Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
Совместный проект
>>>
На заметку потребителю
>>>
Специальный проект
>>>



Конкурсы

№53 от 31 декабря 2015 года

Шлях да шчасця
Шлях да шчасця

Краіна, куток, мястэчка, дом… Здаецца, словы гучаць па-рознаму, але іх аб’ядноўвае адно агульнае паняцце — Радзіма, там, дзе я нарадзілася, дзе зрабіла першыя крокі, дзе прагучалі мае першыя словы, дзе спазнала радасць першага кахання, куды заўсёды вяртаюся і дзе мяне чакаюць — мая Слаўгарадчына.

На карце Беларусі гэта маленькая кропка, а для мяне гэта жыццё, шчасце, радасць. І асаблівае месца, куды цябе цягне душой, дзе адпачываеш целам — гэта наша Блакітная крыніца. Вы яшчэ не ведаеце пра яе? Вам стала цікава? Але мала расказаць пра гэты цуд прыроды. Трэба ўбачыць  на свае вочы прыгажосць гэтага кутка прыроды, адчуць водар траў, дакрануцца да мінулага, паверыць у цалебную сілу крыніцы і стаць шчаслівым.

Сярод чыстага поля знаходзіцца невялікае возера. Высокія дрэвы цесна засланілі берагі гэтага гаючага месца ад людскіх вачэй. Гэта і ёсць Блакітная крыніца. Вада ў крыніцы такая чыстая, такая празрыстая, што з берага можна ўбачыць пясчынкі на дне. А які цудоўны колер вады — блакітны! Яна выходзіць на паверхню зямлі з глыбіні 100-200 метраў.  Калі б ты сюды ні трапіў — ці зімой, ці летам, — заўсёды б´е празрыстая вада з гаючаю сілаю. Кныніца ніколі не замярзае. Яе ваду можна ўжываць у ежу, а калі набраць вады ў посуд, то яна можа прастаяць год і нічога з ёй не здарыцца.
Сярод людзей ходзіць павер’е, што калі хворы чалавек тры разы пяройдзе праз крынічку, то хваробы адступяць. Цуд? Не ведаю. Ніхто не можа сцвярджаць: дапамагае крыніца ці не, але, калі акунаешся ў сцюдзёную ваду, атрымліваеш ні з чым не параўнальнае адчуванне шчасця, свабоды. І, як кажуць, быццам камень з душы ўпаў. Крыніца дарыць кожнаму, хто  да яе прыходзіць, надзею — надзею на акрыянне, на светлую будучыню, душэўны спакой.

Сёння кожны жадаючы можа наведаць крыніцу, паслухаць шапаценне лісцеў, адпачыць пад векавечнымі дубамі, пачуць, як ажывае казка. Наша крыніца — гэта помнік прыроды Рэспубліканскага значэння. І кожны год 14 жніўня сотні людзей адпраўляюцца за тысячы кіламетраў да нашай крыніцы, каб памаліцца Богу, акунуцца  ў ваду, каб загаіць душу і цела.
«Мой родны кут…» І гэта не толькі радкі з верша. Гэта мой шлях да шчасця. Гэта тое, у што я веру, куды абавязкова вярнуся, пранясу праз усё жыццё і перадам сваім дзецям. І няхай гэты шлях да шчасця будзе вечным.

Анастасія Касьяненка, педагог-арганізатар ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Слаўгарада»



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

Правила проведения мероприятия на лучшую организацию подписки на газету «7 дней» на 1-е полугодие 2021 года

...Лучший почтальон страны живет в Мозыре, а самая профессиональная команда – из Минской области.

В День единения народов Беларуси и России в Национальном пресс-центре чествовали победителей конкурса на лучший литературный перевод с русского на белорусский язык ранее неизвестного стихотворения Максима Богдановича «Дистихи».

27 марта определены победители конкурса на лучший литературный перевод с русского на белорусский язык ранее неизвестного стихотворения Максима Богдановича «Дистихи».