Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
На заметку потребителю
>>>
Люди в белых халатах
>>>
Специальный проект
>>>



Конкурсы

№49 от 03 декабря 2015 года

Сцежка да роднай хаты
Сцежка да роднай хаты

Беларусь… Як шмат сэнсу ўкладзена ў гэта маленькае і чароўнае слова. Радзіму не выбіраюць. Ды і калі б была ў мяне такая магчымасць, я б нічога не стала мяняць. Мая  Радзіма…Такая прыгожая і незабыўная. Твая Радзіма … Такая родная і блізкая. Наша  Радзіма… Такая чыстая і светлая.
З самага дзяцінства ў кожнага чалавека ёсць дзве радзімы. Гэта краіна,  у якой ты нарадзіўся, і тое месца, дзе зрабіў першы нясмелы крок. І гэтыя два паняцці Радзімы не могуць існаваць асобна. Яны — адно цэлае.
Сярод прастораў Беларусі згубілася мая маленькая Радзіма, мая родная і блізкая сэрцу вёсачка. Тут жывуць і працуюць выдатныя людзі, мае землякі. Шмат гадоў  яны шчыруюць на зямлі, вырошчваюць хлеб. Жывуць адным жыццём са сваёю краінай, адной сям’ёю. У гэтай вёсачцы нарадзілася і я,   зрабіла свае першыя крокі. Тут — мае родныя і сябры.
У нас няма нічога незвычайнага. Мы не надзелены нейкімі  чароўнымі здольнасцямі.   Аднак у нас ёсць тое, чаго няма ў жыхара вялікага горада.  «Што гэта?» — спытаеце вы. «Не, гэта не срэбра і не золата, — адкажу вам я. — Гэта найкаштоўнейшы  дар беларускай зямлі. І завецца ён проста — прырода».

Прырода ў нашых мясцінах нават умее размаўляць. Вам даводзілася калі-небудзь апынуцца на ўскрайку невялікага лесу, які беражліва ахоўвае вёску ад  вятроў? Дрэвы там калісьці перамяшаліся  з яблынямі, з вішняй і малінаю  з закінутага сада. Усе разам яны ўтварылі нейкі невялічкі цудоўны жывапісны куточак, дзе спакойна на сэрцы, дзе нават дыхаецца лягчэй.  У такія хвіліны я і адчуваю багацце нашай зямлі, якое нельга  вымяраць грашыма.
Асабліва прыгожа тут ранняй восенню. У якія цудоўныя колеры размалёўвае яна маю родную вёску! Залатыя, чырвоныя, жоўтыя лісты пераліваюцца  на сонцы. І над усёй гэтай пышнай прыгажосцю  незвычайна сіняе неба. Сіняе чыстае неба над нашай сінявокай краінай.
І маё сэрца ўмее любіць свой родны край, сваю Радзіму, таму што яна захоўвае вялікія скарбы  нашай гісторыі. Яны і ў прыродзе, і ў будынках, і ў успамінах, у казках, песнях, танцах, у роднай мове,  ды проста ў поглядзе беларускага чалавека.  Усё гэта неабходна захоўваць і перадаваць сваім нашчадкам.

Беларусь – гэта часцінка майго сэрца, часцінка майго жыццця. І куды б мяне ні закінула жыццё, я заўсёды  буду помніць сцежку да роднай хаты, дзе жывуць  і б’юцца сэрцы маіх бацькоў, а значыць — і маё сэрца.

Алена АЛЬШЭЎСКАЯ, настаўнік нямецкай мовы ДУА «Хараўская сярэдняя школа», аграгарадок Харава Пружанскага раёна



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

Правила проведения мероприятия на лучшую организацию подписки на газету «7 дней» на 1-е полугодие 2021 года

...Лучший почтальон страны живет в Мозыре, а самая профессиональная команда – из Минской области.

В День единения народов Беларуси и России в Национальном пресс-центре чествовали победителей конкурса на лучший литературный перевод с русского на белорусский язык ранее неизвестного стихотворения Максима Богдановича «Дистихи».

27 марта определены победители конкурса на лучший литературный перевод с русского на белорусский язык ранее неизвестного стихотворения Максима Богдановича «Дистихи».