Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
Совместный проект
>>>
Специальный проект
>>>
Люди в белых халатах
>>>



Конкурсы

№50 от 10 декабря 2015 года

Мая Беларусь
Мая Беларусь
 У кожнага чалавека есць Радзіма, але  ўсе ўспрымаюць і разумеюць яе па-рознаму. Чым жа з’яўляецца яна ў жыцці чалавека? Радзіму нельга вызначыць адным словам ці нават выразам. Звычайна гэта краіна, дзе нарадзіўся і вырас чалавек. Радзіма — гэта месца, дзе ен правеў лепшыя гады свайго жыцця, дзіцячыя гады; гэта яго лес.

З малых гадоў чалавек вучыцца любіць і ганарыцца Радзімай, якой бы яна ні была. Вучыцца шанаваць яе мінуў-шчыну і традыцыі. Спазнаваючы свет, дзіця далучаецца да рэлігіі і культуры сваей сям’і і дзяржавы. У гэтым узросце нараджаецца пачуцце патрыятызму.

Любоў да Бацькаўшчыны пачынаецца з сям’і. Калі існуе любоў і лад у сям’і, то ўсе гэта адаб’ецца на характары асобы. Любоў да Радзімы пачынаецца з любові да бацькоў. Шануючы сваіх родных, чалавек будзе таксама цаніць і сваю родную краіну.
Другое, з чаго пачынаецца Радзіма, — гэта павага да памяці продкаў. Кожны чалавек павінен ведаць гісторыю той зямлі, дзе ен нарадзіўся і вырас, павінен мець пачуцце нацыянальнай годнасці. А гонар, у сваю чаргу, мацнее ад назапашвання ведаў пра самыя цікавыя і адметныя звесткі з гісторыі роднага куточка: якой была мясцовасць у даўнейшыя часы, адкуль паходзіць назва, якія цікавыя людзі жылі і якімі сваімі справамі, здольнасцямі запомніліся ў народзе. І толькі так узнікае любоў да Радзімы, вялікі гонар за яе дасягненні, імкненне зрабіць свой уклад у агульную справу.

Любоў да Радзімы — гэта не абстрактнае, а рэальнае пачуцце, якое кожны чалавек можа выказаць у што-дзенным жыцці шчырымі словамі, карыснымі справамі, светлымі думкамі. Жывем мы на гэтай чароўнай зямлі і ў штодзеннай мітусні  не заўважаем яе хараства, прывыкаем да ўсей гэтай прыгажосці. І па-сапраўднаму адчуваем Радзіму толькі ўдалечыні ад яе. Як хочацца тады пачуць гучанне роднай мовы, убачыць роднае неба, удыхнуць роднага паветра.

Юлія Яцко, ДАУ «Сярэдняя школа №2 г. Ельска»   



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

Правила проведения мероприятия на лучшую организацию подписки на газету «7 дней» на 1-е полугодие 2021 года

...Лучший почтальон страны живет в Мозыре, а самая профессиональная команда – из Минской области.

В День единения народов Беларуси и России в Национальном пресс-центре чествовали победителей конкурса на лучший литературный перевод с русского на белорусский язык ранее неизвестного стихотворения Максима Богдановича «Дистихи».

27 марта определены победители конкурса на лучший литературный перевод с русского на белорусский язык ранее неизвестного стихотворения Максима Богдановича «Дистихи».