малако з вяршкамі, налітыя сокам яблыкі, аксамітныя пунцовыя ружы ўздоўж усёй агароджы... І кожны дзень па хаце расплываецца духмяны водар піражкоў, і кожны дзень я ведаю, дзе знаходзіцца крыніца з нафтай.

Алена ГРЫГЕНЧА, педагог-псіхолаг ДУА «Гудзевіцкая сярэдняя школа»
Мастоўскі район, Гродненская вобласць



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

Правила проведения мероприятия на лучшую организацию подписки на газету «7 дней» на 1-е полугодие 2021 года

...Лучший почтальон страны живет в Мозыре, а самая профессиональная команда – из Минской области.

В День единения народов Беларуси и России в Национальном пресс-центре чествовали победителей конкурса на лучший литературный перевод с русского на белорусский язык ранее неизвестного стихотворения Максима Богдановича «Дистихи».

27 марта определены победители конкурса на лучший литературный перевод с русского на белорусский язык ранее неизвестного стихотворения Максима Богдановича «Дистихи».