Конкурсы

№26 от 25 июня 2015 года

Нітачка праз пакаленні
Нітачка праз пакаленні
 Гэтыя даваенныя фотакарткі захаваліся ў нашай сям’і выпадкова — астатнія згарэлі ў пажарах вайны і акупацыі. Згарэлі разам з людзьмі, якія глядзяць на нас з далечыні старых здымкаў.
Гэта сям’я бабульчынай сястры. Мая стрыечная бабуля Паша…толькі ўнукаў сваіх яна пабачыць не паспела. І яе, і малых, Пецю і Зінку, спалілі разам з аднавяскоўцамі ў старой лазні на ўскраіне пасёлка Пціч, што на Акцябршчыне. Выратавацца ўдалося толькі старэйшаму хлопчыку, Аркадзю. Сёння на месцы папялішча — брацкая магіла і помнік. У бэзавым зарасніку спяваюць салаўі, нібы плачуць над спаленымі марамі, надзеямі, жаданнямі пакутнікаў. Муж бабулі Пашы, Мікалай Акуліч, не вярнуўся з фронту. Толькі на старым фотаздымку засталася калісьці шчаслівая і працавітая сям’я…

Першая злева — мая бабуля Гэлька, Алена Сцяпанаўна Некрашэвіч. Вясковая настаўніца, пачынальніца нашай педагагічнай дынастыі, яна больш за 30 год працавала ў школах Глускага раёна.
А гэты здымак ужо пасляваенны. У верхнім радзе справа — мая мама, Людміла Іосіфаўна Зубкова. Гэта пра яе аднагодкаў кажуць «дзеці вайны». У гады акупацыі мама была зусім малая, але добра памятае, як да маёй бабулі нехта стукаў у акно — і бабуля неўзабаве некуды ішла з палатнянай торбачкай. Што там ляжала ў торбачцы пад жытам, мама і цяпер не ведае. Нават пасля вайны бабуля не расказвала пра свае сцежкі партызанскай сувязной. Не таму, што нечага баялася, хутчэй за ўсё таму, што не бачыла ў гэтым нічога своеасаблівага ці гераічнага: на вайне, як на вайне. 

Аднойчы ў вёску прыйшла з Глуска маладая яўрэйка — ратавалася ад масавага расстрэлу. Бабуля схавала яе ў дрывотні, літаральна праз вуліцу ад паліцэйскай управы, выдатна разумеючы, што рызыкуе сваім жыццём і жыццём сваёй дачкі. Мама, зусім яшчэ малая тады, запомніла толькі, як сыпаліся рэдкія сняжынкі на чорныя косы жанчыны, як туліла яна да сябе маўклівае дзіця. «Ідзі, Люда, пакармі іх, — загадвала бабуля. — Толькі ж не хадзі проста ў хлеў, бо заўважаць і здагадаюцца. Ты гуляй там побач — ды і кінь хлеб, нібы каменьчыкі кідаеш…» І мама ішла, бегала, скакала, употайкі кідала хлеб… Потым бабуля ціхенька вывела жанчыну да сваёй сястры ў Малын — да той самай Пашы, а адтуль ужо яўрэйку з дзіцём пераправілі ў партызанскі сямейны лагер. Ведаеце, што самае цудоўнае? Муж выратаванай жанчыны вярнуўся з вайны! Збераглася сям’я, нарадзіліся дзеці, пацягнулася нітачка з пакалення ў пакаленне!
Маме маёй зараз 78 год. І яна, і тата больш за 40 год настаўнічалі ў вясковай школе. Вайну узгадваць не любяць. Мама неяк сказала: «Няхай менш раскошы, няхай працаваць цяжка — абы не вайна. Жудасней вайны нічога не бывае».
Беражы нашу зямлю, Божа, ад агню ваеннага ліхалецця! Беражы… каб не заставаліся шчаслівыя сем’і толькі на фотаздымках…
А выратаваную маімі бабулямі жанчыну звалі Малка. Малка Заенчык. Шчасця яе нашчадкам!

Алена Зубкова, ДАУ «Магілёўскі прафесійны электратэхнічны  каледж»



Всего 0 комментария:


Еще
В рубрике

Викторина проводится на территории Республики Беларусь в период с 15 марта по 31 июля 2018 года.

На четыре дня Минск стал гостеприимным хозяином для Республиканского конкурса профессионального мастерства WorldSkills Belarus 2018...

Лето – пора приятных сюрпризов. Мы также решили порадовать наших читателей, и 14 июля в редакции газеты «7 дней» состоялся розыгрыш призов рекламной игры «Встречаем лето с любимой газетой!»

Правила проведения рекламной игры

 

В газете

Политика Социум Культура Досуг Здоровье Это интересно Усадьба Репортаж "7 дней" Обратная связь Наука и образование На заметку потребителю Мы и мир Ваше право 7 вопросов, 7 ответов Спорт Персона Компетентно Актуально Тема номера Сотрудничество Грани Наследие Экономика Перспективы Цифры и факты На заметку Давайте разберемся! Запасное колесо Без каблуков Духовность Давайте обсудим Праздники Таланты Искусство Квартирный вопрос Жизнь без опасности Прямая линия Белорусская марка Справочник «7 дней» Криминал История и современность Победы Как это было Отцы и дети Проверено на себе Модницам Женский клуб Мы и время Общий дом Рекорды Память Форумы Традиции Рекламная игра Великие женщины Проекты Великие писатели Настроение недели Мир и мы Конкурсы Скорбим Репортер На слуху Даты Есть проблема Ракурс Гостиная «7 дней» Интересный собеседник Уроки потребления Онлайн конференция История одной фотографии Юбилеи Имя в истории Координаты чудес АполитичНО Подписка Взгляд Ловушка для... Молодежная орбита Фестивали Великие политики Великая Отечественная Стоит посмотреть Эксклюзив Катаклизмы Творить добро В центре внимания Хотите — верьте Рецепты Юмор Что бы это значило? Страницы истории Регион Не из вредности Домовой Теленеделя Опрос «7 дней» Увлечения Приколы недели Путешественник Растем вместе Имя на карте Имена ЧМ-2014 Рубежи 150 золотых маршрутов моей Беларуси Время выбрало нас Мозг в режиме off На грани Удивительное рядом Мастер-класс Человек и его дело Визиты Фотовернисаж Литературная страничка Человек на своем месте Выборы Викторина Портрет современника Я выбираю Беларусь Награды Культпоход Вёсачка Выгода есть Как заработать? Пять с плюсом Линия защиты Помним! Гордимся! Есть такая профессия Акцент Вопреки «7 дней» на родине известных земляков Вкусная дипломатия Правило глагола Минску — 950 лет Соцопрос Открытия Разумный подход Ужин с классиком Малая родина 100-летие БЕЛТА Комсомол – моя судьба