Конкурсы

№43 от 22 октября 2015 года

Мая Беларусь — маё дзяцінства
Мая Беларусь — маё дзяцінства

Прыедзь у край мой ціхі,
Тут продкаў галасы,
Тут белыя бусліхі
І мудрыя лясы.
Хапае на Палессі
І сонца, і вады.
І што ні двор — то песня,
Што вёска — то сады.

Яўгенія Яніщыц

Як і многія дзеці таго часу, свае канікулы я праводзіла ў бабулінай  вёсцы. Лепшыя дні майго дзяцінства прайшлі ў вёсцы Мельнікі на Палессі. Вялікая, нават па сучасных мерках, вёска стала для мяне маленькай Радзімай.
Успаміны з дзяцінства… Адны з самых прыемных: пах, смак, колер —  усё гэта ў маёй памяці. Гарачыя летнія дні і цёплыя ночы далёка ад мітуслівага гораду. Водар скошанай травы і залацістага, згарэлага на сонцы сена. Пыл на дарозе ад хуткіх колаў ровара. Старая бібліятэка, у якой кожная кніга была скарбам. Пад ценем цяжкіх пладамі яблынь я падарожнічала па краіне казак. А далей — ідзе водар смачнай хатняй стравы, прыгатаванай залатымі бабулінымі рукамі.

Незаўважна пралятае летні час… І вось ужо пад нагамі шамаціць восеньская лістота, а ў старой хатачцы стукаюць беларускія кросны. Дзіцячыя цікаўныя вочы ловяць кожны рух чаўнака. Ен, як рыбка ў сажалцы, дае нырца ў ніткі. Памятаю, як бабуля смяялася і казала, что тчэ мне пасаг. Я тады не ведала, что такое — пасаг, але само дзеянне для маленькага дзіцяці было чароўным. І я з задавальненнем пагаджалася з бабуляй: «Пасаг дык пасаг!».
У хаце мелася вялікае гарышча. Апроч пылу і старых рэчаў, там больш нічога не было, але для мяне і маіх сясцёр гэтыя рэчы былі сапраўдным скарбам. Старое верацяно, свечкі, ёлачныя цацкі… Мы шукалі ў пылу ўсё, што здавалася нам каштоўным, асцярожна мылі і зносілі з гарышча. Бабуля, вядома, вельмі сварылася і адносіла ўсё на месца. Але пасля чарговай знаходкі ў сенцах нашых скарбаў яна пакінула гэтую бессэнсоўную справу. Шмат з таго, што мы выратавалі ад пылу, дагэтуль выкарыстоўваем  я і мама.

Асабліва запомніліся ўтульныя хатнія вечары. Доўгія гадзіны я з сястрычкай грэліся на цёплай печцы. Там бабуля сушыла галінкі чарніц і хатнюю каўбаску. Пасля нашых гасцяванняў ягад на галінках ужо было не знайсці, а каўбасы былі як мышамі пагрызеныя. Але ні разу бабуля не насварылася, хоць мы і ведалі, што гэтыя прыпасы захоўваліся да Каляд.
Каляды былі самым чаканым святам! Якімі ж яскравымі і дзіўнымі былі гэтыя вечары. Пераапранутыя  дарослыя і малыя, калядная зорка і песні — усё гэта стварала асаблівы святочны настрой.
Непрыкметна праляцела дзяцінства…

