Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
Совместный проект
>>>
На заметку потребителю
>>>
Люди в белых халатах
>>>



Конкурсы

№39 от 24 сентября 2015 года

Куточак сэрцу майму мілы
Куточак сэрцу майму мілы

У наш час, сярод шумнацечнай плыні жыцця, у кожнага чалавека ёсць месца, дзе ён адпачывае і сэрцам, і душой. Тое месца, дзе знікаюць усе праблемы, крыўды, дзе абавязкова  знойдуцца  адказы на, здавалася б, невырашальныя пытанні паўсядзённага жыцця, дзе адчуваеш сябе абароненым ад ворагаў і ўсялякіх бед, дзе цябе заўсёды выслухаюць і падтрымаюць. Гэта – тое месца, дзе нарадзіўся ты, твае бацькі, а можа, нават бабулі і дзядулі, гэта – твая Радзіма. У кожнага чалавека ёсць свая Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Чалавек ні на хвіліну не забываецца пра той край, дзе пакінуў свой след яго прашчур, адкуль пачаўся яго род. Без бацькаўшчыны  і свайго народа ён не можа жыць.

І зараз я хачу расказаць вам пра куточак, які мілы майму сэрцу. Месца, якое з’яўляецца для мяне нечым незвычайным, блізкім і вельмі родным – маю вёску. Знаходзіцца яна ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці і мае незвычайную назву – Відзеўшчына. Названа яна так,  таму што раней у пачатку вёскі стаяла высокая гара, з якой была «відаць» уся вёска, таму і назвалі яе спачатку «Відаўшчына», а з цягам часу «Відзеўшчына». Тут бярэ пачатак мой род, тут жылі мае продкі з даўніх часоў.
У кожнага народа свае звычаі, абрады. Не сакрэт, што даўней на Беларусі дзеці не аддзяляліся ад сваіх бацькоў, як зараз, а жылі ўсе разам, дружнай сям’ёю. Разам працавалі, спявалі, гулялі, гаравалі… Калі ў сям’і сын, то ён абавязкова прыводзіў у свой дом нявесту і гадаваў дзяцей разам са сваімі бацькамі, калі ж дачка – то яна ішла жыць да мужа. Таму кожны стараўся ўзяць дзяўчыну ці выйсці замуж за хлопца з сваёй вёскі, каб быць бліжэй да сваіх родзічаў. І гэтак працягвалася з пакалення ў пакаленне. Вось і мае продкі так жылі. Быў такі час, што ў нашай вёсцы жылі адны сваякі. Калі я была маленькая і толькі пайшла ў школу, я не магла зразумець: чаму ў мяне ў класе і нават ва ўсёй школе больш за палову дзяцей маюць толькі тры прозвішчы? І толькі потым бабуля мне ўсё растлумачыла. У 2000-я  з нашай вёскі зрабілі аграгарадок. Пабудавалі шмат прыгожых дамоў. З усёй Беларусі  ў наш калгас прыехалі працаваць людзі. З’явілася шмат новых прозвішчаў, таму пра тое, што некалі у вёсцы жылі адны  сваякі, амаль ніхто ўжо і не помніць.

А якая ў нас прыгожая прырода! Ад шумных магістраляў і горада вёску аддзяляе лес. Ён як бы абдымае яе з усіх бакоў, як маці сваё любае дзіця. Нашы мясціны лічацца запаведнай зонай. Тут водзіцца шмат дзікіх жывёл. Нярэдка можна ўбачыць лася ці дзіка, якія падыходзяць да людскіх агародаў, каб чым-небудзь паласавацца. А заяц-шарак стаў зусім частым госцем. Здаецца, што ў хуткім часе ён стане ручным і будзе жыць побач з чалавекам. Як вожыкі, якія ўжо зусім асвоіліся і кожны вечар прыходзяць паласавацца свежым сырадойчыкам.
Прыязджаючы ў вёску, чамусьці хочацца вярнуцца ў тую пару, калі я была маленькай дзяўчынкай і разам з брацікам, басаногія, гойсалі па гэтым чароўным кутку прыроды. Тады ўсё было інакш. Кожнае дрэва, кожная сцежка былі нечым цікавым і патаемным. Здавалася, перад табой адкрыты ўсе дарогі.  Ды і цяпер, гледзячы на гэта ўсё, ты разумееш, што не пра ўсе таямніцы расказала табе маці-прырода. Лес так і запрашае цябе: «Зайдзі, пачастуйся свежай ягадкай ці грыбочкам, а я табе нешта  цікавае раскажу!».

На жаль, час не стаіць на месцы, зараз мы ўжо выраслі, разляцеліся па свеце, як тое насенне. Кожны недзе пусціў свае карані.  Але не забываемся, прыязджаем сюды, у родную вёску. А яна чакае нас, чакае, як маці сваіх дзяцей, такая ж прыветлівая, утульная, родная, ласкавая, да болю знаёмая. Здаецца, яна будзе чакаць цябе заўсёды: і ў зімовую сцюжу, і ў спякотны летні дзень… І куды б цябе не занеслі віхуры жыцця, як бы ты сябе не адчуваў, добра ці дрэнна, заўсёды ведаеш, што недзе ёсць куточак, твайму сэрцу мілы. Напэўна, таму, што тут  мы пакідаем частку сябе, свайго жыцця, якую не выкінеш, не сатрэш, пакідаем нешта важнае, што дапамагае жыць, марыць, верыць у светлую будучыню і радавацца кожнаму дню…

Ірына КАРУЛІС, настаўніца пачатковых класаў Маладзечанскай сярэдняй школы № 1 iмя Янкi Купалы



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

Правила проведения мероприятия на лучшую организацию подписки на газету «7 дней» на 1-е полугодие 2021 года

...Лучший почтальон страны живет в Мозыре, а самая профессиональная команда – из Минской области.

В День единения народов Беларуси и России в Национальном пресс-центре чествовали победителей конкурса на лучший литературный перевод с русского на белорусский язык ранее неизвестного стихотворения Максима Богдановича «Дистихи».

27 марта определены победители конкурса на лучший литературный перевод с русского на белорусский язык ранее неизвестного стихотворения Максима Богдановича «Дистихи».