Погода, Беларусь
Главная Написать письмо Карта сайта
На заметку потребителю
>>>
Специальный проект
>>>
Совместный проект
>>>



Конкурсы

№37 от 10 сентября 2015 года

Хто шукае — абавязкова знойдзе!
Хто шукае — абавязкова знойдзе!

Продолжается конкурс творческих работ для молодых педагогов «Моя Беларусь», объявленный Министерством образования Республики Беларусь совместно с республиканским унитарным предприятием «Белорусское телеграфное агентство», редакцией газеты «7 дней», ООО «Евроторг», государственным учреждением образования «Академия последипломного образования» и общественным объединением «Белорусское педагогическое общество».
Конкурсные материалы с пометкой «На конкурс творческих работ» направляются не позднее 20 сентября 2015 года почтой в республиканское унитарное предприятие «Белорусское телеграфное агентство» (УП «БелТА») (адрес: 220030, г. Минск, ул.Энгельса, 30 (редакция газеты «7 дней») или по электронной почте e-mail:
7days@belta.by с обязательным приложением заявки на участие в конкурсе творческих работ для молодых педагогов «Моя Беларусь».
Дополнительную информацию можно узнать у координатора проекта Елены Ходыко — заместителя главного редактора газеты «7 дней» (раб. тел. 8 017-327-87-60, моб. тел. 8029-630-02-27), а также по телефону редакции 8 017-222 -30-42.
Итоги конкурса будут опубликованы 1 октября 2015 года.
До окончания конкурса осталось совсем немного времени! Вас ждут призы, а лучшие материалы будут опубликованы на страницах газеты «7 дней» и на официальном сайте издания.

Нарадзіўшыcя ў невялікай палескай вёсачцы, я яшчэ са школьных часоў адчувала невыразную, прыхаваную, як першыя цёплыя вясновыя дзянькі, што не набылі моц, сувязь, а лепей сказаць, повязь з Радзімай, нашай Беларуссю. Кожны чалавек, мне падаецца, хоць аднойчы ў жыцці  павінен задумацца над пытаннем: а што для мяне значыць Беларусь? Які сэнс мы ўкладаем у дадзенае паняцце?

Пра сябе я магу і хачу сказаць наступнае. Калі  вандрую па Беларусі — пешшу, на цягніку, машыне, — перад маімі вачыма паўстае, з аднаго боку, краіна са шматвекавой гісторыяй, зямля, дзе калісьці рассяліліся і жылі на берагах нашых магутных рэк крывічы, дрыгавічы, радзімічы, плённа працавалі і неслі асвету Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі, а князь Вітаўт атрымаў перамогу ў бітве пад Грунвальдам. Зямля, на якой была створана адна з найбуйнейшых дзяржаў у Еўропе — Вялікае Княства Літоўскае, а потым і Рэч Паспалітая, што зведала шмат войнаў і бедстваў і ўрэшце стала ўспамінам сівой даўніны. Край, што нарадзіў Янку Купалу, Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча і шмат іншых асоб, што сваімi словамі і справамі імкнуліся ўзрушыць людскія сэрцы, паказаць адначасова хараство і складанасць чалавечага існавання.
З другога боку — перад вачыма праносяцца бяскрайнія палі, лясы, разнастайныя па маляўнічасці, абрысах і глыбіні азёры, балоты — багацце нашай краіны. І вочы поўняцца слязьмі ад велічы і ў той жа самы час прастаты наваколля. Тут невялікая рачулка, там — сцежка ў глыб лесу, такая знаёмая і родная для кагосьці. А вось і дзеці-гарэзы бавяцца…