Праз шмат гадоў у мяне не было сумненняў, куды паступаць. Сваю будучыню я хацела і надалей звязаць з вывучэннем беларускай культуры і мовы. Скончыла філалагічны факультэт у родным Брэсце. Але жыццё склалася так, што я стала працаваць з дашкалятамі ў дзіцячым садку.
Нажаль, цяпер не ў кожнага дзіцяці засталіся бабулі і дзядулі ў вёсках. Няма магчымасці далучацца да аўтэнтычнай культуры Беларусі. Амаль усе вясковыя рэчы з  майго дзяцінства зараз сталі неад’емнай часткай этнаграфічных музеяў.
Каб хоць крыху змяніць абставіны, наш педагагічны каллектыў стварыў выдатны музей у мініяцюры «Беларуская сядзіба». У невялікім куфры змясціліся рэчы — як сапраўдныя, але вельмі маленькія.
Гуляючы з імі, маленькія беларусы знаёмяцца з той Беларуссю, якую больш 20 гадоў таму пазнала я. Спадзяюся, што праз колькі гадоў  на адным з факультэтаў, звязанных с беларускай мовай ці гісторыяй, з‘явіцца новы студэнт, натхнёны дзіцячымі ўспамінамі. А пакуль, калі  навучаю малых з дамапогай гульні «Беларуская сядзібы», я вяртаюся ў родны двор, у прастрорны яблыневы сад.  Адчуваю пах пераспелых пладоў, бачу квітнеючы куст бэзу каля хаты, чую ласкавы голас бабулі…
Быццам бы я ізноў вярнулася ў сваё дзяцінства.

Вольга Самойлава, выхавальнік  ДУА «Яслі–сад №40 г. Брэста»



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

Викторина проводится на территории Республики Беларусь в период с 15 марта по 31 июля 2018 года.

На четыре дня Минск стал гостеприимным хозяином для Республиканского конкурса профессионального мастерства WorldSkills Belarus 2018...

Лето – пора приятных сюрпризов. Мы также решили порадовать наших читателей, и 14 июля в редакции газеты «7 дней» состоялся розыгрыш призов рекламной игры «Встречаем лето с любимой газетой!»

Правила проведения рекламной игры

 

В газете

Политика Социум Культура Досуг Здоровье Это интересно Усадьба Репортаж "7 дней" Обратная связь Наука и образование На заметку потребителю Мы и мир Ваше право 7 вопросов, 7 ответов Спорт Персона Компетентно Актуально Тема номера Сотрудничество Грани Наследие Экономика Перспективы Цифры и факты На заметку Давайте разберемся! Запасное колесо Без каблуков Духовность Давайте обсудим Праздники Таланты Искусство Квартирный вопрос Жизнь без опасности Прямая линия Белорусская марка Справочник «7 дней» Криминал История и современность Победы Как это было Отцы и дети Проверено на себе Модницам Женский клуб Мы и время Общий дом Рекорды Память Форумы Традиции Рекламная игра Великие женщины Проекты Великие писатели Настроение недели Мир и мы Конкурсы Скорбим Репортер На слуху Даты Есть проблема Ракурс Гостиная «7 дней» Интересный собеседник Уроки потребления Онлайн конференция История одной фотографии Юбилеи Имя в истории Координаты чудес АполитичНО Подписка Взгляд Ловушка для... Молодежная орбита Фестивали Великие политики Великая Отечественная Стоит посмотреть Эксклюзив Катаклизмы Творить добро В центре внимания Хотите — верьте Рецепты Юмор Что бы это значило? Страницы истории Регион Не из вредности Домовой Теленеделя Опрос «7 дней» Увлечения Приколы недели Путешественник Растем вместе Имя на карте Имена ЧМ-2014 Рубежи 150 золотых маршрутов моей Беларуси Время выбрало нас Мозг в режиме off На грани Удивительное рядом Мастер-класс Человек и его дело Визиты Фотовернисаж Литературная страничка Человек на своем месте Выборы Викторина Портрет современника Я выбираю Беларусь Награды Культпоход Вёсачка Выгода есть Как заработать? Пять с плюсом Линия защиты Помним! Гордимся! Есть такая профессия Акцент Вопреки «7 дней» на родине известных земляков Вкусная дипломатия Правило глагола Минску — 950 лет Соцопрос Открытия Разумный подход Ужин с классиком Малая родина 100-летие БЕЛТА Комсомол – моя судьба