Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
Специальный проект
>>>
Совместный проект
>>>
На заметку потребителю
>>>



Конкурсы

№42 от 15 октября 2015 года

Прыпяць — жамчужына майго мястэчка
Прыпяць — жамчужына майго мястэчка

З вышыні арлінага палёту
Галінкаю здаецца  Прыпяць мне.
Здаецца, што на Прыпяці не лодкі —
Пупышкі набухаюць па вясне.
Яшчэ імгненне —
І пупышкі лопнуць,
Кастрамі ўспыхне роўны глянц ракі.
І будзе юшка выкіпаць на лотаць,
І песню завядуць палешукі.

Уладзімір Дзюба

Беларусь – любімая Радзіма! Чароўны край, прыгожы і дарагі куточак, які так вабіць вока. Краіна рэк і азёр. Таму і «сінявокая». Шматлікія легенды і паданні з вякоў даносяць да нашчадкаў рэха даўніны. А пра Прыпяць пісаў яшчэ знакаміты Герадот, і ў гісторыі беларуская рака мела назву Герадотава мора, бо вясной разлівалася па бяскрайніх прасторах і ад вескі да вескі тады плылі на чаўнах.
 

«Спакойна і павольна, як у зачараваным сне, утуліўшыся ў балоты, нясе Прыпяць сухадоламу Дняпру сваю багатую даніну. Не спяшаецца яна выносіць дабро палескіх балот». Гэтае апісанне найпрыгажэйшай беларускай ракі знаёма, бадай, кожнаму беларусу з аповесці Якуба Коласа «Дрыгва».
 Прыпяць лічыцца самай магутнай ракой у нашым Жыткавіцкім раёне. А чаму Прыпяць? Назва мае некалькі тлумачэнняў. У пісьмовых крыніцах да ХIX стагоддзя раку часта называлі «Прыпець», што значыць са стараславянскага як «ніспадаючая», «пакатая». Другое тлумачэнне вынікае са старажытна-рускага тэрміна – «прыпечь» – гэта значыць пясчаны бераг, не пакрыты хмызняком. І, нарэшце, трэцяе тлумачэнне: раку ў старажытнасці называлі «Трыпяць» — «3 на 5», што абазначае  — рэчка, якая мае 15 прытокаў.

 

Прыгажуня Прыпяць заўседы была і застаецца найлюбімейшым месцам не толькі рыбаловаў-аматараў, але і тых людзей, якім падабаецца адпачываць каля чыстай вады з маляўнічымі берагамі, людзей, якія з’яўляюцца сапраўднымі сябрамі прыроды. Яна заўседы вабіць да сябе сваей непаўторнасцю, хараством ва ўсе поры года.
Далёка разліваецца Прыпяць-рака ўвесну. Яна затапляе лугі на цэлыя кіламетры, і не пазнаць тады яе, не ўгадаць, дзе схавала вада нізкія берагі. Імклівая плынь толькі плешчацца хвалямі, віруе, аж галава пачынае кружыцца. Асабліва прыгожа тут у маі, калі ўсё  квітнее, калі яшчэ да ўзыходу сонца можна паслухаць тысячы салаўіных трэляў. 

Летам, седзячы на беразе, люблю назіраць, як нараджаецца хваля, якая бяжыць з глухім шэптам да берага. Дасягнуўшы яго, яна застывае, спыняецца, а потым ссоўваецца назад у рэчку. А на беразе застаецца мокры жоўты пясочак, пясчынкі якога цалуе сонца сваімі промнямі. За ей нараджаюцца іншыя, якія скачуць з каменьчыка на каменьчык, перашэптваюцца, а затым знікаюць у бязмежным блакітным прасторы.
Восенню ад жамчужыны Палесся цягне прыемнай прахалодай. Вада ля берагоў зеленавата-блакітная, а далей яна здаецца сіняй, зліваецца з небам і ўтварае ідэальную шкляную роўнядзь.
Зімою Прыпяць становіцца белым палатном, у глыбіні якога хочацца растварыцца, стаць маленькай чорнай кропляй і зліцца з прыродай.
Для мяне Прыпяць — гэта самая незвычайная рака, бо яна нікога не пакідае абыякавым, асабліва чалавека, які нарадзіўся і вырас на яе берагах, у зачараваным царстве прыроды. І таму я згодна з Якубам Коласам, што «яе вада — найчысцейшыя слезы веснавых хмарак, яе берагі — аксамітныя межы, яе хвалі — музыка сэрца». І ад сябе дадам: яе дно — гэта дно Герадотава мора, памяць стагоддзяў.  Невыпадкова, што рака захапляе, зачароўвае, злучае мінулае і сучаснае, прымушае пісьменнікаў брацца за пяро.

О, якія белалозы
Каля Прыпяці сівой!
Акрапілі іх марозы
Срэбразорнаю расой.
Што іскрыцца, зіхаціцца –
Прасвятляе ўсе вакол,
Каб душа магла напіцца
Чысціні з усіх вякоў.
Снег крыштальны аж ірдзее.
Прыпяць жмурыцца ў агні.
І Палессе маладзее
У першароднай светлыні.

Ніна Аксенчык

Марына Галавач, ДУА «Гімназія  імя А.А. Ліхоты», г. Жыткавічы



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

Правила проведения мероприятия на лучшую организацию подписки на газету «7 дней» на 1-е полугодие 2021 года

...Лучший почтальон страны живет в Мозыре, а самая профессиональная команда – из Минской области.

В День единения народов Беларуси и России в Национальном пресс-центре чествовали победителей конкурса на лучший литературный перевод с русского на белорусский язык ранее неизвестного стихотворения Максима Богдановича «Дистихи».

27 марта определены победители конкурса на лучший литературный перевод с русского на белорусский язык ранее неизвестного стихотворения Максима Богдановича «Дистихи».