Конкурсы

№50 от 10 декабря 2015 года

Мілы кут
Мілы кут
 О, край родны, край прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей у свеце божым
Гэтых светлых берагоў,
Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,
Дзе бары-лясы гудуць,
Дзе мядамі пахнуць грэчкі,
Нівы гутаркі вядуць…

Я нездарма пачала з радкоў вялікага паэта Якуба Коласа. Яго пранікненыя, душэўныя, напоўненыя любоўю да роднага краю вершы са школьных гадоў знаемыя кожнаму беларусу. Мы жывем на гэтай чароўнай зямлі, займаемся сваімі штодзеннымі клопатамі і не заўважаем яе прыгажосці. А па-сапраўднаму сумуем па беларускаму краю толькі ўдалечыні ад яго. Як жа хочацца тады ўбачыць роднае неба, пабегаць па бясконцых палях, удыхнуць пах роднага ветру, пачуць гучанне сваей меладычнай мовы. Я наведала шмат розных краін, але на Радзіме ўсе-такі і дыхаецца лягчэй, і смяецца весялей, і спіцца мацней.

У кожнага з нас есць свая маленькая радзіма, дзе ен нарадзіўся, узрос, адкуль пайшоў у вялікі свет. Для мяне гэта веска Краснае Маладзечанскага раена. Маленькая, звычайная, з усіх бакоў абкружаная лясамі і лугамі. Побач з лесам разлілося невялічкае возера. Яно прыцягвае мяне сваей прыгажосцю і спакоем. Паверхня яго гладкая і лагодная. У сонечны дзень на люстэрку  возера адбіваюцца рослыя дрэвы і бясконцае неба, ад чаго вадаем  здаецца бяздонным.
Але больш усяго мяне натхняюць нашыя беларускія лясы. Як можна не любавацца імі, напоўненымі сонечнымі зайчыкамі, якія прабіваюцца праз густую зеляніну верхавін. Заходзіш — і быццам ты ў зачараваным царстве. Убачыш кропельку расы на траве, а ў ей адлюстроўваецца і вялізарнае сонца, і кроны магутных дрэў, і ззяючае наваколле. Паўсюль чутны птушыныя спевы, звон камароў, цвырканне конікаў. Туды-сюды спяшаюцца працавітыя мурашкі і руплівыя пчолкі. I час як быццам спыняецца вакол цябе.

А які прыгожы наш край у зімовую пару! Палі і лясы ахінаюцца пушыстай снежнай коўдрай. Высокія дрэвы велічна красуюцца ў белых футрах. На дахах дамоў блішчаць на сонцы крыштальныя ледзяшы. Прырода зімой ціхая і бязмоўная, толькі чутна рэдкае шчабятанне зімовых птушак і сухое храбусценне галінак пад нагамі.
Людзі ў Беларусі вельмі адкрытыя і дабрадушныя, асабліва ў весках. Яны сардэчна вітаюць незнаемых гасцей. Беларусы адрозніваюцца ад іншых народаў тым, што яны не дзеляць людзей на сваіх і чужых. Яны добразычлівыя да ўсіх, незалежна ад нацыі ці рэлігіі. Вельмі любяць прыгажосць і парадак. У любым горадзе, вялікім ці маленькім, можна ўбачыць хупавыя клумбы з яркімі рознакаляровымі кветкамі, дрэвы-блізняты, якія выстраіліся ўздоўж алей. Нават у вялікім шумным горадзе есць пачуцце  непарыўнай блізкасці з прыродай.

Жыві і квітней, сінявокая краіна! Няхай не высыхаюць твае гаючыя воды, буйнеюць лясы, каласуюць палі! А мы будзем рабіць усе магчымае, каб захаваць тваю прыгажосць!
 

Дзіна Раманаўскайтэ, ДУА «Чысцінская сярэдняя школа», настаўнік англійскай мовы, Маладзечанскі р-н



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

Викторина проводится на территории Республики Беларусь в период с 15 марта по 31 июля 2018 года.

На четыре дня Минск стал гостеприимным хозяином для Республиканского конкурса профессионального мастерства WorldSkills Belarus 2018...

Лето – пора приятных сюрпризов. Мы также решили порадовать наших читателей, и 14 июля в редакции газеты «7 дней» состоялся розыгрыш призов рекламной игры «Встречаем лето с любимой газетой!»

Правила проведения рекламной игры