Той, хто шукае, заўсёды адкрывае для сябе штосьці новае ў нашым родным краі. Вандруеце па Палессі — і на вочы вам трапляе магутны дуб, потым вы даведваецеся, што яму прыкладна шэсцьсот гадоў, а гэта значыць, перад вамі маўклівы сведка велізарнай  колькасці падзей, якія даўно паглынуў час.  Ці давялося вам наведаць  такія мястэчкі і гарады, як Мір, Нясвіж, Косава, Ліда?..   І дух займае ад убачанага:  стаяць, велічныя ў сваёй прыгажосці,  замкі, палацы, дзякуючы якім мы можам дакрануцца да мінулага, паглядзець, як і чым жылі нашы продкі.
Хочаце цікавостак, трымайце! Рухаемся ў Лепель. А што там?  Помнік цмоку. Беларусь — гэта ж краіна фантастычных герояў, казак, паданняў, легенд. А наперадзе старажытны Полацк, дзе, акрамя Сафійскага сабора – унікальнай ў сваім родзе святыні, – ёсць помнік літары «ў». Крочым далей і далей па абшарах Беларусі… У кожным куточку ёсць нешта асаблівае, што можа выклікаць непадробную радасць, а часам і журботу.

Колькі слоў хочацца сказаць пра беларускую вёску. Душу агортваюць супярэчлівыя пачуцці. Вядома, час не стаіць на месцы, зменам падвяргаюцца самыя розныя бакі жыцця людзей, што залежыць ад палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай сітуацыі ў краіне. Увогуле, чалавецтва заўсёды рухаецца ў бок  прагрэсу. Умовы жыцця ў нашых вёсках цяпер значна  змяніліся, што цалкам зразумела: патрэбна ісці па шляху павышэння дабрабыту людзей. Але ў несупыннай плыні гэтых перамен губляецца штосьці вельмі каштоўнае для беларускага народа — яго традыцыі, той падмурак, на якім трымаецца наша культура, што вылучае Беларусь сярод іншых краін і робіць яе такой непаўторнай і своеасаблівай. Шмат традыцыйных рамёстваў, архаічных свят, звычаяў, абрадаў, напрыклад, «Жаніцьба Цярэшкі», «Ваджэнне куста» і г. д., адыходзяць у нябыт, жывуць толькі ў памяці нашых бабуль і дзядуль. Гэта не можа не выклікаць прадчування горкай страты.  Але дзякуючы дзейнасці аматарскіх калектываў, таварыстваў адраджаюцца некаторыя традыцыі, што, безумоўна, параджае ў сэрцы надзею на выратаванне аўтэнтычных беларускіх скарбаў.

Напрыклад, у вёсцы Семежава Капыльскага раёна  можна назіраць абрад «Калядныя цары», што ўнесены  ў спіс аб’ектаў сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. У вёсцы Вязынка, што недалёка ад Мінска, кожны з ахвочых можа пагукаць вясну, а пазнаёміцца з унікальным майстэрствам «шапавалаў», што вырабляюць валёнкі, шапкі-магеркі магчыма ў вёсцы Дрыбін Магілёўскай вобласці. Гэта далёка не поўны спіс цікавых абрадаў, рамёстваў, удзельнікамі і відавочцамі якіх мы зараз можам стаць і быццам бы зазірнуць у мінулае,  дакрануцца да жыцця нашых продкаў, іх побыту, паглядзець, у што яны верылі, чаго жадалі і баяліся.  
Усё нутро працінаюць пачуцці, калі пачынаеш усведамляць: ты — частка чагосьці вялікага, што і завецца Радзімай. Яе патрэбна любіць тым самым шчырым пачуццем, на якое здольны чалавек, але і да гэтага патрэбна дайсці на шляху свайго жыцця. Таму я прапаноўваю навучыцца адчуваць Беларусь. І гэта будзе  найвышэйшая наша ўдзячнасць ёй, наша моц і ўсведамленне еднасці беларусаў.

Дар'я ПАШКЕВІЧ, настаўнік гісторыі ДУА «Сярэдняя школа №38 г. Мінска»



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

Правила проведения мероприятия на лучшую организацию подписки на газету «7 дней» на 1-е полугодие 2021 года

...Лучший почтальон страны живет в Мозыре, а самая профессиональная команда – из Минской области.

В День единения народов Беларуси и России в Национальном пресс-центре чествовали победителей конкурса на лучший литературный перевод с русского на белорусский язык ранее неизвестного стихотворения Максима Богдановича «Дистихи».

27 марта определены победители конкурса на лучший литературный перевод с русского на белорусский язык ранее неизвестного стихотворения Максима Богдановича «Дистихи».